Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Ашчэпкі (1998-2000)
Ашчэпкі (1998-2000) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ашчэпкі (1998-2000)

Электронная книга - «Ашчэпкі (1998-2000)». Краткое содержание книги:

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 31
Перейти на страницу:

— Зямляк, ад чаго ў сёмым небе? — падаю голас.

— Збылося! Збылося! — хапаецца за голаў у радасным ап'яненні.

— Што збылося? — падказытваю.

Куптэль ачнуўся. Акінуўшы маю фізіяномію пагардлівым позіркам, скрыгатнуў зубамі і гыркнуў:

— Прынялі на службу.

— І белменаў прымаюць? — прыкідваюся наівам.

— Толькі мусульманскіх! — ганарыцца.

— Абмусульманеных? — удакладняю. — Праалбанскіх?

Маўчыць.

— Мо за „капцёвага” будзеш? — намякаю на вакантны чын.

Круціць асуджальна галавою. Яго, бач, не задавальняе такая пасада.

— Цяпер ты ў маіх руках, — нечакана Куптэль мяняе крэн, надаючы размове злавесны сэнс.

— Ведаю, — уздыхаю з сумам.

— Гаўно ты ведаеш! — узрываецца ён і, вытрымаўшы драматычную паўзу, заганяе мяне ў капкан:

— Гайнюшы я! — сказаў падкрэслена.

У гэтай інтанацыі было ўсё: гонар, слава, сіла.

— Дык ты сабакар? — брыдка здзіўляюся.

— Прэч з маіх вачэй, сербалюб цвёрдахрыбетны! — увайшоў зямляк у новую ролю. — Будзеш прыставаць, спушчу ўсю гайню, — паабяцаў. І, узняўшы ў неба рукі, з воклічам „Алах акбар!” жвавымі падскокамі пашыбаваў у горад.

Канец казкі. Выкінь, Сідар, з галавы дурную мрою, змірыся з думкай, што не быць табе блазнам Калысніка.

Брусельская вуліца

Як сказала ў блакітным акенцы белвытоцкага тэлека вяковая бабулька, чалавек такі дурны, што ўсім цікавіцца. Так было і са мною. Даследуючы ўрочышча Багна, што чаўкае на ўсходняй, свойскай, сцяне Вялікага горада Беластока, забрыў я ў засценную Грабаўку і пацікавіўся засценкам. Бы ўступіў у слынную песню Ніны Мушынскай пра вотчыну Хадкевічаў. Ні то горад, ні то вёска. Усё ўладкавана на той жа манер, няма толькі гербавых рэшткаў. І тым не менш сярмяжнае закуцце падкупляе шчырасцю памкненняў.

Гэта вуліцы. Ды якія: Adeńska, Afrykańska, Amerykańska, Berlińska, Brazylijska, Brukselska, Dakarska, Egipska, Europejska, Helsińska, Hiszpańska, Kairska, Londyńska, Madrycka, Ottawska, Paryska, Portugalska, Praska, Rzymska, Waszyngtońska.

Афрыка, Амерыка і Еўропа ў абхваце распасцёртых рук. У вас не закружылася галава? Не бяда, ачуняе галаву вуліца Bajeczna, верне настрой — Morelowa, уселіць дух гігантаў — Sekwojowa, дасць сілу — Hebanowa, голаў узвенчыць — Oliwkowa. Ці ж не казка?

Спружына разняволенай творчай свядомасці напружвае памяць, выпроствае разумовыя звіліны. Маланкавы пробліск інтэлекту высвечвае тайну. Вуліцы ў гонар землякоў!

Ху ёсць ху! Недзе на аравійскім паўвостраве абмусульманены на ўзор Куптэля грабаўчук падносіць мясцоваму шэйху рытуальныя шлёпанцы,— б'ём чалом! — вуліцу, на якой жыў, называем Адэнскай. Вашынгтонскаму чысцільшчыку гарадскіх прыбіральняў, які выйшаў у Новы Свет з Грабаўкі — ганаровая вуліца. Канцавой Маньцы, служанцы берлінскага бюргера, нізка кланяемся — трымай сваю вуліцу! І гэтак далей...

Таксама ўражвае. Колькі заслужаных для сусветнай супольнасці людзей выдала правінцыйная пустэльня! Тут аднак насцярожвае аднабаковы крэн. Дзе спрадвечнае балансаванне паміж Сцылай і Харыбдай вялікай палітыкі?

А можа гарабаўчукі ўхвалілі новую стратэгію ўваходу ў Еўрасаюз? Ці выпадкова не тут будзе сталіца гэтага стоўпатварэння? Ці ж Брусельская вуліца не тонкі намёк?

Разнявольце, чытачы, і вы сваю творчую свядомасць і разгадайце загадку: якія краіны і гарады мэтанакіравана не ўключылі ў засценную агламерацыю мройныя грабаўчукі?

Хто дасць правільны адказ, той паедзе на Каўказ. У самую гарачую кропку!

Патэнцыял немачы

Стратэгія — майстэрства вядзення буйных аперацый (ваенных, эканамічных). Надоечы стратэгію перабудовы Падляшша распрацоўваў у белавежскай Зуброўцы міжбугаодэрскі штаб навукоўцаў, палітыкаў і бізнесменаў. Асаблівы падыход да справы праявілі падляшскі маршал Згжыва і эканаміст Зялінскі. Першы, прывітаўшы стратэгаў, празорліва адасобіўся і да канца нарады плённа вывучаў духоўнае змесціва белавежскага рэстарана. Другі, пачуўшы слова „стратэгія”, выхапіў з-за пазухі пісталет і нацэліў агнястрэльную зброю на д-ра Анджэя Марыю Фалінскага, дырэктара ўправы Прамыслова-гандлёвай палаты загранічных інвестараў, які плёў з дуба вецце, накіроўваў увагу на вялікі капітал.

— Больш ні слова! — узарваўся эканаміст, кіруючы знішчальны позірк на дула зараджанай цацкі.

Калі штабісты гуртам абяззброілі гаспадарчага каўбоя, той апраўдваўся:

— Са мною гэтак заўсёды. Як толькі пачую слова „стратэгія”, адбяспечваю пісталет.

Рэфлекс Гебельса, — падумаў я. Той, трэцярэйхавы доктар словамётнасці, адбяспечваў свой пісталет на слова „культура”. І ўспомніліся іншыя словамётчыкі.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)