Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Аскепкі вялікага малюнку
Аскепкі вялікага малюнку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аскепкі вялікага малюнку

Электронная книга - «Аскепкі вялікага малюнку». Краткое содержание книги:

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 34
Перейти на страницу:

2000

Варона

Гэтая гісторыя зусім і не гісторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопіцца штосьці ў галаву й вярэдзіць, і вярэдзіць, і дробна зумкае. Ня тое, каб замінае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнічае ў нетрах сьвядомасьці. Калі заманіцца - прыслухаесься, дык і пачуеш. А не - дык не. Бо хто гэта будзе адмыслова прыслухоўвацца да розных недарэчных дробязяў?

Карацей, усё гэта глупства. І гісторыя ня вартая асобнага расповеду. Аднак, надарылася мне пазнаёміцца з адным чалавекам. Быў ён мастак і меў такія-сякія амбіцыі. Увогуле, я люблю амбітных людзей. Бо калі ты ня маеш жаданьня зьдзівіць сьвет, дасягнуць вяршыні, дык жыцьцё папросту марнуецца. Ходзіш на працу, зарабляеш на хлеб, нэрвуесься з-за дробязяў, змагаесься за месца пад сонцам - гэткая вавёрчына каруселя. Здаецца, бяжыш некуды, напружваеш цягліцы, а сам ведаеш выдатна - нікуды ўсё адно не патрапіш. Можна ня бегчы, а паціху нечым займацца, нетаропка, з асалодай, з прыемным хваляваньнем у сярэдзіне - проста дзеля справы, проста каб уцерці ўсім нос. Зробіш, азірнесься, а тыя, што беглі, далёка-далёка ззаду. Безнадзейна адсталі. Змарнавалі толькі час. А ўсё з-за чаго? Ня мелі амбіцыяў. Яны думалі: вось зараблю на машыну, або стану начальнікам - і буду вялікім чалавекам. Аўто разаб'ецца ў аварыі або заржавее, з пасады звольняць або адправяць на пэнсію - і зноў ні хаты, ні лапаты. А час уже ня вернеш. Таму гэта не амбіцыі, калі нехта хоча стаць начальнікам. Гэта пыха. Вось калі ён імкнецца вынайсьці лекі ад AIDSу або намаляваць геніяльную карціну - гэта амбіцыі. Вызначыць розьніцу між імі нескладана. Сапраўднае застаецца тваім назаўжды. Нават пасьля сьмерці.

Дык вось гэты мастак меў амбіцыі. Ня ведаю, ці меў ён на іх падставы. Бо наўрад ці вы адразу тут і ўзрадаваліся, пачуўшы таямніцу сапраўднага. Не такія вы прастакі. Можна мець вялікія амбіцыі там, дзе нічога табе ня сьвеціць. Гэтак найчасьцей і бывае. Вой як ня проста - мець рэальныя амбіцыі.

Мастака завуць Георг. Родам ён з Арменіі, але гадоў шэсьць жыве ў Менску. Я меў зь ім працяглую гутарку. Відавочна, гэта адукаваны чалавек, ён вольна цытаваў гішпанскую паэзію, слушна разважаў пра эўрапейскі жывапіс і ўсходнюю культуру, бо, як прызнаўся, належыць да руху прыхільнікаў філязофіі ёгі. Апошняе, мне падаецца, і сфармавала яго як асобу. Георг доўга разважаў пра лёс і наканаванасьць. Маўляў, і тое, што жыве зараз у Менску, і тое, што апынуўся ў Полацку - наканаваньне. Гэта зусім ня значыць, што іншага не магло быць, проста дзеля ягонага духовага разьвіцьця тое патрэбнае.

Прызнаюся, Георг - сымпатычны мне чалавек, і я зь цікавасьцю яго слухаў. Аднак у нейкую хвіліну мне ўзгадалася варона, якую колькі тыдняў таму бачыў са свайго вакна. Птушка павольна ляцела ля самага майго пятага паверху, зусім побач, і я пасьпеў яе добра разглядзець. Пёры на крылах, вока, якое не выдавала ніякіх эмоцыяў, падкурчаныя лапкі, графічнасьць дзюбы. Узгадаў, і птушка не выходзіла з маёй галавы. Тады, калі я яе ўбачыў, мне падумалася: вось ляціць некуды й ведае куды, бо, відавочна, ня проста так кружляе. У чым палягае матывацыя яе палёту? Бязглуздае пытаньне, але яно засела ў маёй галаве, і я некалькі разоў вяртаўся да гэтай гісторыі, спрабуючы прааналізаваць усе прычыны й вынікі гэтага. Я разважаў пра пошукі ежы, будаўнічага матар'ялу для гнязда... Але нечакана мне падумалася зусім аб іншым. Што здарылася б із сусьветам, калі б кожная варона страціла разуменьне таго, куды і навошта трэба ляцець?

Я слухаў Георга, а перад вачыма стаяла тая варона, якая, нясьпешна махаючы крыламі, упарта ляцела да нейкай, невядомай мне мэты. Ці кіравала ёю ў гэтым палёце наканаваньне? Па вялікім рахунку - так. Бо жыцьцё патрабуе выкананьня запраграмаваных прыродай адпаведных дзеяньняў - сну, харчаваньня, клопату пра патомства. Але варона ляцела менавіта ў тым накірунку, менавіта ў той час, менавіта з той хуткасьцю, менавіта на той вышыні...

Я й дасюль не разьвітаўся з пытаньнем пра варону. Прайшло столькі часу, а яно ўсё не дае мне спакою.

2000

Крыж Эўфрасiньнi Полацкай

Надвор’е выдалася паганым. Тры днi запар iшоў мярзотны, халодны дождж. Тры днi сьвiнцовае аблогi. Нiшто так не выстуджвае ўвосень i двор, i жытло, як гэткае безнадзейнае занудзтва. I трэба ж было ўпiльнаваць дрэнь-надвор’е для сьвята. Зь дзяцiнства памятаю, як усяк казалi пра жыдоўскi або каталiцкi Вялiкдзень. Усё больш сумотная непагадзь. Затое наш Вялiкдзень быў заўжды сонечны, па-веснавому ўрачысты. Гэтая вiдавочная перавага заўжды ўзгадвалася ў перадсьвяточных гутарках дарослых. Любiла яе i моладзь. Ня зь нейкiх iдэалягiчна-канфэсiйных меркаваньняў, хутчэй з жыцьцёва-практычных. Сьвяткаваць Хрыстова ўваскрашэньне можна было на прыродзе, без нагляду дарослага вока. Традыцыйна «хрыстос уваскрос» iмкнулiся «прамовiць» так, каб узгадваць затым цэлы год. Да наступнага Вялiкадня.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)