Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Ашчэпкі (1998-2000)
Ашчэпкі (1998-2000) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ашчэпкі (1998-2000)

Электронная книга - «Ашчэпкі (1998-2000)». Краткое содержание книги:

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:

Па катэхізісу Бэлзы

— Хто ты гэткі? — Свой. Тутэйшы. — Твае продкі? — Усе памершы. — Бацька? Маці? — Сірата. — Прафесія? — Басата. — Лясун, мусіць? — Я з палёў. — Палюхом запішам — як? — Я з палёў, значыць — паляк!

Зварот Івана Кірызюка да Бога,

або

Як цяжка беларусу быць украінцам

Дивлюсь я на небо Та й думку гадаю: Чому ж я не сокіл, Чому не літаю?
Чому ж мене, Боже, Ти крилець не дав — Я землю б покинув Та й в небо злітав.
Обридло в Підляши Сіяти культуру. Тут люди не наши, Ні з пня, ні з натури.
Ідеш до іх з медом, Гиркнуть чужим рэхам. Сусід вжэ став шведом, А голова — чехом.
Поміняли предків, Поміняли віру. І кажуть, що рід іх З литвинскога віру.
Ходжу по „Стіни” я — И світ мне не милий. Зову: — На гостинець! А чую: — На мыла! О, люди, кохани! Забути Могилу? Коріння? Слов'яни! — Okur-de! У магілу!
Забули про Бульбу, Тарас тут не в моди. Одно тільки гульби Живучи в народи.
Стояти на варті — Іты проти сили: — Лай — кажуть — паўкварты, А не — Тэрмапілы.
Впусти мене, Боже, На кращу планету. Нема лишку крилець — Дай чек на ракету.

Пан Філюк

Сніцца пану Філі сон, Быццам ён Напалеон: Б'е направа і налева — З прафесійным б'е прыцэлам, Каму ў мызу, Каму ў бок. То падчэпіць гакам знізу, То садане зверху ў клёк. Будуць помніць праз вякі, Як біліся Філюкі. Сёння квасіў нос маанцу, Заўтра Арцін знішчу род, „Ука” Ваську зраблю здрайцам... Хунвейбіню? У ноздры дрот!
Аж прысніўся сон гадзючы, Быццам ён, Бэніта — дучэ, Просіць Чэрчыля гарантый, А Берлін: — Адоль, avanti!
У прывід дуляй садануў — Выганяе сатану. І пад труб анёльскіх рокат Узнімаецца ў аблокі. Сніцца яму, што з вякоў Нясе радасць і любоў.
Ну і ну! Дык не цяльпук! Ну і спрытны пан Філюк.

Ачалавечыліся

На экватары ў лясах жылі прыматы, Па экватары круціліся, калматыя. А хто ўлева ці ўправа ўбакавіўся, Той хвастом накручаным накрыўся. Грэла сонца — на галінах загаралі, Ночы ў вечных футрах караталі. Ні СНІДу не ведалі, ні бяды, Хапала ўсім какосавай яды. Аж з'ехаў у буш аблуплены галяк, Ні то гарыла, ні то гляк. І запісаў нас у род свой гамінід. Адняў какосы. Кажа, што за СНІД. Загнаў у клеткі. Пэўна на вякі. Завошта? Адкажыце, сваякі. Ачалавечылася малпа — і прыплод Ганьбай пакрыў увесь малпін род.

У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).

Герой

Кацілася слава за Нёман, за Віслу пра ўдарны Родзькаў дэсантны батальён. Быў Родзька ў Варшаве — выпаў такі гонар. У Маравіі буйным стратэгам слыў. Не кланяўся кулям, ішоў насустрач смерці, у Белавежскай пушчы прагнуў злегчы ён. Рускія пілоты адцялі дарогу, разбамбілі пушчу, у аблогу ўзялі. Куды было дзецца? Як прабіць дарогу у запаветну мару, як здзейсніць прарыў? Успомніў Родзька польку, маладую „дрольку”, якую ўключыў быў у стратэгічны план. На гары высокай размясцілі штаб свой. Родзька, Еўропа на цябе глядзіць! Зашумела рэха у Бел-высока-стоку, праводзіла Родзьку у апошні бой. Коцяцца з гары той з Родзькам яго словы, а сябар згарняе іх у сваю далонь: — Скажы Еўропе, што палёг на ж... А рэха агучвае: — „Дролькі” маладой! Гуляла, гуляла, дарог не губляла баявая слава. Бой! Палёг трыумфальна, амаль сюррэальна: было „ах” і „ой” — палёг як герой.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)