Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маска чырвонае смерці
Маска чырвонае смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маска чырвонае смерці

Электронная книга - «Маска чырвонае смерці». Краткое содержание книги:

У зборнік Эдгара По Маска Чырвонае Смерці ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні (арабескі), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць бацьку дэтэктыву зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – Паэтычны прынцып і Філасофія кампазіцыі. Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 36
Перейти на страницу:

I якраз у гэтым памяшканні, пры заходняй сцяне, стаяў вялізны гадзіннік з чарнадрэву. Ягоны маятнік вагаўся з нудным, цяжкім, манатонным гулам; і калі хвілінная стрэлка рабіла сваё кола й спаўнялася цэлая гадзіна, з медзяных грудзей гадзінніка вырываўся звонны бой — чысты, гучны, глыбокі й надзвычай музыкальны, але такога нязвыклага тону й выразнасці, што кожную гадзіну музыкі ў аркестры былі змушаныя на момант спыняць выкананне і ўслухоўвацца ў трывожныя гукі; гэтак і тыя, хто кружыўся ў вальсе, мімаволі затрымліваліся; на хвіліну ўся вясёлая грамада замірала ў няёмкім замяшанні; і, калі яшчэ чуўся звон, можна было заўважыць, што твары найбольш легкадумных бялелі, а больш сталыя й паважныя затулялі рукою лоб нібы ў няясным роздуме ці задуменні. Аднак калі рэха сунімалася цалкам, па пакоях адразу прабягаў лёгкі смех; музыкі глядзелі адзін на аднаго й пасміхаліся нібы з сваёй нервовасці й глупства ды шэптам абяцалі адзін аднаму, што наступны бой гадзінніка не абудзіць у іх такіх пачуццяў; аднак праз шэсцьдзесят хвілін (якія ахапляюць тры тысячы шэсцьсот секундаў хуткаплыннага часу) зноў чуўся звон, і зноў, як раней, усіх ахапляла збянтэжанасць, сполах і задуменне. Аднак нягледзячы на гэтыя рэчы то была вясёлая й раскошная гулянка. Князевы густы былі вельмі дзіўныя. Ён меў добрае вока на колеры й эфекты. Ён грэбаваў звычайнасцю. Ягоныя планы былі смелыя й бліскучыя, ягоныя задумы палалі дзікунскім агнём. Некаторыя маглі б палічыць яго вар'ятам, але ягоныя паплечнікі адчувалі, што ён не вар'ят. Трэба было пачуць і пабачыць яго, дакрануцца да яго, каб у гэтым пераканацца.

Ён збольшага сам кіраваў абстаўленнем сямёх пакояў з нагоды гэтага вялікага фэсту, а ягоны ўладарны густ фармаваў вобразы ўдзельнікаў маскараду. Можна не сумнявацца, што яны былі вычварныя. Было ў іх вельмі шмат зіхцення й бляску, пікантнасці й прывіднасці — шмат такога, што можна было пабачыць у «Эрнані»*. Былі тут постаці-арабескі з недарэчнымі часткамі цела й надобамі. Былі мройныя дзівосы, як, прыкладам, уборы вар'ятаў. Было шмат прыгожага, шмат дзівацкага, шмат bizarre, трохі жахлівага й нямала таго, што магло б выклікаць агіду. Фактычна па сямёх пакоях сноўдала мноства дзівосных сненняў. I яны — гэтыя сненні — дзівосна курчыліся, мяняючы колер у кожным пакоі, і дзікаватая музыка аркестра здавалася рэхам іхных крокаў Але вось — б'е чорны гадзіннік, што стаіць у аксамітнай залі. I тады на нейкі момант усё заціхае, усё маўчыць, апроч голасу гадзінніка. Сненні застываюць, як стаялі. Аднак водгулле званоў замірае — яно цягнулася ўсяго імгненне — і лёгкі, крыху прыдушаны смех ляціць яму наўздагон. I тады зноў грыміць музыка, і сненні аджываюць і сноўдаюцца сюды-туды яшчэ жвавей, чым перад гэтым, пазычаючы адценні ў каляровых вокнаў, праз якія ліюцца промні жарніцаў. Але ў пакой, што з усіх сямёх ляжыць найдалей на захад, ніхто з масак зайсці не наважваецца; бо ноч надыходзіць; усё чырванейшае святло ліецца праз крывавыя шыбы; і страшыць чорнасць драпіроўкі; і той, чыя нага ступае на чорны аксаміт дывана, чуе прыглушаны звон эбенавага гадзінніка, больш выразны і ўрачысты за гук, які дасягае вушэй тых, хто аддаецца самым бяздумным забавам у іншых пакоях...

А гэтыя іншыя пакоі былі поўныя вясёлых бяседнікаў, у іх хваравіта біўся пульс жыцця. I гулянка віравала далей, пакуль нарэшце апоўначы не пачаў біць гадзіннік. I тады музыка сціхла, як я казаў; і зноў, як і раней, усё замерла ў замяшанні. Але цяпер звон у гадзінніку меўся прабіць дванаццаць удараў; і так стала, што больш думак пракралася — бо дольшы быў звон — у роздум найбольш разважных сярод гулякаў. I яшчэ сталася так, што перш чым апошняе рэха апошняга ўдару патанула ў цішы, шмат хто ў натоўпе паспеў заўважыць прысутнасць постаці ў масцы, якую дагэтуль ніхто не бачыў. I калі чутка пра гэта глухім шэптам разышлася навокал, сярод усяе грамады ўзняўся гоман і гул, у якім спачатку чулася незадаволенасць і здзіўленне — а пасля пярэпалах, жах і агіда.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)