Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 191
Перейти на страницу:

— Што такое! — закрычаў габрэй. — Чаму ты сочыш за мной? Чаму не спіш? Кажы! Хутка, калі хочаш жыць!

— Я не мог болей спаць, сэр, — адказаў няпэўна Олівер. — Мне вельмі шкада, калі я вам перашкодзіў.

— Ты не спаў ужо гадзіну? — дапытваўся габрэй, злосна гледзячы на хлопчыка.

— Не, зусім не, — адказваў Олівер.

— Упэўнены? — крыкнуў габрэй, гледзячы яшчэ больш злосна, чым раней, і прыняўшы пагрозлівую паставу.

— Клянуся, сэр, не, — прамовіў сур’ёзна Олівер. — Насамрэч не, сэр.

— Ну хопіць, хопіць, мілок, — сказаў габрэй, раптам вярнуўшыся да сваёй старой манеры. Паіграўшыся з нажом, ён паклаў яго на стол, быццам хацеў паказаць, што схапіў яго дзеля забавы.

— Я ведаю, так яно насамрэч і ёсць, мілок. Хацеў толькі напужаць цябе. А ты малайчына. Га, ты хлопец — во!

Габрэй, хіхікаючы, пацёр рукі, але потым з непакоем паглядзеў на шкатулку.

— Ну, міленькі мой, ці бачыў ты якія з гэтых цацачак, — прамовіў ён пасля невялікай паўзы, кладучы руку на шкатулку.

— Так, сэр, — адказаў Олівер.

— Але, — габрэй збялеў у твары. — Гэта... гэта мае рэчы, Олівер. Мая малая спадчына. Усё, з чаго я мушу жыць, у мае старыя гады. Людзі называюць мяне скнарам, мой мілок, толькі скнарам — вось і ўсё.

Олівер падумаў, што стары джэнтльмен, напэўна, зацяты скнара, калі ён, маючы столькі гадзіннікаў, жыве ў такой галечы, але потым яму прыйшло на розум, што фундаванне Махляра і астатніх хлопчыкаў, напэўна, каштавала яму шмат грошай, і Олівер паважліва паглядзеў на старога джэнтльмена і спытаў, ці можна яму ўстаць.

— Вядома, вядома, мой мілок, — адказаў стары джэнтльмен. — Уставай. Там у кутку, ля дзвярэй, стаіць збан з вадой. Прынясі яго сюды, і я табе, мой мілы, дам місу памыцца.

Олівер устаў, прайшоў пакоем з кута ў кут і затрымаўся на момант, каб падняць збан. Калі ён адвярнуўся, каб ісці назад, шкатулкі ўжо не было.

Ён толькі-толькі памыўся і на загад габрэя выліў місу за акно, як вярнуўся Махляр у суправаджэнні вельмі жвавага маладога сябра, якога Олівер бачыў з цыгарэтай учора ўвечары і які цяпер быў названы Оліверу афіцыйна як Чарлі Бэйц. Учацвярох яны селі снедаць; на сняданак была вяндліна, кава і гарачыя булачкі. Вяндліну і каву ў капелюшы прынёс Махляр.

— Добра, — сказаў габрэй, хітравата паглядзеўшы на Олівера і звяртаючыся да Махляра, — я спадзяюся, што вы гэтым ранкам папрацавалі, мае вы мілыя?

— Цяжка, — адказаў Махляр.

— Як валы, — дадаў Чарлі Бэйц.

— Малайцы, малайцы, — сказаў габрэй. — Што маеце, Махляр?

— Пару гаманцоў, — адказаў малады джэнтльмен.

— З пракладкай? — настойліва ўдакладніў габрэй.

— Як мае быць, — адказаў Махляр, вымаючы два гаманцы — адзін зялёны, другі чырвоны.

— Не такія цяжкія, як павінна быць, — сказаў габрэй, уважліва прагледзеўшы гаманцы, — але вельмі файныя і добра вырабленыя. Няслабы майстар, га, Олівер?

— Вельмі добры, сапраўды, сэр, — сказаў Олівер. На гэта містэр Чарльз Бэйц аглушальна зарагатаў, чым выклікаў вялікае здзіўленне Олівера, які ні ў чым, што адбылося, не бачыў аніякае прычыны для смеху.

— А што ў цябе? — звярнуўся Фэджын да Чарлі Бэйца.

— Выціралкі, — адказаў Мастэр1 Бэйц і адразу выняў чатыры кішэнныя насоўкі.

— Добра, — прамовіў габрэй, з найвялікшай увагай аглядаючы іх, — яны вельмі здатныя, вельмі. Але ж ты іх не памеціў як мае быць, трэба будзе спароць голкай гэтыя меты. Мы навучым Олівера, як гэта рабіць. Га, Олівер? Ха-ха-ха!

— Калі ласка, навучыце, сэр, — сказаў Олівер.

— Ты хочаш рабіць насоўкі так лёгка, як Чарлі Бэйц, га, мой мілок? — сказаў габрэй.

— Сапраўды, вельмі хачу, каб вы мяне навучылі, сэр, — адказаў Олівер.

Мастэр Бэйц знайшоў у гэтым адказе нешта такое смешнае, што зноў зарагатаў. І гэты рогат ледзь не стаў прычынай яго заўчаснае смерці, таму што кава, якую ён піў, трапіла яму ў дыхальнае горла.

— Надта ж ён зялёны, — сказаў, ачомаўшыся, Чарлі і тым самым як бы прабачыў сваю нявыхаванасць.

Махляр нічога не сказаў, толькі раскудлаціў Оліверу рукой валасы так, што яны закрылі яму вочы, і паабяцаў, што той яшчэ паразумнее, пасля чаго стары джэнтльмен, які заўважыў, што Олівер пачынае чырванець, памяняў тэму размовы і спытаў, ці вялікі натоўп быў на экзекуцыі сёння ранкам. Гэта здзівіла хлопчыка яшчэ больш, таму што з адказаў абодвух можна было зразумець, што яны разам былі там, і Оліверу, зразумела, было няўцям, як гэта можна пры тым пры ўсім знайсці час і так шмат вырабіць.

вернуться

1

Мастэр — зварот да аўтарытэтнага чалавека з больш высокім, чым у таго, хто звяртаецца, статусам.

Матэн-хіл — літаральна: Бараноў пагорак (Я. Б.)

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)