Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 85
Перейти на страницу:

XII. Сесія

У інтарэсах асвятлення Яшчэ нязнікшага з'яўлення Не шкодна б святам, вольным часам, Схадзіць на сесію з Міхасем. Міхась паснедаў, прыадзеўся — І на кірмаш схадзіць ён меўся, — Не то што б там якія справы Былі патрэбны і цікавы, А проста так сабе ў нядзельку Праведаць Залмана ці Эльку. Міхал — навошта ўжо таіцца? — Любіў-такі павесяліцца, Зайсці да Малкі ці Ляйботы, Каб збыць за чаркаю згрызоты. Ці так ці не, ва ўсякім разе Другое мелася на ўвазе: Міхал любіў каля бутэлькі Пытаць тых-сіх наконт зямелькі, Бо так на службе дапяклі, Што гэта думка аб зямлі Запала ў сэрца назаўсёды, Як промень волі і свабоды. На тую ж сесію штотыдня Хадзіў Міхал да пана-злыдня. Звычайна з раніцы ў нядзельку, Калі пакіне пан пасцельку, Аб'ездчыкі са стражнікамі Сюды схадзіліся, з'язджалісь, З гадзіну добрую сланялісь Або мянцілі языкамі, То часам востра, то пагана, Пакуль не клікалі да пана.
Вось і цяпер, у дзянёк гэты, Як мае быць ужо адзеты, Сказаць, адзеты і фарсіста І гладка выбрыўшыся, чыста, Міхал ужо разгладжваў вусы. — Асцерагайся ж ты спакусы: Прыйдзі хоць раз дадому ў часе! — Звярнулась жонка да Міхася. Ох, гэта нуднае прыслоўе, Бадай яму ўжо безгалоўе! І колькі раз ён чуе гэта! Ну й надаедная ж кабета: Вось так і выкіне на вока!.. Міхал абураны глыбока, І гнеў мяняе яго вочы. Ой, ды й язык жа ты жаночы: Ці ёсць, ці не прычына тая — Ўсё роўна менціць і кусае. — Ну, як табе ўжо не абрыдне Казаць адно сто раз на тыдні? Сказала сорак раз і — квіта! — Міхал адказвае сярдзіта, Глядзіць, паблісквае вачыма І злосна ўскідвае плячыма. — Бо праўда вочы табе коле, І не мінеш ты нябось Сроля, Не людская твая натура, Не пахне дом свой і пячура: Абы гарэлка на прымеце — Ты ўсё гатоў забыць на свеце! Міхась стаіць, знявагі поўны, І погляд кідае бязмоўны. О, колькі крыўды ў ім, абразы!.. Э! лепш змаўчаць ёй, лепш тры разы І не адказываць нічога. Ён толькі ўбок плюе з парога, Ідзе — сам гнеў і сама бура, Са лба на бровы збегла скура, А губы шчыльна-шчыльна сцяты, Дзвярмі ён грукнуў, выйшаў з хаты І злосць душы і сэрца пляму Выносіць з дому аж за браму; І нейкі час ён па дарозе Ідзе абураны, ў трывозе, На жонку злосны, на самога, Бо ў словах жонкі праўды многа. Але ж нашто калоць у вочы?.. Цьфу! дня табе няма і ночы, Ані часіначкі спакою; Чорт кожны вяжацца слатою, А тут яна шэй-на-катрынку Як завядзе, дык без упынку.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)