Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
- Автор: Гениюш Лариса Антоновна
- Год: 2010
- Язык: белорусский
- Год: Лімарыус
- ISBN: 978-985-6968-06-1
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:
103. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Міламу Данчыку паслала сваю кніжку…– Андрусішын Багдан (сцэнічнае імя Данчык; нар. 1958) – беларускі спявак і журналіст, нарадзіўся ў Нью-Ёрку; цяпер – супрацоўнік радыё “Свабода”.
104. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Найдзюк Язэп (1909–1984) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, рэдактар часопіса «Шлях моладзі». У 1943 г. выдаў у акупаваным Менску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяння». З 1944 г. жыў у Польшчы пад прозвішчам Александровіч. Найдзюк Часлаў — юрыст, журналіст; выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, сябра Беларускага студэнцкага саюза пры Віленскім універсітэце. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Беларускай народнай самапомачы. Брат Язэпа Найдзюка. Жыў у Каліфорніі (ЗША). Бандарэнка Зінаіда (нар. 1939) – дыктарка Беларускага тэлебачання, народная артыстка Беларусі (1985). Шыліхін Уладзімір – дыктар Беларускага тэлебачання.
105. Язэпу Найдзюку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які захоўваецца ў мастака Міколы Давідзюка ў Лодзі (Польшча) з ласкавай згоды апошняга. Мая мілая сяброўка ў Гродне…– маецца на ўвазе Д. Бічэль, якая рэдагавала зб. “На чабары настоена” перад здачай у выдавецтва.
106. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). З Зосяй прынеслі дроў…– Зося Марцінчык (сапр. Каліноўская) – зэльвенская прыяцелька і суседка Л. Геніюш. Хадыка Юры (нар. 1938) – фізік, мастацтвазнавец, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук. Адзін са стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук і грамадскага руху “Беларускі народны фронт”. Церашчатава Вольга (1926–1992) – мастацтвазнавец, першы дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі. Твой “філософ”…– гаворка ідзе пра юрыста Генадзя Жыбера (нар. 1961), стрыечнага пляменніка Д. Бічэль. Райкін Аркадзь Ісакавіч (1911—1987) – расійскі артыст эстрады, народны артыст СССР (1968), Герой сацыялістычнай працы (1981). Няўжо той Франі Табе больш шкада…– Франя Жыбер (сапр. Сымановіч; нар. 1934), настаўніца Першамайскай СШ на Лідчыне; стрыечная сястра Д. Бічэль, маці “філосафа” Генадзя. Бялінскі Вісарыён Рыгоравіч (1811—1848) – расійскі крытык. Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч (1828—1889) – расійскі пісьменнік і мысляр. Купіла Рагойшу…– відаць, маецца на ўвазе “Паэтычны слоўнік” літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы (нар. 1942).
107. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Лёдзя паправілася, а Кастусь памаладзеў…– гаворка ідзе пра Леакадзію і Кастуся Шышэяў. За вестку аб З. П. вельмі дзякую…– відаць, маецца на ўвазе Зянон Пазняк (нар. 1944), палітычны і грамадзкі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец; быў старшынём сойму Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”, лідэрам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (1990—1996); у 1994 г. – кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь; з 1996 г. – на эміграцыі, жыве ў Варшаве, выдае час. “Беларускія ведамасці”.
108. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Адамчык Вячаслаў (1933—2001) – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Рэймант Уладзіслаў (1867—1925) – польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1925); ягоны чатырохтомны раман “Мужыкі” выйшаў у 1904—1909 гг.
109. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Мацяш Ніна (1943—2008) – беларуская паэтка і перакладчыца. Вярцінскі Анатоль (нар. 1931) — паэт і грамадскі дзеяч; быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, які абвесціў суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Можа, бачыла Свету…– Чарняўская Святлана (нар. 1946) — лекар, жонка М. Чарняўскага. Іра [Тукальская] (нар. 1933) – настаўніца, прыяцелька Л. Геніюш; выкладала фізічную культуру ў Зэльвенскай СШ №2. Эмілія Паўлаўна – Эмілія Сямернік (нар. 1932), настаўніца Зэльвенскай СШ №2. Дабрыян Ганна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зэльвенскай СШ №2.