Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 263
Перейти на страницу:

Якія святыя былі бацькі, якія прачыстыя былі нашыя Жлобаўцы, якія адныя, здаецца, маглі б залячыць сяння гэтыя раны, але там страшна пуста, і толькі галасы замучаных стогнуць з вятрамі ноччу... За што? За што? Чаму так страшна азвярэлі людзі? Няўжо навечна? Няўжо гэта той народ наш, за які так спакойна я йшла на мучэнні? Што яны будуць рабіць, калі «прачнецца Бог» і ўзварушыцца іхняе сумленне? Як хочацца бачыць чалавека, які не даносіць, які не жадае зла, не падыходзіць да нас з бруднымі думкамі ўнізіць нас, ашукаць ці данесці на нас. Калі на чалавека дзесяць гадоў гаварыць, што ён сабака, дык на адзінаццаты год ён будзе бегаць на чатырох і забрэша. Гэта да нас застасавалі такі метад, бо такіх сільных яшчэ не бачылі. «Бо нішто вас не можа зламаць»,— сказаў мне адзін праўдзівы, хоць іхні, чалавек, які не адзін камень шпурнуў у наш бок, але пасля адумаўся, убачыўшы кроў...

У культурных народаў ёсць ахова жывёлаў, звяроў і, напэўна, ахова старых дзеячоў і паэтаў, аддаўшых жыццё сваё змаганню й цярпенню за свой народ. Няўжо такія глухія былі, калі вывозілі братоў іхніх у Сібір ці Казахстан? Няўжо так абыякава ці варожа глядзелі на тысячы яўрэяў, якіх, безабаронных, вялі жывымі ў супольную яму? Няўжо не рэагавалі, калі вораг расстрэльваў і спальваў цэлыя вёскі? Людзі ж за маладосці мае былі літасцівыя, спагадлівыя ў няшчасці; з чаго атупелі, што іх змяніла, навучыла думаць аб сабе, толькі аб тэлевізарах і мэблях, аб «каврах» і матацыклах, а дзе ж сумленне? Калісьці людзі шарахаліся ад тых, у каго чалавечая, нявінная кроў на руках, у каго на сумленні людскія слёзы, а сяння — гэта «героі», настаўнікі для моладзьі, узор для грамадства... Як акрэсліць цяпер паняцце — чалавек? Што рабілі б такія, каб іх усадзіў у адну яму, як ёсць у Васіля Быкава[84]? Як яны б захоўваліся да сябе ўзаемна ў абліччы небяспекі? — баюся думаць. Можа, і за акіянам бываюць такія без душныя, глухія на мучэнні людзей, але там ёсць, напэўна ёсць, і сапраўдныя хрысціяне й місіянеры, і арганізацыі абароны правоў чалавека, і людзі да іх прыслухоўваюцца. А тут адзіны інтарэс да грамадзян: працуй, працуй і яшчэ раз працуй і ні аб чым не пытайся, а калі загадаюць табе, дык ідзі на смерць, барані свае путы... Жудасна.

Адбілася я моцна ад тэмы. Казалі ў Празе, што я шчаслівы чалавек, бо ў мяне ўсяго адзін вораг — Ермачэнка. Так, ён пра нас не забыўся. Перад усім, ад’язджаючы ў Менск, ён пакінуў нам з Бакачом Камітэт. Смешна было, увесььь архіў Камітэту: пратакол залажэння арганізацыі, нашыя анкеты, пратаколы сходаў — усё згінула. Проста згінула, і не пытайцеся! Гэты архіў толькі паказаў мне Коган на следстве ў Менску, ды як! У Львове, калі мы чакалі разам, я ўгаварыла майго мужа, каб ён нічога не ўспамінаў пра Пражскі камітэт, няхай ужо я за гэта адказваю, а іначай у яго застаецца толькі тое, што па мабілізацыі яго паслалі на ўсход, а на гэта ёсць усюды і доказы, і паперы. Бедны мой муж маўчаў, як сцяна! Яго далі ў нейкую буду ў той клятай «амерыканцы» менскай, дзе можна было толькі стаяць, дый то ў вадзе. Вось ён тыдзень так стаяў, у вадзе, без ежы. Кажа цяпер, што спяваў песні... Стаяў, ажно спух, ногі, як бярвенні... Вось тады й кажа мне Коган: «А чаму ваш муж не прызнаецца да Пражскага камітэту?» — «Ах, — кажу, падумаўшы найгоршае, — гэта я яго так навучыла, бо ў мяне віны тут ніякай, а ў яго дык зусім няма». А на сцяне кроў распырсканая, я так і замерла... «А вы яму паказвалі архіў?» — пытаюся. «Нет, я его показывал только вам...» — «Ну, дык пакажэце яго і яму...» Вось тады толькі нехрыст выпусціў Яначку. Я мацнейшая і фізічна, і духова, дык увесььь час старалася нейк яго загарадзіць, я й хлеб яму аддавала, і ўсё, што было лепшае, і так вось яму, не хочучы, «дагадзіла»...

вернуться

84

Быкаў Васіль (1924–2003) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўнай (1974) і Ленінскай (1986) прэмій СССР.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)