Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 46
Перейти на страницу:
Н а в е д в а л ь н і к
Дзень добры!.. Выразаеце кійкі У вольны час? Разбярыце?
С т а р ж ы ц к і
Разбяру.
Н а в е д в а л ь н і к
Вітаю майстра ходкага тавару.
С т а р ж ы ц к і
Прабачце, хто вы?
Н а в е д в а л ь н і к
Прыяцель, які З'явіўся, каб палепшыць вязню ўмовы.
С т а р ж ы ц к і
Няйначай,следчы новы?
Н а в е д в а л ь н і к Што вы, што вы, Не маю дачынення. Я з купцоў. (Паказвае пропуск.) Чытайце.
С т а р ж ы ц к і
Пропуск.
Н а в е д в а л ь н і к
Подпіс?
С т а р ж ы ц к і
Мураўёў.
Н а в е д в а л ь н і к
Як бачыце, вядома ў коле вузкім Маё імя.
С т а р ж ы ц к і
То чым магу служыць?
Н а в е д в а л ь н і к
Хацеў бы на маёнтак пад Бабруйскам Я з панам пагадненне заключыць. Граф не супроць?
С т а р ж ы ц к i
Супроць не я, а краты.
Н а в е д в а л ь н і к Яснавяльможны пан не вінаваты, Вядома мне, ні ў чым, апроч размоў.
С т a р ж ы ц к i
Аднак я тут.
Н а в е д в а л ь н і к
Часова. Хто не вёў Пустых размоў за шклянкаю гарбаты? Хай не здзіўляе графа мой прыход... Я — той, хто рыхтаваў для следства глебу, Як сейбіт для раллі. Дазнання ход Спрыяльны быў... Дык дзякуйце не небу, Не следчаму... Ён радавы салдат, Рабіў i робіць тое, што дыктуе Вышэйшы чын, мой кампаньён — Загад.
С т а р ж ы ц к і
Не можа быць!
Н а в е д в а л ь н і к
То колькі двор каштуе? Сто тысяч? Болей?.. Сотні паўтары? (Старжыцкі маўчыць.) Належыць суму гэтую на тры Дзяліць. За трыцдаць тысяч я куплю Маёнтак пана. Згодны?
С т а р ж ы ц к і
На грабеж?
Н а в е д в а л ь н і к
На клопат.
С т а р ж ы ц к і
Я не набіваўся.
Н а в е д в а л ь н і к
Знаю. Прыкіньце, я не парушаю меж Магчымага. Барыш дзялю законна, Не ганьбячы прафесію сваю: Не крыўджу ні сябе, ні кампаньёна, Зямлю купляю, волю прадаю. Яна не тысяч вартая. Мільёна!
С т а р ж ы ц к і
Хто ён, нябачны цень ваш — кампаньён?
Н а в е д в а л ь н і к Не трэба турбавацца, граф: не ён, А я, гаворачы на вашай мове, Ягоны цень.
С т а р ж ы ц к i
А ён?
Н а в е д в а л ь н і к
Пры Мураўёве, Як я — пры ім... Рашайцеся хутчэй.
С т а р ж ы ц к і
На волі пагаворым.
Н а в е д в а л ь н і к
Тут зручней.
С т а р ж ы ц к i
Не для мяне.
Н а в е д в а л ь н і к
Баюся, каб размовы, Што вы з Аскеркам, з Гейштарам вялі, У выніку разваг, не набылі Характар пратакольны, папяровы. Сягоння канчатковае рашэнне Па справе графа прыме Мураўёў. То як?
С т а р ж ы ц к і
Я — вязень.
Н а в е д в а л ь н і к
Пойдзеце дамоў Сягоння.
С т а р ж ы ц к і
Калі так, то пагадненне, Хоць з ведзьмаром, я падпісаць гатоў.
Н а в е д в а л ь н і к
Усё яшчэ не верыце? Паверце, Такім, як вы, дзяцей калышуць чэрці. Есць ром?
С т а р ж ы ц к і
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)