Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]
Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 48
Перейти на страницу:
Світае днём, i днём змяркае, Куды ні глянеш — змрок i змрок, Нібы над Енісейскім краем Замкнулі сонца на замок.
I ночы чорныя, як сажа, Здаецца, бездань за сцяной. Ніхто дарогу не пакажа, Ніхто не пусціць на пастой.
А ты ідзеш, прамок дазвання, Закляклі ногі, ледзь жывы. Цябе, нібы на пакаранне, У воласць кліча станавы.
Збіраўся дабрысці да ночы, Ды не прайшоў i тры вярсты, Як зніклі сцежкі ля абочын, Як раптам выраслі кусты.
Куды ісці? У чорным полі Адзін блукаеш, як сляпы, Табе шыпшыннік шчокі коле, Малоціць дождж у тры цапы.
На паўаршына грузнуць ногі, Чыркі размоклі у вадзе. Ды па загаду станавога У воласць Пронікаў ідзе.
Кляне i цемрадзь, i парадкі, Ураднікаў, i станавых, Што за патравы i падаткі У воласць гоняць ледзь жывых.
Ды болей не ступіць ні кроку, Прысеў, намацаўшы пянёк, Зірнуў навокал: дзесь далёка Мільгнуў маленькі аганёк.
Жывы, трапечацца, палае, Яго й дажджы не залілі, Нібыта зорачка малая Адна гарыць на ўсёй зямлі.
Рукамі расхінуўшы вецце, Устаў стары, прыбавіў крок, Ідзе туды, дзе ярка свеціць Жывы маленькі аганёк.
Канавы, зараснікі глогу Ужо мінуў стары даўно. Яму паказвае дарогу Чыёсьці светлае акно.
У раму стукнуў асцярожна I кажа: — Госпадам прашу, Пусціце ў хату, калі можна, Ратуйце грэшную душу.
— Хутчэй заходзьце, калі ласка... Усё, усё здымайце прэч, Чыркі сушыце, апаяску I світку вешайце на печ.
Сядайце, вось i чай дарэчы, Кладзіце цукар... ну, нішто? — I гаспадар яму на плечы Сваё накінуў паліто.
I чай гарачы уиакладку Спакойна сёрбае стары, Вядзе размову пра падаткі I беззямельныя двары:
— Прапала матухна-Расея, Жабрачыць з восені сяло. Яшчэ у нас на Енісеі Такога зроду не было.
А гаспадар прыжмурыў вока, Па светлай гладзіць барадзе, Устаў, прайшоў шырокім крокам I кажа: — Не, не прападзе!
Мы не дазволім ёй прапасці, I вы, i. вашы землякі. У нас такое будзе шчасце, Настане лад у нас такі,
Што свет Расіі пазайздросціць, Унукам нашым i сынам. Патрэбна толькі болей злосці, I болей сілы трэба нам!
...На дзень займалася патроху У глухой сібірскай старане. Усім паказвала дарогу Святло у ленінскім акне.
1960 г.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)