Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 85
Перейти на страницу:

XIII. Падгляд пчол

Пакуль што досыць аб панох: Яны прыеліся, дальбог! Яны без сэрца і сляпыя, І ўсе заходы іх пустыя, І пусты іх усе імкненні Назад ход часаў павярнуць І дзіркі палкамі заткнуць І перарваць жывыя звенні, Якіх вякі не перарвалі У гістарычным перавале. Ім цёмна, нема кніга лёсу, Яны не бачаць далей носу І рубяжоў свае пасады... Ану іх к ліху! ну іх к ляду! Час у Парэчча зноў вярнуцца І ў іншых хвалях скупануцца.
Парэчча — слаўная мясціна, Куток прыгожы і вясёлы: Як мора — лес, як неба — долы, Зіхціць у кветках лугавіна... А колькі ягад і парэчак! Як пахне мёдам поле грэчак, Калі пачнуць яны цвісці!.. Ну, як тут пчол не завясці: Ім столькі выгад тут, прастору!
Яшчэ з вясны, ў час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, для заводу. Але ручыцца сталі пчолкі. Знайшліся людзі для суполкі: Хто вуллем браў пустым, грашамі, А хто падмазваў барышамі. І як не прымеш чалавека? А не прыймі, то небяспека: Памысліць ён табе, брат, зла, — Не любіць зайздрасці пчала. Антось у дзеле тым пчаліным Вёў першы рэй, галоўным чынам, Хоць гэта новая навука На першых часах была мука, І першы крок у новай ролі Ён не забудзе — не, ніколі!
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)