Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
У тумане - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У тумане

Электронная книга - «У тумане». Краткое содержание книги:

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 44
Перейти на страницу:

— Во як — і праўда пусцілі. Нейкі мужык з Шалупення якраз ехаў на калёсах з мястэчка, падвёз да станцыі. Прыйшоў дадому. Анэля на гародзе, выбірае бульбу, як згледзела мяне на двары, аж самлела. Суседка ледзь дала рады, а я як лёг, дык і праляжаў суткі — без рук, без ног. Усё думаў, прыйдуць зноў, возьмуць. Жонка плача, кажа: хавайся ці ўцякай куды. І праўда, тры ночы ў лазні начаваў, дзве — у суседавай пуньцы. Аж не ідуць, не бяруць. Во шчасце! Падарыў жыццё гэты нямецкі доктар. Дзіва, ды і толькі.

…Дзіва, аднак, не адбылося. Адбылася бяда…

З тыдзень марна прачакаўшы новага арышту, патуляўшыся па закутках, Сушчэня адлежаўся, трохі ад'еўся, асмялеў ды пачаў выходзіць на двор. Ды і трэба было памагчы Анэлі выкапаць бульбу. І во ён неяк капае, а за плотам па ўзмежку ад ракі ідзе Ігнась Пузырэўскі, іхні дзеравенец, можа, трохі старэйшы за Сушчэню, і не вітаецца неяк. Сушчэня павітаўся, а той, не адказваючы, кажа так, з кепікамі ў голасе: «Ну што, як жывецца, сяброў прадаўшы?» Сушчэня знерухомеў, страціў мову — бы яго хтось выцяў даўбнёй па галаве. Пакуль ён даўмеўся, як адказаць, Пузырэўскі пайшоў сабе, не спыняючыся, мяжой да вуліцы. Во тады Сушчэня ўпершыню, можа, сцяміў, чаму да яго за тыдзень ніхто не завітаў у адведкі — ні суседзі, ні нават радня, дзядзька Пятрок ці Аўгусціна, Анэліна сястра, ні пляменнік Косця, які, бывала, не міне дня, каб разы тры не наведаўся да дзядзькі. Яго цураліся. Бо ён — прадажнік.

Тая яго здагадка затым пацвердзілася мо разоў дзесяць, не меней. Неяк з вёскі прыйшла Анэля і пачала плакаць: бабы наракаюць, што гэта ён падбіў тых хлопцаў на дыверсію і сам жа іх выдаў, таму яго і выпусцілі. Адкупіўся таварышамі. Малы Грыша прыбягае з вуліцы і прастадушна так, улазячы яму на калені, пытаецца: «Татка, а ты пладажнік?» — «Які прадажнік? Хто табе сказаў?» — «А Шулка Балысаў сказаў: твой татка пладажнік». Ну як было Сушчэню і перад кім апраўдацца? Расказаў пра ўсё жонцы, тая паслухала, паплакала — жонка, канешне, паверыла. А можа, не паверыла і жонка, толькі прыкінулася, што паверыла.

— Але як жа мне жыць?! — з ціхай роспаччу пытаўся Сушчэня, няўцямна пазіраючы ў хвойнік. Там спярша здалёку на хваіне з'явіўся дзюбаты разважны груган, пасядзеў на верхавіне, паўзіраўся ў людзей, падляцеў бліжэй. Тое не спадабалася Сушчэню, і ён махнуў рукой: «Кыш, халера!», ды груган не паляцеў, не крануўся нават. — Што было рабіць? Я ім тады ўжо зайздросціў, траім маім пуцейцам: іхнюю памяць шанавалі людзі, імі ганарыліся дзеці. Іхнім сем'ям памагалі суседзі. А мяне ўзненавідзелі. І адчуў, што і самы мне дарагі чалавек, жонка Анэля, тожа на мяне пазірае не так, як раней. Пачала часта плакаць без дай прычыны. І як ёй быць? Неяк трохі на яе крыкнуў, ну, там як бульбу пераносілі, — як зарыдае! Кажа: «Лепш бы яны цябе там павесілі. Разам». — «Канешне, лепей, — кажу. — Але не павесілі во, дык цяпер што рабіць? Хіба самому павесіцца?» Во як атрымалася! То баяўся немцаў, хаваўся ад іх, то пачаў думаць: сапраўды, ці не павесіцца? Але, скажуць людзі: было за што! Скажуць, совесць загрызла, бо здраднік. Ну што мне было рабіць! І тады спакваля дайшоў: марныя тыя клопаты. Мусіць, не такой смерці мне было асцерагацца — гэтая занадта лёгкая. Будзе горшая. Страшнейшая. Аж і праўда, даждаўся. Як учора цябе пабачыў, усё зразумеў адразу. Што ж, я быў гатовы. Не апраўдвацца ж мне было — хто б паверыў. Ты ж не паверыў, га, Коля? А Коля? Ты чуеш?

Сушчэня падхапіўся з-пад хвоек, на каленях падаўся да Бурава, тузануў за рукаў. Але Бураў не азваўся. Тады ён пакратаў яго за падбароддзе. «Коля, а Коля?» Дзе там! Мікалай Бураў ляжаў з ссінела-зялёным, аброслым шорсткаю шчэццю тварам і не кратаўся. Сушчэня войкнуў, апусціў вялікія рукі.

— Божа, што ж гэта? Няўжо?.. Я ж яму ўсё… А ён і не чуў… Не даслухаў… Як жа я гэта, а божа!..

Цяжка махнуўшы крыламі, груган зваліўся з вяршаліны хвойкі, падляцеў бліжэй і нязграбна ўладкаваўся па суседству, амаль над самай прагалінай. Гэты раз Сушчэня на яго не махаў — што ўжо яму той груган?..

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)