Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 45
Перейти на страницу:

Я ад яго атрымаў першыя лекцыі па гісторыі.

Ён апавядаў мне пра паход Напалеона ў 1812 годзе. Сам ён, маленькі тады хлапчук, выгнаў з хлява трох французаў, абадраных і галодных, што схаваліся ад казакаў. Дзед Юстын паказаў мне курган, дзе былі пахаваны некалькі дзесяткаў французскіх салдат.

Пра паншчыну стары пастух апавядаў мне цэлыя эпапеі. На яго спіне засталіся рубцы ад панскіх бізуноў… Нямала ён гаварыў пра польскае паўстанне 1863 года. Расказаў, што за вёскай Бладыкі закапаны некалькі дзесяткаў польскіх графаў і магнатаў. Гэту магілу я бачыў на некалькі год пазней. Ён мне апавядаў пра бітву Пятра I са шведамі ў нашай мясцовасці. І ён вадзіў мяне аж да «шведскага маста». Так у народзе і цяпер называюць два рады дубовых паль, што цягнуцца па балоце на цэлы кіламетр ад лесу да сплаўной рэчкі Слязанкі. Шведскія сапёры будавалі тут мост для пераходу войска.

— А чаму рэчка Слязанкай завецца, ведаеш? — пытаецца дзед Юстын і тут жа сам адказвае: — Бо паны тапілі тут прыгонных. Людскія слёзы тут бясконца ліліся… Праз гэту рэчку ўброд пераганялі з панскіх маёнткаў людзей, закаваных у кайданы. Паны аддавалі іх другім панам за сабак і коней ці выпраўлялі ў салдаты на дваццаць пяць год. Тут абяздоленыя людзі-нявольнікі разлучаліся навекі са сваімі бацькамі або жонкамі і дзецьмі… Плакалі. Вось і Слязанка!

Я глытаю кожнае дзедава слова. Гэта не Біблія і не Талмуд, а зусім блізкае жыццё. Голас дзеда Юстына здаваўся мне голасам гаротнай зямлі.

Эх, ці надыдзе той час, калі наш брат зажыве, як чалавек?.. — запытаўся дзед і глыбока ўздыхнуў.

Юстын паглядзеў на вершаліны лесу. Заходняе сонца асвяціла яго твар. На момант Юстынавы вочы запаліліся юнацкімі аганькамі. Яго белая світка паружавела ад сонечных блікаў, паружавела бародка. Дзед Юстын здаваўся пранізаным полымем, велічным казачным уладаром лугоў і лясоў.

Не паспеў я ўдоваль налюбавацца агнёвым дзедам на захадзе сонца, як мне пачулася працяглае войканне не то чалавека, не то жывёлы:

— А-а-а-ай…

Я ўстрывожана азірнуўся. З лесу бег у адной кашулі чалавек. Раскалмачаная галава без шапкі, рыжая барада да грудзей. Ён бег з усёй сілы ды крычаў немым голасам «А-а-а-ай»…

— Не пужайся! Гэта шалёны… Арцёмам завецца. Ён нікога не чапае.

І дзед Юстын расказаў пра гэтага Арцёма.

Кладачка зламалася

Малым хлапчуком астаўся Арцём сіратой — ні бацькоў, ні братоў, ні сясцёр, ні сваякоў. Адзін, як тая дзічка ў полі. Быў ён спачатку павадыром у сляпога жабрака. Сляпы, абвешаны торбамі злосны чалавек, часта біў яго. Арцём ад яго ўцёк і астаўся пастушком у аднаго багача.

Потым зрабіўся парабкам у панскім дварэ. Быў ён працавітым добрым чалавекам. Жаніўся на такой жа гаротнай парабчанцы, як ён сам. Жылі яны ў лагодзе ды згодзе. Яшчэ з маленства гарусціў ён грошык да грошыка, капейку да капейкі, залатоўку да залатоўкі. Скупіўся. Жыў абы каб пражыць. У маладажонаў нарадзіўся хлопчык. Любіў Арцём гэтага хлопчыка, як ніводны бацька на свеце. Як ні скупіўся, як ні шкадаваў, а кожны раз купіць сынку то абаранак, то пернічак, а то паліўнога коніка…

Думаў гаротны чалавек так: сын яго павінен мець сваю хатку, кавалак зямелькі і жыць па-людску. Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка — падзёншчыцай. І зноў — залатоўка да залатоўкі, рубельчык да рубельчыка. Хаваў ён грошы ў куфры на самым дне. Набыў ён пілу і сякеру, зрабіўся дрывасекам у аднаго купца і хадзіў з жонкай у лес.

Жывіліся яны адной думкай-птушкай: купіць у гаспадара гэтую самую хатку, да хаткі кавалак зямлі — і жыццё пойдзе як па масле. Набудуць каня, карову, падсвінка. Хлопчык іхні ўжо не стане гараваць, як яны. Рубельчык да рубельчыка, троечка да троечкі… Арцём іх складваў у купку. Кожны вечар перад сном вымаў з куфра, лічыў, пералічваў. Паўтараў лічбы перад сном больш шчыра, чым малітву. Жонка завешвала дзяругай акенца, каб ніхто, бронь Божа, не запрыкмеціў. Маленькі сынок спаў.

Якія добрыя вочы былі ў іх… Як яны прыязна таропіліся ў сынка… Гэта ж усё для яго, для яго… Не будзе ён сірацінкай, не будзе парабкам, не будзе гараваць, як яны… Уночы яны часта вялі пашаптушачкі: «Гаспадар просіць за хатку з сядзібнай зямлёй сто пяць рублёў. А ў іх пад сто ўжо». Жонка з радасці песню спявала аб тым, як «жылі ў бацькі тры сыны». Муж падпяваў. Іхнія думкі-жаўранкі былі вясёлыя, спаць не давалі. Піла і сякера да восені насячэ і напілуе ім яшчэ пяцёрачку — і яны шчаслівыя людзі. Іх маленькі Юрачка вырасце чалавек чалавекам. Выправяць яго ў школку.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)