Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 251 252 253 254 255 256 257 258 259 ... 263
Перейти на страницу:

58. Алесю Мажэйку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 237). Мажэйка Алесь (нар. 1931) – беларускі літаратуразнавец. V dobe, ktra se kvapem blizi (чэшск.) – у час, які раптоўна набліжаецца. De mortius aut bene, aut nihil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, албо ніяк.

59. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). А Месячык вельмі многа зрабіў…– гаворка ідзе пра Вітаўта Тумаша (1910—1998) — гісторыка і навукоўца, рэдактара газеты “Раніца” (1943), кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). П[ані] Вераніка піша…Клімовіч Вераніка (сапр. Шутовіч; 1912–1974) – удава А. Клімовіча.

60. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Тарывердзіеў Мікаэл Леонавіч (1931—1996) – расійскі кампазітар, народны артыст Расіі (1986). Прокша Леанід (1912–1994) — беларускі пісьменнік; выпускнік Ваенна-палітычнай акадэміі (1955), працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», рэдагаваў газету «Голас Радзімы», дзе друкаваў свае памфлеты пра дзеячаў беларускай эміграцыі. Броўка Пятрусь (1905—1980) – народны паэт Беларусі (1962), акадэмік АН Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі (1947), Герой сацыялістычнай працы (1972). Быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў (1948—1967), галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” (1967—1980). Волк Аляксей – у 1960—1980 гг. дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. Як Вы пазнаёміліся з АБЦ…– гаворка ідзе пра беларускага гісторыка ЛаўрэнаАбэцадарскага (1916—1975).

61. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча).

62. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Багушэвіч Францішак (1840—1900) – паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Вячаслаў Брыкач – трэці сакратар Зэльвенскага райкама КПБ, пазней начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама. “Если враг, не сдаётся, его уничтожают” – назва артыкула М. Горкага, які быў надрукаваны 15 лістапада 1930 г. адначасова ў “Правде” і “Известиях”. Іваноўскі Вітольд – карэспандэнт газ. “Звязда” па Гарадзенскай вобласці.

63. Рыгору Барадуліну (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Р. Барадуліна. Барадулін Рыгор (нар. 1935) – паэт, перакладчык, эсэіст; народны паэт Беларусі (1992).

64. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Гнацюк Іван (1929—2005) — украінскі паэт і перакладчык. У 1948 г. быў арыштаваны за сяброўства ў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і прысуджаны да 25 гадоў лагеру; вызвалены ў 1956 г.

66. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Ісакоўскі Міхаіл Васільевіч (1900—1973) – расійскі паэт, Герой сацыялістычнай працы (1970).

1 ... 251 252 253 254 255 256 257 258 259 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)