Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маска чырвонае смерці
Маска чырвонае смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маска чырвонае смерці

Электронная книга - «Маска чырвонае смерці». Краткое содержание книги:

У зборнік Эдгара По Маска Чырвонае Смерці ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні (арабескі), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць бацьку дэтэктыву зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – Паэтычны прынцып і Філасофія кампазіцыі. Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 36
Перейти на страницу:

У тым зборы прывідаў, які я апісаў, штосьці звычайнае, будзённае не магло б абудзіць такіх пачуццяў. I праўда, распусная вольнасць начнога маскараду была амаль бязмежная; аднак постаць, пра якую йдзе гаворка, перайшла ўсе межы, нават няпэўныя рамкі прыстойнасці самога князя. Ёсць струны ў сэрцы нават самых легкадумных пустадомкаў, якія могуць адгукнуцца хваляваннем. Нават што да зусім згубленых душаў, для каго жыццё й смерць — аднолькава пустыя жарты, ёсць рэчы, з якімі і на іх думку не можа быць ніякіх жартаў. I сапраўды, цэлая грамада, здавалася, з усёй глыбінёю адчувала, што ўбор і паводзіны чужынца былі скрайне недарэчныя й непрыстойныя. Ён быў высокі, худы, ахутаны з галавы да ног у магільнае ўбранне. Маска, што хавала твар, так нагадвала застылага нябожчыка, што, нават блізка разгледзеўшы, цяжка было б заўважыць падман. Але ўсё гэта маглі б яшчэ сцярпець, а мо нават і ўхваліць звар'яцелыя паплечнікі князя. Аднак гэты штукар зайшоў так далёка, што прыбраўся Чырвонаю Смерцю. Яго адзенне было запэцканае крывёю — шырокі лоб, як і ўвесь твар, быў пазначаны пунсовым жахам.

Калі позірк князя Праспэра ўпаў на гэты прывідны вобраз (які павольна і ўрачыста, мо каб паўней выканаць ролю, хадзіў туды й сюды сярод тых, хто кружыўся ў вальсе), яго ў першую хвілю перасмыкнула ад жаху й агіды; аднак у наступны момант ягоны твар пачырванеў ад гневу. «Хто насмеліўся, — спытаўся ён хрыпла ў сваіх дворных, што стаялі побач, — хто насмеліўся абразіць нас такой блюзнерскаю насмешкай? Схапіць яго й зняць маску — каб мы ўсе даведаліся, каго заўтра ўранку павесяць на муры!»

Ва ўсходнім, блакітным, пакоі стаяў князь Праспэра, калі прамовіў гэтыя словы. Гучна й выразна прагрымелі яны па ўсіх сямёх пакоях, бо князь быў чалавек адважны й дужы, і музыка была сунялася на ўзмах ягонае рукі. У блакітным пакоі стаяў князь, а побач з ім — колькі збялелых падданых. Спачатку, як ён сказаў гэта, сёй-той з грамады нерашуча кінуўся да нязванага госця, які тады быў паблізу, а цяпер няспешна й самавіта падышоў да таго, хто прамовіў суворыя словы. Але з нейкага невыказнага страху, навеянага гэтым вар'яцкім убраннем, не знайшлося нікога, хто б наважыўся яго схапіць; так што, не сустрэўшы перашкодаў, ён прайшоў за метр ад князевай асобы; а калі ўвесь збор, нібы згаварыўшыся, адхінуўся з сярэдзіны заляў да сценаў, ён прайшоў, не спыняючыся, тым самым урачыстым і мерным крокам, уласцівым яму ад самага пачатку, праз блакітны пакой у барвовы — праз барвовы ў зялёны — праз зялёны ў памаранчавы — праз гэты ў белы — адтуль у ліловы, перш чым была прынятая рашучая спроба яго спыніць. То ж бо тады Праспэра, шалеючы ад гневу за сваё хвіліннае баязліўства, кінуўся паспешна праз шэсць пакояў, тым часам ніхто не пайшоў за ім з прычыны бязмежнага страху, які агарнуў усё навокал. Ён выхапіў з похваў корд і ў імклівым парыве нагнаў госця, калі той, дасягнуўшы дальняе сцяны аксамітнага пакоя, раптоўна павярнуўся й глянуў у вочы свайму пераследніку. Пачуўся пранізлівы крык — і бліскучы корд упаў на чорны дыван, а праз імгненне на ім распасцерся ў смяротным сне князь Праспэра. I тады, сабраўшы рэшту адчайнае смеласці, збой гулякаў рынуў у чорную залю, і, схапіўшы злавесную постаць, якая стаяла штыўна й нерухома ў цені змрочнага гадзінніка, яны замерлі ў невымоўным жаху, пабачыўшы, што пад магільным убраннем і смяротнаю маскай, якія былі сарваныя з гвалтоўнай лютасцю, не хавалася нічога.

I тады быў заўважаны прыход Чырвонае Смерці. Яна прыйшла, як злодзей уночы. I падалі адзін за адным бяседнікі ў акропленых крывёю пакоях сваёй раскошы, і кожны з іх паміраў у безнадзейным падзенні. I жыццё гадзінніка згасла разам з жыццём апошняга распусніка. I памерлі агні ў жарніцах. I Цемра, Заняпад і Чырвоная Смерць бязмежна запанавалі над усім.

Пераклаў Сяргей Шупа

...і бліскучы корд упаў на чорны дыван.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)