Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:
П а р у ч н i к Цяпер ідзіце ў роту! Салдаты выходзяць. Уласны конь?
К а л i н о ў с к i Уласны.
П а р у ч н i к Мой патруль Гаспадара прызнаў за канакрада. Я спадзяюся: вы з таго атрада, Што гіне за балоцінай ад куль?
К а л і н о ў с к і
Паручнік здагадаўся. Я адтуль. А вы той афіцэр, што памагчы Жадае нам?..
П а р у ч н i к На гэты бераг выйсці Ці зможа пад аховаю начы Атрад? Калі не зможа, то карысці Не прынясе намер мой.
К а л i н о ў с к i План такі Не проста здзейсніць.
П а р у ч н i к Тут праваднікі Патрэбны, знаю. З багны i трысця Без ix не выйдзеш.
К а л і н о ў с к і
Прага да жыцця, Адвага i адчай праваднікамі Былі заўсёды, ведаеце самі. Прывесці можна прыклад не адзін...
П a р у ч н i к Я адыду. Мая на маршы рота. Не будзем траціць дарагіх хвілін.
К а л і н о ў с к і
Паручнік знае, што за ўзнагарода
Яго чакае?
П а р у ч н i к Братняга народа Падзяка.
К а л і н о ў с к і
Альбо куля ад цара.
П а р у ч н i к Тут назбірана хворасту гара... Каб даць сігнал?
К а л і н о ў с к і
Але.
П а р у ч н i к (Падпальваючы хвораст.) Няхай шугае Агонь, хай людзям, што на тым баку, Працягвае гарачую руку, На вольны бераг кладкі асвятляе. Бывайце!
К а л i н о ў с к i Дарагі грамадзянін, Як ваша імя?
П а р у ч н i к Крупскі Канстанцін.
П а р у ч н i к пакідае паляну. Да Каліноўскага падыходзіць в е с т а в ы.
В е с т а в ы Як кажуць, свет вялік i ўсё бывае. На захад афіцэр салдат павёў. Пашчасціла!
К а л і н о ў с к і
Як бачыш.
В е с т а в ы Галубоў Паштовых з данясеннем ад разведкі Час, мусіць, выпускаць на волю з клеткі? З атрадам так умоўлена было.
К а л і н о ў с к і
Спяшайся, покуль сонца не зайшло За край зямлі, а шчасце за палеткі Не адышло раптоўна ў змрочны цень. Спяшайся! Вестка даляцець павінна Да берага таго, дзе трэці дзень Надзеі нашы косіць страляніна. Героі там! Атрад перадавы Гісторыі. Спяшайся, веставы, Атрад чакае!
В е с т а в ы выходзіць. На лясной паляне з'яўляюцца ц ы г а н ы. Кожны нясе пасільную ношу на агонь. Да Каліноўскага падыходзіць ц ы г а н к а аС т э фа
С т э ф а
Слухай,гаспадар, ты — хто?
К а л і н о ў с к і
Не пазнаеш?
С т э ф а
Не помню ў твар...
К а л і н о ў с к і
Забылася?
С т э ф a Знаёмыя — не коні, Я не па выгляду, а па далоні Ix пазнаю.
К а л і н о ў с к і
Як выгляду майго Не помніш, то далонь не дапаможа.
С т э ф а
(разглядаючы, далонь) Пабачым... Лінія жыцця твайго Кароткая. Ды быць даўжэйшай можа. Ты хочаш жыць i хочаш вольным быць... Змяні галоп на ціхі рып калёсаў Цыганскіх, змрочны брук — на сінь нябёсаў, Тлум — на спакой, як хочаш вольна жыць.
К а л і н о ў с к і
Не ўводзь у зман. Былых дзяцей прыроды Па свеце гоніць, як гусей са шкоды, Землеўладання хлуд. Бізун даўгі.
С т э ф а
Успомніла. Табе на пастаялым Двары я варажыла... Там другі Дзяцюк з табою быў... Ён генералам Не стаў?
К а л i н о ў с к i Не стаў.
С т э ф а
Няпраўда. Не мані. Ты разам з ім па стромкай кручы скачаш, Я знаю. На далонь сваю зірні, На ёй, як на зямлі, не перайначыш Hi сцежак шчасця, ні шляхоў пакут, Hi рысак смерці.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)