Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:
К а л і н о ў с к і
О не! На ўваскрашэнне Жыцця. Хоць ноч, a жаўранак звініць, Світальнай песняй славячы зямлю! Пакінь мяне. Пад спеў яго пасплю Перад дарогай.
С т э ф а
Засынай шчасліва З надзеяю. Няхай i ў змрочны час Той жаўранак не пакідае нас. Каліноўскі ачнуўся. Летні дзень за акном. Побач з Кастусём на канапе сядзіць Марыська. К а л i н о ў с к i Марыська!
М а р ы с ь к а
Я.
К а л і н о ў с к і
Адкуль ты?.. Вось дык дзіва! Няўжо ca мной нядаўна ты вяла Размову тут, як не было святла?
М а р ы с ь к а
Ты сам сабе тут задаваў пытанні.
К а л і н о ў с к і
Якія?
М а р ы с ь к а
Разабраць я не магла.
К а л і н о ў с к і
I жаўранак спяваў, як на світанні?
М а р ы с ь к а
Спяваў, я чула, за акном тваім.
К а л і н о ў с к і
А можа, ты — не ты, a прывід з пушчы?
М а р ы с ь к а
Заплюшчы вочы! Так. Цяпер расплюшчы. Пазнаў Марысю Ямант? К а л i н о ў с к i Не зусім. Яна, са мной заручаная ўчора, Сягоння заручаецца з другім.
М а р ы с ь к а
Адкуль такія чуткі?
К а л і н о ў с к і
Ад Віктора Старжыцкага. Ад графа. Так ці не?..
М а р ы с ь к а
Граф пад замком. Пасаг мой не ў цане. Зноў я з табой. Зноў сэрцы нашы з намі. Мае — за год адбіла пяць атак Рагнеды на чале з яе сватамі. Ты да мяне, Кастусь? Ці проста так, Каб глянуць на забыты дом дзявочы, Наведаць той пакой, дзе жыў раней, І пакаціць далей?
К а л і н о ў с к і
Заплюшчы вочы. Ну, а цяпер расплюшчы ix хутчэй. Пазнала?
М а р ы с ь к а
Не. (Каліноўскі цалуе Марыську.) О, родны мой! Той самы...
К а л і н о ў с к і
Хто?
М а р ы с ь к а
Пацалунак. Паліць, як агонь... Ад хмелю галава ў Марысі Ямант Зноў кружыцца i кроў штурхае ў скронь. Цвіце сланечнік... Помніш?
К а л і н о ў с к і
Я нічога Не забываў. Той самы я, што быў... Ты толькі прозвішча майго былога Не ўспамінай. Забудзь. Як я забыў!
М а р ы с ь к а
Забыць яго? Навекі?
К а л і н о ў с к і
Мне паўстанне Вярнуць яго павінна.
М а р ы с ь к а
Альбо суд Ваенна-палявы праз пакаранне? Застанься тут. Сібіры ржавых пут Ты не парвеш.
К а л і н о ў с к і
Бяры вышэй!.. Збаіцца Пад свой нагляд прыняць мяне Сібір. (Падыходзіць да шафы.) Пакойчык ціхі... Кніжная паліца... Твая?
М а р ы с ь к а
Мая. Тут Гётэ i Шэкспір. К а л i н о ў с к i Тут лёсы нашы... Каб маглі праліцца Слязьмі, то затапілі б паўзямлі. Хто мы з табой? Бед непазбытых дзеці. Мантэкі гнеў, нянавісць Капулеці Вякі з парогаў нашых не змялі.
М а р ы с ь к а
Няшчасці пагражаюць нам расправай... За грэх які? За шчасце спаць на правай Тваёй руцэ. Спаць бесклапотным сном. Мой любы! Я сама прыйшла ў твой дом, На двор шырокі — лёгкаю хмарынкай, На ціхі ганак — дробненькім дажджом, У ложак твой — маленькаю дзяўчынкай. Цяпер ты гаспадар мой, а не госць. Пакойчык наш утульны прыбірала Не я, а служка верная — мілосць. Цябе чакала я... i прычакала, Кастусь!
К а л і н о ў с к і
Я за Геленай пасылаў Ганца,не за табой.
М а р ы с ь к а
Мне ўсё вядома. Ганец твой запрашэнне перадаў Мне, а не ёй... Не асуджай Арцёма...
К а л і н о ў с к і
Арцём асудзіць нас.
М а р ы с ь к а
Няхай. Маўчы. Лес не для слоў прызначыў нам спатканне. Я дзверы ўсе замкнула, а ключы Каханню аддала на захаванне. К а л i н о ў с к i Ты плачаш?
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)