Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Ашчэпкі (1998-2000)
Ашчэпкі (1998-2000) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ашчэпкі (1998-2000)

Электронная книга - «Ашчэпкі (1998-2000)». Краткое содержание книги:

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:

Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).

Па старой звычцы

Праспявалі дружна Sto lat!

— Спецыяльнасць? — Трунар-столяр, Па-хатняму дамавіншчык. Тапорыкам ножку чык! — Ну і што? — пан ваявода — Думалі, магістра дам? Камуняку? Сатану? Хутчэй скокну у труну! Настрашыла
Гаварыла баба дзеду: — Я да Клінтана паеду. Ты, як цар Барыс, абвяў, Даўно мяне не чапаў. — Ну і едзь, такой бяды! — Кажа дзед. — Даўно б туды! Дзябёлая ты. Масці пікі. У поцемку — дублет Манікі.

Крыноцкі роздум

За лясамі, за гарамі Жыў Сакрат, мысляр з вусамі І з курчавай барадою Старагрэцкага пакрою. Маладым задаваў тон — Арыстып, Эўклід, Платон Выйшлі з-пад яго рукі. Усіх праславілі вякі. — Вялікая, цёзка, справа Ў жыцці ўвайсці ў славу. Так, калі ўначы не спаў, Мысляр з Крынак разважаў. — Зведаў свету я нямала: Нью-Йорк, Лондан, Парыж, Рым. Усюды грэк я. Жоўць навалам. Хоць ты у Афіны пры. — А, Sokrates! Witaj w domu! Перадай паклон Афону, — Па плячы мяне паляпаў Сам найбелы польскі папа. — Święty Ojcze, jam z Warszawy! Не вусата-кучаравы. Jeno imię... — Wiem skądeście. Што чуваць w litewskim mieście? — Przenajświętszy nasz, aliści... — Niechaj cud się w Krynkach ziści. — Jeno cud? З вякоў: — Халоп! У цябе ж Сакратаў лоб. Дык мазгуй — у цэль глядзі, Паству ў Крынкі не вядзі. Кіруй блудных новым тропам, Не на Усход — у Еўропу! А як мяне прысабечыў, Слухай не сябе, а веча. — Вось яно што! Вось яно! Хамам волю, мне — ярмо? Пацалуйце мяне ў ж..., Зраблю з Крынак Еўропу! Ну й асілак, ну й яцвяг — Наш пачатак і працяг.

На Русі

На Русі ў цане вякі І плодныя мужыкі. А тут час гулагаплённы Вычасаў юр пагалоўна.
Першы ўзняў надзеі зніч Мікіта Сяргеевіч. Пры вусатым дэмане Выстаяў пандэмію, Бацьку сунуў фігу І сплодзіў адлігу. Брэжнеў — маршал і герой — Сплодзіў валавы застой. Галоснасці спее плод. — Горбі, Горбі! Поўны ход!.. — Айн момент!.. У пару мядову Сплодзіў Горбі перабудову. Цар Барыс — хвацкі рубака — У ідэі поўзаў ракам. Хоць прастол пакінуў годна, Быў вяршыцелем бясплодным. Кануў у Лету спэцканы Без цаны Дом Ельцыных.

Пад Купалу

А хто там ідзе, а хто там ідзе У хвацкай такой грамадзе? — Шушкевіч. А што ён нясе на плячах худых, А што ён узняў на руках сухіх? — Крыўду сваю. А куды ж ён нясе гэту крыўду ўсю, А каму ж ён нясе на паказ сваю? — Свету вольнаму. А хто ж яго гэта — які кат і закон — У лёху ўзняў на дарожны сон? — Лука-гора. А чаго ж захацеў ён — стымул які — Век пражыў у турме, сляпы і глухі? — Прэзідэнтам звацца.

Пітэказорная, дарожная

Мы — пітэкантрапы будучыні, Гісторыі новай цягло. Вароты ў дзеі адчынены. У дарогу! Да зорных сцягоў!
Гы-гы-гы! Го-го-го! Мы да зорных йдзем сцягоў!
Доўга пуцямі блуднымі Хадзілі нашы дзяды. Дзярмом кантынент залюднілі І род завялі ў нікуды.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)