Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
У тумане - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У тумане

Электронная книга - «У тумане». Краткое содержание книги:

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 44
Перейти на страницу:

Сушчэня хвіліну маўчаў, не ведаючы, што сказаць, і толькі коўтаў у роце сліну. Яму даруюць жыццё. Але ж… Але ж ён адчуваў, што так нельга, што гэта — жах, што ягонае жыццё будзе горш за пагібель. «Не, ведаеце… Я не магу. Я не ўмею…» — «Што?»

Гросмаер увесь напяўся, нібы пачуў якую брыдоту, вочы яго сталі вузенькія і злосныя, нядобрым позіркам ён упіўся ў Сушчэню. «Што? Што ты сказаў?» — «Не магу я…» — «Ты што — дурань? Адмаўляешся жыць? Хочаш памерці?» — «Дык каб жа хацеў… Не хачу, вядома. Але…» — «Дык згаджайся. Мы ўсё зробім, бальшавікі носа не падточаць». — «Не, не магу». — «Значыць, хочаш памерці! — злосна заключыў немец. — Гэта прасцей паранай рэпы. Заўтра ж павесім. Ды ўсё ж падумай. Да заўтра».

Болей Гросмаер размаўляць не стаў, адправіў Сушчэню ў сутарэнне, і той пайшоў болей спакутаваны, чым пасля допыту і катавання…

— Атрымаў, значыць, такую галаваломку, што хоць ты крычы! І жыць хочацца, і хочацца чалавекам застацца. А як? І тое, і другое разам не атрымліваецца, трэба выбіраць адно. І тут, ведаеце, падумаў пра Анэлю і пра сынка, і нешта стала праяснівацца. Калі я зраблюся шпіёнам, дык як жа тады ім жыць?

…Зрэшты, як жыць ім — было пытанне з няхітрым адказам — яны застануцца ў заложніках. Сушчэня гэта ведаў напэўна. У якасці заложнікаў яны не дадуць яму ашукаць немцаў. Калі што будзе не так, гэты доктар закатуе абаіх. Дык ці не лепш яму ахвяраваць сабой, загінуць разам з усімі. Сям'я будзе без бацькі, затое будзе ганарыцца ім — усё ж ён намогся на нешта і хоць не надта ўдала, але спусціў пад адхон цягнік. Усё ж памёр недарма. А так…

У камеры ён сказаў толькі, што заўтра іх павесяць, і ўсе змоўклі, прыціхлі, нават перасталі стагнаць. Ніхто ўжо не наракаў на лёс, на той іх не надта спрытны ўчынак. Канешне, кожны цяпер разумеў, што, мабыць, усё трэба было зрабіць разумней, хітрэй, ці што. Можа, у іншым месцы, далей ад іхняга ўчастка, ад станцыі. Але далей ад станцыі, значыць, бліжэй да вёскі — пагінулі б невіноўныя людзі. Словам, роздуму хапала, асабліва Сушчэню, які тае ночы не заснуў ні хвіліны. Назаўтра раніцай за сцяной забегалі, замітусіліся, расчынілі дзверы — выходзь!

Усе знямогла выходзяць, наперадзе Сушчэня, за ім схуднелы, як кашчэй, Тапчэўскі. Карабань пад пахі вядзе Мішука, які ўжо сам не хадзіў. І тады з калідора старшы паліцай кажа: «Сушчэню адставіць!» — «Чаму адставіць?» — пытаецца Сушчэня. Кажа: «Доктар сказаў…» І яго зноў упіхнуў у камеру, а тых павялі. Хутка ў склепе стала ціха і пуста, мабыць, усе вымеліся на рыначную плошчу, дзе вешалі ягоных хлопцаў. У роспачы і адчаі Сушчэня біў кулакамі ў сцены, кулём качаўся па саломе ў доле, часам да яго даносіліся гукі нейкіх каманд з плошчы, і ён не мог знайсці сабе месца ў гэтым апусцелым катуху. Ён ужо адчуваў, што яго чакае нешта горшае за смерць, якую цяпер прымалі на людзях ягоныя хлопцы.

— Хацеў я разбіць сабе галаву аб сцяну, ужо і ляпнуўся здорава, але, мусіць, не хапіла сілы, і толькі самлеў. Трохі адышоўшыся, ляжаў. А надвячоркам прыйшлі: уставай! Павялі. «Ну што, — кажа гэты доктар. — Хочаш палюбавацца, як твае хаўруснікі на вяроўках качаюцца? Магу паказаць». — «Не, кажу, лепш бы вы і мяне таксама».

…Гросмаер тады трохі нават з цікавасцю паўзіраўся ў счарнелы, аброслы і страшны ад пакут твар Сушчэні і, мабыць, упершыню зразумеў нешта. А зразумеўшы, раззлаваўся так раз'юшана-жорстка, што Сушчэню стала страшна — ён аж закалаціўся, стоячы ля сцяны. Доктар падбягаў да яго і адскокваў, махаў перад тварам рукамі, браўся ў бакі, адскокваў за стол і вяртаўся на сярэдзіну кабінета. Праўда, ён ні разу не зачапіў яго пальцам, ён толькі крычаў амаль пакрыўджана: «Я думаў, ты разумны чалавек! Памяркоўны беларус! А ты дурань, ідыёт, бальшавіцкі чурбан! Ты захацеў смерці? Прапагандысцкай смерці? Каб цябе там шанавалі? У лістоўках пра цябе пісалі? Не, так не будзе! Я табе падрыхтую другую смерць, бальшавіцкі ўблюдак! Апошні раз пытаюся: згаджаешся на маю прапанову? Так ці не?» Ён упрытык падскочыў да Сушчэні, і той цяжка і трудна выдыхнуў: «Не, ведаеце… Не магу я…» — «Ах, не можаш! Тады прэч адсюль! Ідзі да тых, хто цябе паслаў! — закрычаў Гросмаер і шырока піхнуў нагой дзверы. — Ідзі! Ну!»

Сушчэня пазіраў на яго, няўцямна цепаючы вачыма: што ўсё гэта значыць? Мабыць, стрэліць у спіну? Або ў патыліцу? Або скажа застрэліць вартавому, які стаіць на ганку? Аднак рабіць не было чаго, належала выконваць каманду, і ён ступіў за парог, няўпэўнена, ледзь не зачапіўся за шула, выйшаў на ганак. Вартавы паліцай схапіўся за вінтоўку, але, згледзеўшы ззаду немца, зараз жа апусціў яе. Другі вартавы, ля брамкі, рашуча заступіў праход, ды ззаду гыркнуў Гросмаер: «Прапусціць!», і ён, вякнуўшы сваё «яволь», прапусціў: адчыніў і зачыніў за ім брамку. Сушчэня выйшаў на вуліцу і баяўся азірнуцца: няўжо не стрэльнуць? І не закрычаць, каб вярнуўся назад? Не, не стрэльнулі і не закрычалі. Тады ён, нібы заяц, выпушчаны з мяшка на волю, што было сілы рвануўся па вуліцы, перабег на другі яе бок, далей, на рагу азірнуўся: ад брамкі спакойна назіраў за ім вартавы, а з ганка неяк зусім па-прыяцельску памахаў рукой ягоны мучыцель ці вызваліцель доктар Гросмаер. І ён падумаў яшчэ, амаль спалохаўшыся: ці не напраўду пусціў? Яго ніхто не затрымліваў і не даганяў, і ён пайшоў спакайней (на бег не ставала сілы), нічога не бачачы навакол: нібы ў шызым тумане прамінуў крайнія дамы мястэчка і на ваколіцы сеў за канавай — сілы ўжо скончыліся, ісці ён не мог ад хвалявання і недаўмення — што ж гэта з ім сталася?

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)