Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Ашчэпкі (1998-2000)
Ашчэпкі (1998-2000) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ашчэпкі (1998-2000)

Электронная книга - «Ашчэпкі (1998-2000)». Краткое содержание книги:

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:

* * *

Дзікія зверы найбольш ненавідзяць людзей, людзі — сваіх суседзяў.

* * *

Вязень, сузіраючы свет праз турэмнае акенца, верыць,

што сонца ўзыходзіць і заходзіць.

* * *

Афрыканскі царок дазволіў гаварыць праўду. Гэтым парушыў адвечны закон уладароў: „Хто гаворыць праўду, не памрэ ад хваробы”.

* * *

— Эх, каб уставіць людзям у мазгі, замест першабытных звілін, электронныя! — разважаў у доўгія бельведэрскія ночы Вялікі Электрык. — Ведаў бы, аб чым народ думае.

* * *

Прэм'ер люстраваў творцаў: пакутуюць ад палавога бяссілля і курынай слепаты — не ўбачылі шанцаў, якія адкрыла ім новае прышэсце, не ўславілі з'яву. І ўшанаваў ордэнамі мастацкіх лізаблюдаў старога рэжыму.

* * *

Пакідаючы прэзідэнцкі палац, Валэнса напісаў запавет:

„Нельга крыўдзіць тых, хто не заслужыў на крыўду”.

Паставіўшы кропку, падумаў і дапісаў:

„Я за, і нават супраць”.

На другі дзень вярнуўся і патлумачыў:

„Я аптыміст, і нават песіміст”.

* * *

Чэслаў Кішчак аб перамовах з апазіцыі!:

„W pełni zdawałem sobie sprawę z tego, że wypuszczamy diabła z butelki, do której nikt go z powrotem nie zagoni, że Polska po Okrągłym Stole będzie już inna, lepsza”.

Валенрод у скуры шэфа МУС?

Жыццяпіс — апісанне найлепшых бакоў свайго жыцця.

* * *

— Пара канчаць польска-польскую вайну! — усміхаючыся да лідэра АWS, прапанаваў лідэр SLD. — Давайце, заключым мір! Нават з хрэсным цалаваннем, — падкрэсліў.

— Я за мір! — з ухмылкай адказаў дучэ AWS і, узняўшы катэгарычна валявы падбародак, дадаў: — Але SLD трэба знішчыць!

* * *

Лозунг дня: Жыць па-брацку, як Каін з Авелем!

* * *

— Чамусьці для нас Бог паскупіўся на цвярозыя галовы,— пажаліўся стражніку спікер думы эннага склікання.

— Трэба закрыць буфет, — параіў стражнік.

* * *

Учарашнія цэрберы развітога сцірання нацыянальных граней абярнуліся ў ахоўнікаў гонару лайдачкай нацыі.

* * *

Маральны аўтарытэт — асоба, якая стаіць на „праведным” баку.

* * *

— Мінулае цягне ў крайнасці,— сказаў учарашні старшыня аб'яднання атэістаў, ачоліўшы паломніцтва на святую гару.

* * *

Стражнікі „рэвалюцыйнай чысціні” пільныя. У выгадны для сябе момант гавораць „Стоп!” І часта становяцца сумленнем нацыі, рэдка — прайграюць.

* * *

Змагацца з цемрай немагчыма. Яна непраглядная і неахопная.

* * *

Адвеку спіць — тутэйшы народ.

* * *

Стаіць на раздарожжы — беларус. Чаго ён хоча? Чалавекам звацца?

* * *

— Час працуе не на карысць самастойнага этнасу, — сказаў наш даследчык і, падумаўшы, дадаў: — Трэба спыніць час.

* * *

— Беларус па ўласнаму жаданню не стане беларусам, — сказаў наш патрыёт і пачаў караць правініўшагася сына „белавежцамі” — прымушае чытаць іхнія творы ў арыгінале.

* * *

— Усё вялікае пачынаецца з малога, — сказаў клешч, упіўшыся ў цела генія.

* * *

— Калі Зеўс гневаецца, значыць, Зеўс не мае рацыі, — гаварылі старажытныя мудрацы.

Бы сказана пра нашых Зеўсаў.

* * *

Нашы арлы ўгнездзіліся на маральнай вышыні і з пачуццём уласнай перавагі над задрыпанымі невукамі з праваслаўнай вёскі, на ўсё глухія, вушы наставілі толькі на воплескі.

* * *

Кусай сваіх, каб юргелі баяліся.

* * *

Былы старшыня ГП БГКТ, пакідаючы ганаровы пост, забраў з сабою і былыя ідэі.

* * *

— Ні ўзад, ні ўперад! — назіраючы проціборства шчупака і рака, паківаў галавою лебедзь і, уключыўшы ў крылы рэактыўную цягу, перанёс драўляны воз са сварліўцамі ў завоблачны скансэн.

* * *

— Меншым наканаваны лёс спадарожнікаў вялікіх, — успомніла закон прыцягнення калючка і атабарылася на хвасце вярблюда.

* * *

— Уладарамі дум сталі футбалісты, — зрабілі выснову нашы мысляры і стварылі футбольную дружыну .Дума дум”.

* * *

— Каб быць арыгінальным, трэба многа думаць і мала чытаць, — схапіў думку Байрана наш пачатковец і, каб стаць суперарыгінальным, перастаў наогул чытаць, нават сябе.

* * *

— Жыву ў імгле, — падумаў інжынер Барыс Руско.

Прасеяў імглу і стаў паэтам.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)