Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 46
Перейти на страницу:
К а л і н о ў с к і
Хіба вы не чыталі Ліст Юрася, што я падаў?
С т а р ж ы ц к і
Чытаў. Я, помніцца, калісьці цытаваў Па памяці яго.
К а л і н о ў с к і
Так. Цытавалі, Але не ўвесь.
С т а р ж ы ц к і
Бываюць дні, што век Нам помняцца... Хадзілі мы па жыце, Марыся, вы i я... На глум, на здзек Усё пайшло. Дзе дзелася, скажыце? Марысю заручае лес з другім, А вам — усватаў прозвішча другое. Але, калі не думаць пра благое, Той дзень, напэўна, дораг нам усім.
К а л і н о ў с к і
Не знаю, граф. Сюды я не за тым Наведаўся, каб варушыць старое. Той дзень асобна ад мяне жыве, Як сонца ў хмарах, як рака ў тумане. Я сёння — там, дзе па былой траве Свой след крывавы валачэ паўстанне, А месяца танюткі веташок Знікае з неба ў непраглядны змрок. Адтуль — i ліст...
С т а р ж ы ц к i
(Чытае ўслых.) «Народ абрабаваны! Мой ліст да брата, гербам змацаваны, Той запавет, які ты знойдзеш тут,— Перадае на твой вышэйшы суд...» То пан Чарноцкі, можа быць, мяне Судзіць сабраўся?
К а л і н о ў с к і
Не.
С т а р ж ы ц к i
Няславіць?
К а л і н о ў с к і
Не... Хоць гэты ліст, калі б надрукаваны ЁН быў, здзівіў бы Лондан I Парыж I пэўны ўплыў зрабіў бы на прэстыж...
С т а р ж ы ц к і
Дазвол на ганьбаванне, паважаны, Патрэбна мець.
К а л i н o ў с к i
Юрась нам даў дазвол, Ca зброяй разам палажыць на стол Свой запавет. А друк сягоння — зброя. Граф знае гэта. I не горш, чым я. Хіба не так?
С т а р ж ы ц к і
Я памяці героя Не зганьбаваў: пляменніца мая У спадчыну маёнтак атрымала. Я над яе зямлёй не гаспадар.
К а л і н о ў с к і
Не аб героі ваша светласць дбала, Аб іншым... Турбаваўся граф, што дар За дзейнасць недазволеную можа Аддадь пад суд Старжыцкага — крый божа! Тады — ланцуг, тады — сям'я ў бядзе, Тады зямля ўся — невядома дзе, Тады Марысі спадчына — дарэчы... Я разумею ўчынак чалавечы: Граф год назад радню застрахаваў Ад грозных дзён.
С т а р ж ы ц к і
У вас няма падстаў Так разважаць.
К а л і н о ў с к і
Няўжо князь Ч. з Парыжа Ужо лістоў Старжыцкаму не піша? Няўжо князь Н. таксама перастаў Яму з ганцом навіны слаць з Варшавы?
С т а р ж ы ц к і
Цішэй... Цішэй... Размову перапыняе слуга. Ён ставіць на столік перад камінам каву i каньяк i выходзіць з кабінета.
С т а р ж ы ц к і
Прашу гасця да кавы.
К а л i н о ў с к i
Не той настрой.
С т а р ж ы ц к і
То зараз будзе той. (Налівае ў чаркі каньяк.) Давайце... Каб палепшала ў настроі, Як некалі, пад шум вячыстай хвоі, За Кастуся!
К а л i н о ў с к i
Хіба што па адной. (Выпіваюць.)
С т а р ж ы ц к і
Хто ўласнай ахвяруе галавой, Той аб сям'і падумаць права мае. Я рад, што пан Чарноцкі гэта знае.
К а л і н о ў с к і
Ён знае больш.
С т а р ж ы ц к i
Дык, пэўна, скажа мне?
К а л і н о ў с к і
Хаўтурны звон у гэтай навіне... Разбіты Серакоўскага паўстанцы, Не ўзята імі крэпасць Дынабург, Французскі корпус не прыйшоў на Буг, Не высадзілі свой дэсант брытанцы.
С т а р ж ы ц к і
Дзе Серакоўскі, ваявода наш?
К а л і н о ў с к і
Цяпер ужо не наш ён i не ваш. Ён у цяжкім палоне... A ў ахвяры Двайны палон: турмы i дум аб кары.
С т а р ж ы ц к і
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)