Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 46
Перейти на страницу:
К а л і н о ў с к і
Хутка будзе тут Твой генерал. Сама яго пабачыш. Прыслухайся, ідуць...
П е р ш ы ц ы г а н
(Гучна.) Ідуць!
Д р у г i ц ы г а н
(Змрочна.) Ідуць.
В е с т а в ы
(падыходзячы да Каліноўскага) Ідуць.
П е р ш ы ц ы г а н
Жывыя раненых нясуць.
Д р у г i ц ы г а н
Нябожчыкаў.
П е р ш а я ц ы г а н к а
На бераг ix кладуць.
Д р у г а я ц ы г а н к а
О, божа, колькі ix! Што ж гэта будзе?
П е р ш а я ц ы г а н к а
Вяртаюцца дадому з кірмаша... Яшчэ душа... Яшчэ адна душа...
П е р ш ы ц ы г а н
Апошняга нясуць.
Д р у г і ц ы г а н
Паклалі.
У р у б л е ў с к і
(падыходзячы да агню) Людзі! Мы на сабе прынеслі сто магіл. Але ні часу, ні лапат, ні сіл Няма ў нас развітацца з дзецюкамі Так, як належыць...
П е р ш ы ц ы г а н
Пахаваем самі.
У р у б л е ў с к і
Мы пакідаем ix без дамавін I без крыжоў. Капайце дол глыбокі Адзін на ўсіх. Як зможаце, адзін На ўсіх пастаўце крыж.
Д р у г i ц ы г а н
Паставім крыж.
У р у б л е ў с к і
Зрабіце ласку. Пахавайце. Мы ж Ісці павінны, хоць цяжкія крокі I раны не даюць далей ісці. Як толькі мясам нашыя шкілеты, А раны скурай змогуць абрасці, Атрад — людзьмі,— мы ўспомнім бераг гэты. Успомнім, каб не сцежкай па трысці Прайсці, a ў ногі пакланіцца хвоі, Дзе дзецюкі ў абдымках лесу спяць, Каб небу, як не схоча ix прыняць, У твар халодны выпусціць набоі. Мы ix не пакідаем. Не зямлі Ix аддаём, а песням, а цымбалам, А водгуллю ў бары. (Да паўстанцаў.) Цяпер пайшлі Далей, сябры!
С т э ф а
(гледзячы ўслед) Ён будзе генералам. На шырокім лясным пні сядзяць Каліноўскі i Стэфа.
К а л і н о ў с к і
(устаючы) Развіднела. Паўзе з трысця туман... Ну вось i ўсё. Няма смяротных ран, Вачэй, зашклёных смерцю. Пад сабою Сто лёсаў пахаваў нямы курган.
С т э ф а
Чакай. Мінулагодняю вясною, Варожачы табе, я ў варажбе Праўдзівай не была, дзяцюк, з табою.
К а л і н о ў с к і
Пашкадавала, мусіць?
С т э ф а
Не цябе, Дзяўчыну, што была ў дарозе з вамі. Хоць i варожым мы, але i самі Жахаемся, чытаючы ў вачах Дзявочых за людзей любімых страх. Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі Вы шлях, крывёй паліты i слязьмі, То не пакутвалі б i не кахалі, Не плакалі i не былі б людзьмі.
К а л і н о ў с к і
Навошта ж знаць,табе?
С т э ф а
Здымі калоду! Хачу я паглядзець на абразкі, Што іншы раз выказваюць нязгоду З тым, што паказвае пісьмо рукі.
К а л і н о ў с к і здымае калоду. Пакідае паляну.
С т э ф а
Панёсся, уцякае на кані Ад дум сваіх, як быццам ад пагоні, Ад слоў маіх. Ад лёсу, што на пні Перада мной ляжыць, як на далоні. (Глядзіць на карты ) Дарога... Конь, які дарогу чуе... Кароль... I дом казённы караля Бубновага, якога карануе, На трон дашчаны, вядучы, пятля.
«Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасце, доля ясная твая? Усё прайшло i не збылося ў часе, Адна страшэнна горыч засталася I каменем на сэрца смутак лёг. Калі ўжо нас за нашу праўду бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў пры ўваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем, Чым скардзіцца пачнем на марны лес, Хутчэй ад шчасця i саміх нябёс Адмовімся, a праўды не пакінем». З ліста Каліноўскага да Марысі Канец следства Турма ў Вільні. Камера. За сталом разбярыць Старжыцкі. Наглядчык упускае ў камеру наведвальніка, апранутага ў цывільную вопратку.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)