Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 85
Перейти на страницу:
Разгледзеў клумак ўвесь дазвання І шэпча Костусю на вуха: — Там, брат, гарэлка-весялуха, І каравай, і сыр, як плаха. Калі б не ведаць таго страху, Ось бы дзе можна пажывіцца! Але чакайце: даляжыцца, — І каравая закаштую, Цябе таксама пачастую! І хлопцы толькі пасмяялісь Ды вон за дзверы паімчалісь.
Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі Ў кустах альховых каля дуба, Дзе пагуляць было так люба. Яшчэ счакаўшы з паўгадзіны, Язэп прыехаў з Караліны. Жыхар заможны і выдатны, Ва ўсім прыкладны, акуратны — І ў гаспадарцы, і ў банкеце, — Ў паноў быў нават на прымеце, — Такі уважны і шляхетны, Далёка ў воласці прыметны. Хоць не шляхецкага ён роду, Але падтрымліваў іх моду, А гаспадыняй меў дваранку, Вельмі панадную шляхцянку, З прыгожым тварам, з тонкім станам, Жыў у фальварку Язэп панам І гаспадарку вёў умела. Само сабою зразумела, Яго спаткалі тут пачэсна Гаспадары з гасцьмі сумесна. А там Кандрат каня сцябае. «Гэ, смерць турэцкая!» — гукае. Як толькі згледзелі Кандрата, Загаманіла зараз хата... — Ну, вот і бортнік наш імчыцца, Усіх насмешыць, раскрычыцца: «Ноль! смерць турэцкая! мякіна!» Кандрат жартлівы быў мужчына І каля пчолак хадзіў смела, Бо надта добра ведаў дзела (Прынамсі, гэтак тут казалі, Калі Кандрата разбіралі). Прыехаў з маткаю старою, Якую зваў часцей савою. Худы, высокі, сухарлявы, Для ўсіх жаданы і цікавы, Вайшоў Кандрат і павітаўся І пра здароўе распытаўся. Дарота, Пальчыха старая, Таксама хлебам дом вітае — Такі ўжо звычай беларускі, — У клумку выпіўка, закускі.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)