Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Аскепкі вялікага малюнку
Аскепкі вялікага малюнку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аскепкі вялікага малюнку

Электронная книга - «Аскепкі вялікага малюнку». Краткое содержание книги:

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:

Быў 1988 год. У Заслаўі менскія талакоўцы ладзілі агульнабеларускае купальле. Згодна з усімі правіламі, традыцыямі і запаветамі. Зразумела, на такім мерапрыемстве мусілі быць усе нацыянальныя героі і правадыры: пачынаючы з Пазьняка, Арлова, Марачкіна і канчаючы Вячоркам, Івашкевічам, Вітушкам ды Сысом. Ня мог прамінуць такой падзеі і новапалачанін Сяржук Сокалаў-Воюш. З Наваполацку ў Заслаўе прыкаціў “Ікарус”, сярод пасажыраў якога былі і я з жонкай.

Невялікі аматар фальклёрных ігрышчаў, я бязмэтна аціраўся ў беларускамоўным натоўпе. Тут было багата маладых літаратараў з “Тутэйшых”, і я час ад часу спыняўся, сустрэўшы чарговага паплечніка зь літсуполкі. Пасьля кожнай размовы я набрыньваў сталічнымі навінамі. Мая жонка, выхаванка сталічнага парнату, бавіла час з сваімі аднакашнікамі, якія і ўтваралі касьцяк тагачаснай менскай “Талакі”. Начаваць у ваколіцах Заслаўя мне, па шчырасьці, зусім не жадалася. Пагатоў, мая Тацяна была цяжарная.

Высьветлілася, што дахаты неўзабаве мусілі вяртацца Арлоў з Пазьняком. Мая просьба прагучала амаль як зварот аб паратунку. Арлоў патлумачыў: вольнае месца ў машыне толькі адно, маўляў, Тацяну могуць забраць, але мяне — не. І тут нечакана Пазьняк камандным голасам заявіў: “Бярэм дваіх, ён (Зянон кіўком галавы паказаў на мяне) паедзе ў багажным аддзеле”. Дагэтуль я ніколі ня езьдзіў у аўтамабільным багажніку, але ўзрадаваўся неверагодна.

Шостым пасажырам “Нівы” скульптара Алеся Шатэрніка быў мастак Алесь Марачкін. Я здолеў уціснуцца ззаду ў багажны аддзел. Па дарозе да Менску Пазьняк кінуў мне: “Ты ў нас як дыктатар невялікай афрыканскай краіны, якога таемна вывозяць за мяжу”. За мяжу ў 96-м давялося таемна зьехаць самому Зянону Станіслававічу. А я да сёньня шчыра ўдзячны яму за незвычайны падвоз.

У Вільні ж у 2001 годзе я апынуўся ў скуры сьпікера беларускага парлямэнту на выгнаньні. Няхай сабе й часткова. Мяркуйце самі.

Улетку таго году Сяргей Дубавец запрасіў мяне ў крывіцкую Мэкку папрацаваць на “Балтыйскіх хвалях”. Нічога пільнага мяне ў Полацку не трымала, і я пагадзіўся. Прыехаў разам з Тацянай і пачаў шукаць часовае жытло. На першыя дні нас прытуліў калега з “хваляў” Сяргей Харэўскі. Пасьля марных самастойных пошукаў я зьвярнуўся па дапамогу да свайго старога знаёмага, Алега Мінкіна. А ён і кажа: ёсьць тут адна кватэрка ў Фабіёнішках — тры пакоі, усе выгоды, у ёй Шарэцкі зь сям’ёю жыў. Якраз напярэдадні майго прыезду ў Вільню Сямён Шарэцкі, былы старшыня Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня, пакінуў Літву, перабраўшыся ў Штаты. Паехалі глядзець. Гаспадыня кватэры Тэрэза, прыязная беларуска з Астравеччыны, з прыемнасьцю пагадзілася здаць яе новаму кватаранту. “Тут спаў ахоўнік, — паказала яна на канапу, якая неяк нязвыкла стаяла ў невялікім калідорчыку ля ўваходных дзьвярэй. — Вы ўжо прабачце, не было каму прыбраць. Калі не замінае, дык няхай і застаецца”. — “Няхай застаецца”, — пагадзіўся я.

У нас любяць мянціць языкамі пра беларускую страту тысячагодзьдзя — Крывіч-гораду. І прыплятаць сюды Гедыміна, Барбару Радзівіл, Івана ды Антона Луцкевічаў, “Нашу Ніву” зь “Вянком” Багдановіча… Згодны, гэты горад моцна зьнітаваны з шматлікімі культурнымі дасягненьнямі беларусаў. Але ўсё гэта ў мінулым.

Інтэлектуальна кволы й колькасна малалікі беларускі рух на пачатку ХХ стагодзьдзя ня мог стаць у Вільні ўплывовым. Мяне заўсёды бянтэжыла, калі я чытаў у мэмуарах дзеячоў беларускага адраджэньня часоў Луцкевічаў—Ластоўскага, як у іх апісвалася знаёмства ў Вільні зь іншымі беларусамі: як прыгода, як нешта нечуванае. Трэба было пажыць багата часу ў гэтым невялікім горадзе, каб аднойчы выпадкова натрапіць на гэтых таемных “гаспадароў” места... Шчыра прызнаемся, беларуская прысутнасьць у Вільні была мізэрнай. А тое, што на тамтэйшых кірмашох скрозь гучала беларуская мова… дык у Бешанковічах гучыць да сёньня. Вось толькі дзе там тая беларушчына?

Затое ў сёньняшняй Вільні, як і сто гадоў таму, паўсюль чуваць польская мова — у транспарце, на вуліцы, у крамах, зь дзіцячых вуснаў. Віленскія палякі маюць дзясяткі польскамоўных школаў і садкоў. Вельмі часта ў віленскіх крамах, пачуўшы ад кліента беларускія словы, гандляркі адказваюць па-польску. А прыканцы 90-х у Вільні зьявіўся шыкоўны цэнтар польскай культуры, на будаўніцтва якога Польшча выдаткавала некалькі мільёнаў даляраў. У горадзе ёсьць польская мастацкая галерэя, FM-станцыя, выходзяць польскія газэты і нават літаратурны часопіс. Беларусам Літвы нават марыць не выпадае пра такія рэчы.

Прыемна пашпацыраваць па Вільні зь Сяргеем Харэўскім, які ведае ў старым месьце кожны дом і можа распавесьці сотні гісторыяў пра яго. Тут месьцілася рэдакцыя “Нашай Нівы”, у гэтай вязьніцы сядзеў Каліноўскі, у гэтым доме выдаваў свае кнігі Францішак Скарына, тут жыў зь сям’ёй Вацлаў Ластоўскі, тут месьціўся беларускі музэй, а ў гэтым храме за часамі фашыстоўскай акупацыі перахоўваліся найбольш каштоўныя экспанаты музэю… Пасьля сьмерці Лявона Луцкевіча Харэўскі, бадай, самы дасьведчаны ў гэтай справе.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)