Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
- Автор: Гениюш Лариса Антоновна
- Год: 2010
- Язык: белорусский
- Год: Лімарыус
- ISBN: 978-985-6968-06-1
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:
127. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Ліля Чарняўская (сапр. Гілевіч; нар. 1959) – філолаг, супрацоўніца “Белінфармарэстаўрацыі”, жонка гісторыка і археолага Ігара Чарняўскага (нар. 1955). Ягоўдзік Уладзімір (нар. 1956) – пісьменнік, рэдактар і выдавец часопіса “Лесавік”.
128. Міколу Канашу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва складальніка. Канаш Мікола (1926–2006) – сябра Саюза беларускай моладзі. Будучы навучэнцам Пастаўскай педнавучальні, у 1944 г. быў арыштаваны, адбываў пакаранне ў Інце, дзе праз ліставанне пазнаёміўся з Л. Геніюш. Пасля вызвалення ў 1956 г. застаўся на Поўначы, закончыў Інцінскі будаўнічы тэхнікум, працаваў на будоўлях. У Беларусь вярнуўся ў 1973 г., жыў у Жлобіне. Шкада мне Соні…– маецца на ўвазе жонка М. Канаша.
129. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Што… беларускаму хлопцу рабіць у нейкім Сухумі...– гаворка ідзе пра сына А. Карпюка Івана (нар. 1953), які пасля заканчэння МІФІ атрымаў размеркаванне ў Абхазію. Чарняўскі Уладзіслаў (1916—2001) – рыма-каталіцкі святар, перакладчык Бібліі на беларускую мову.
134. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Ostland (ням.) – назва Райхскамісарыяту, утворанага ў 1941 г., які уключаў у сябе тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Слонімскі Эран, гаўляйтэр…– Эран у Слоніме займаў пасаду гебітскамісара.
135. Уладзіміру Ягоўдзіку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 254). Юлька – дачка У. Ягоўдзіка.
138. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Цётка Уладзя – Уладзіслава Луцэвіч (сапр. Станкевіч; 1891—1960) – педагог і дзеяч культуры; жонка Я. Купалы. “Штраль” – кавярня ў Вільні.
140. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Ярузельскі Войцех (нар. 1923) – вайсковы і дзяржаўны дзеяч Польшчы, старшыня Ваеннага савета нацыянальнага выратавання, Першы сакратар ЦК ПАРП (1981—1989). Па яго ініцыятыве ў снежні 1981 г. у ПНР было ўведзенае ваеннае становішча.
141. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Ляцкі Яўген Аляксандравіч (1868–1942) — гісторык расійскай літаратуры, даследчык беларускага фальклору. Пасля кастрычніцкага перавароту жыў у Празе, выкладаў у Карлавым універсітэце; пахаваны на Альшанскіх могілках. Аб Вашай прапанове я думаю…– гаворка ідзе пра падрыхтоўку да друку новага зборніка.
144. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Яўсееў Рыгор (1942—2005) – беларускі паэт, супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Наважылаў Алег (нар. 1935) – празаік і драматург; жыве ў Гародні.
147. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). De mortuis aut bene, aut nigil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, альбо нічога.
148. Валянціне Трыгубовіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп.1, спр. 250). Серж і Яначка – дзеці В. Трыгубовіч.
149. Валянціне Трыгубовіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Трыгубовіч. “Іскра” – нелегальная газета Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, заснаваная У. Леніным. Музей беларускі…– гаворка ідзе пра Беларускі музей імя І. Луцкевіча ў Вільні.
150. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1996, 16 жніўня. Публікацыя М. Мікуліча. Пасылаю Вам сваю маленькую кніжачку…– гаворка ідзе пра зб. “На чабары настоена”.
151. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Як у той паэмцы…– Л. Геніюш цытуе сваю паэму “У вёсцы Залозкі над Нёманам”, якую яна пасылала А. Пяткевічу для прачытання. Нікан Мікола (1908–1999) – беларускі грамадскі дзеяч і педагог. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны быў арыштаваны НКВД і высланы ў Варкуту. Служыў у арміі генерала Андэрса (1942–1944), з 1952 г. жыў у Аўстраліі. Сэнт-Экзюперы Антуан дэ (1900-1944) – французскі пісьменнік. Мельнікаў Мікола (нар. 1924) – дацэнт Гарадзенскага педінстытута; выкладаў расійскую літаратуру.