Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
- Автор: Гениюш Лариса Антоновна
- Год: 2010
- Язык: белорусский
- Год: Лімарыус
- ISBN: 978-985-6968-06-1
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:
67. Ансамблю “Харошкі” (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 263). “Харошкі” – дзяржаўны харэаграфічны ансамбль. Міхась Пацук – саліст ансамбля “Харошкі”.
68. Васілю Чыкіду (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 258). Чыкіда Васіль (1938—2000) – святар, настаяцель зэльвенскай Свята-Троіцкай царквы. Спадчына па айцу Сергію…– маецца на ўвазе Сергій Семянтоўскі, настаяцель зэльвенскай царквы, папярэднік В. Чыкіды. Ліда Тукальская – жонка стрыечнага брата І. Геніюша Язэпа Тукальскага.
69. Валянціне Пашкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Пашкевіч Валянціна (сапр. Жукоўская; 1916—2004) – выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага універсітэта. Падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Берліне перакладчыцай, з 1947 г. жыла ў Канадзе, дзе выдала некалькі падручнікаў па беларускай мове і літаратуры; сястра Р. Жук-Грышкевіч. Эва – дачка В. Пашкевіч. Святара Строка памятаю…– Строк Язэп (пасля пострыгу Іаан; 1904–1990) – беларускі праваслаўны дзеяч, архімандрыт; служыў настаяцелем храма ў Воўпе на Ваўкавышчыне (дзе вянчалася Л. Геніюш). У 1944 г. арыштаваны і асуджаны за антысавеччыну; пасля вызвалення ў 1949 г. служыў на Меншчыне, пазней выехаў у ЗША.
70. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). “Рагнеда” – паэма Л. Геніюш, надрукаваная ў газеце «Раніца» за 30 траўня і 20 чэрвеня 1941 г. “Караван” – фестываль нацыянальных культураў, які ладзіўся ў Таронта (Канада).
71. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Аксана Пятроўна Косач-Шыманоўская – родная сястра ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913).
72. Васілю Быкаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з сямейнага архіва Васіля Быкава – сына пісьменніка. Аляксандр Ульяновіч – тагачасны трэці сакратар Гарадзенскага абкама КПБ. Быкава Надзея (сапр. Кулагіна; 1923—1982) – першая жонка В. Быкава.
73. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Памерла адзінока мая сястра ў Польшчы…– відаць, маецца на ўвазе сястра Ніна (1912—1972?). Ермаловіч Мікола (1921–2000) — гісторык, літаратуразнавец; аўтар кніг «Па слядах аднаго міфа» (1989), «Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: віленскі перыяд» (1994).
74. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Бабе Казі дазволь…– Казіміра Грамакоўская (1903—1993) – свякроў Д. Бічэль.
75. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Матукоўскі Мікалай (1929—2001) – драматург і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Абрамовіч Зыгмунт (сцэнічны псеўданім Антон Забель; 1892—1988) – актор тэатра Ігната Буйніцкага; жыў у Злотаве (Польшча). Буйніцкі Ігнат (1861–1917) — актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч; пачынальнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Петрашэвіч Яўген (нар. 1930) – музычны педагог і кампазітар, аўтар зб. “Беларускі вясёлкавы край” (2010); жыве ў Гародні.
76. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Вы нічога не напісалі пра Марынку…– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна; нар. 1965), дачка Аляксея Пяткевіча.
78. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Rekin (польск.) – акула. Святаполк-Мірскі Васіль (1905–?) – прадстаўнік роду князёў Мірскіх; быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў Вене ў 1945 г., самалётам дастаўлены ў Маскву, правёў год у вязніцах Ляфортава і на Лубянцы, атрымаў 20 гадоў лагероў. У Пячорлагу сустракаўся з Л. Геніюш. Пасля вызваленьня ў 1955-м выехаў у Нямеччыну і першым зняпраўдзіў інфармацыю, быццам паэтка загінула ў Гулагу.