Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Любіць ноч — права пацукоў
Любіць ноч — права пацукоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Любіць ноч — права пацукоў

Электронная книга - «Любіць ноч — права пацукоў». Краткое содержание книги:

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.
У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 34
Перейти на страницу:

        бляматахушаварот!

а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына — гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна — і таксама закрычала — пагрозліва і жорстка

        а-а, сцерва, маць тваю, наркотка, заб’ю!

і шпульнула ў дзяўчынку кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў, і ўсё крычала

        заразіш дзяцей — заб’ю, маць тваю, так і гэдак!

дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ей не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся

        ай, не трэба, Карым!

дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех

        гігігігі! хехехехехе!

і зноў

        ай, бля, не трэба!

і адразу

        хахахахаха!

нехта ўзмацняў гук на магнітафоне

        буруламтамдамшарадам!

грукацелі ўдарныя, — так, што вібрацыя перадавалася па зямлі, і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваей схованцы, і так працягвалася доўгі час, пакуль ўрэшце з былога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала

        бацька кліча і казаў, каб усё выключылі, бо хутка спаць будзе!

і музыка сціхла, але з расчыненых дзвярэй па-ранейшаму даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарныя воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова

        хіхіхіхіхіхі

толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну

        бляматахушаварот!

і ноч згусцілася яшчэ болей, а даўнёнка працяў холад, які, як ён адчуваў, ішоў ад зямлі, хаця і не ведаў, што зямля заўсёды цягне ў сябе, і хлопчык выпаўз з-пад клеткі, абмацаў у цемры свой распухлы, у балячках твар і застагнаў ад болю, але адразу сцішыўся, бо спужаўся, што яго могуць зноў убачыць, высачыць нават тут, у цёмным куце саду, і не ведаў, што яму рабіць далей, бо ісці ў дом было нельга, а побач не было ні маці, ні дзядзькі Данілы, — быццам разам абарваліся ўсе сувязі са звыклым, цёплым, бязбедным і сытым светам, які акаляў яго раней, і ўсё навокал накрыла ноч, і тут раптам пайшоў дождж і бліснула маланка, і даўнёнак марудна пабрыў да хляўка, адчыніў дзверы, ступіў унутр і вобмацкам знайшоў старую канапу, на якой яго адразу змарыў сон, і так ён то спаў, то прачынаўся, шум дажджу то сціхаў, то ўзмацняўся, а потым заціх: хлопчык абудзіўся ў чарговы раз ад моцнага, мабыць, апошняга ўдару грому і неспадзявана адчуў небяспеку — яна ішла з густой і вязкай цемры вакол яго, споўз з канапкі і заціснуўся ў кут за ей і так знерухомеў, а цемра мякка ўскалыхнулася, і ён пачуў спачатку быццам шыпенне

        ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш

а потым ціхія галасы, настолькі ціхія, нібы шамацела паветра

        не бачу яго, дзе ён?

гаварыў нехта, а другі, быццам жаночы, голас адказваў

        тут ён, дзе ж яму быць

і першы голас сказаў

        вось і разбярыся сама

а жаночы адказаў

        ш ш ш ш ш ш ш ш

і спытаў

        чуеш?

і тут жа сцвердзіў

        крокі, я чую крокі

а першы голас казаў

        тады ідзём, заўтра ноч будзе

і жаночы зноў папярэдзіў

        ш ш ш ш ш ш ш

і небяспека быццам адступіла, прамень святла прабіўся праз шчыліну ў дзвярах, і раптам дзверы рыпнулі і паехалі ўбок, а ў праёме ўзнікла постаць у плашчы і капялюшы, бліснула святло ліхтарыка, і малы пачуў голас старога Антона Кнігі, які гаварыў яму ціха

        ну, вось я цябе і знайшоў, ад мяне, братка, не схаваешся, я тое і дзядзьку твайму даводзіў

і бедаваў

        хто ж тэта цябе так, нябогу?

і прыспешваў

        цяпер пойдзем хутчэй, а то дзядзька зачакаўся, а яму сюды нельга

і пытаў

        а Ігнат, брат твой, дзе? хіба ён не прыехаў?

даўнёнак не разумеў пра брата, але радаваўся і паўтараў

        дзедадзедадзеда

і стары павёў яго праз сад і браму на вуліцу, у ранішняй цішы толькі пачыналі гаманіць птушкі; стары насцярожана азіраўся і трымаў правую руку за крысом плашча і гаварыў

        ну, а я спачатку ў хаце цябе шукаў, а як пабачыў там тых прыхадняў, то зразумеў — там цябе няма, а тыя спяць моцна, так, пеўня ім туды б чырвонага, а Ігнат, значыць, не прыехаў, ну-ну

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)