Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 207
Перейти на страницу:

– Так, – працягваў Гэндальф, – дзевяць ён сабраў, рэшту сямі таксама, а астатнія зьнішчаныя. Тры ад яго пакуль хаваюць. Але яны яго не хвалююць. Яму не хапае толькі Адзінага – ён сам зрабіў яго, гэта ягоная ўласнасьць, куды перайшла вялізная частка ягонай ранейшай моцы – дзеля таго, каб падпарадкаваць усе астатнія пярсьцёнкі. З Адзіным ён зноў падуладзіць іх, дзе б яны ні былі. Усё зробленае пры іх дапамозе абрынецца – і Вораг дасягне найвялікшай моцы, найвялікшай за ўсе часы... I вось тут наш танюткі шанец, Фрода. Вораг верыў у тое, што Адзіны Пярсьцёнак згінуў, што эльфы зьнішчылі яго яшчэ ў даўніну, як і мусілі зрабіць. А цяпер ён ведае, што пярсьцёнак ня згінуў, што яго знайшлі. I таму сам няспынна й нястомна шукае яго, не шкадуючы анічога. У Адзіным ягоны лёс, і найвялікшая для нас небясьпека.

– Ну чаму, чаму ж яго ня зьнішчылі? – усклікнуў Фрода. – I як жа Вораг увогуле згубіў яго, калі быў такі моцны й так яго шанаваў?

Фрода сьціснуў пярсьцёнак у далоні так, быццам ужо бачыў чорныя пальцы, што цягнуцца па яго.

– Пярсьцёнак у яго адабралі. Сілком. Моц эльфаў была нашмат большая за сёньняшнюю, і ня ўсе яшчэ людзі дзічыліся іх. Людзі Захаду дапамаглі ім. Гэтую старажытную гісторыю варта было б узгадаць. Шмат там тугі й бяды. Цемра рушыла наперад, але ж супраць яе паўсталі вялікая адвага й мужнасьць. I хоць ліха ня здолелі вынішчыць цалкам, подзьвігі тых дзён не былі марныя. Калі-небудзь я распавяду табе гэтую гісторыю цалкам ці, можа, распавядзе той, хто ведае яе лепей за мяне. А пакуль табе дастаткова ведаць, як пярсьцёнак патрапіў да цябе. Гіль-Галяд, кароль эльфаў, і Элендыль з Захаду зрынулі Саўрона, хоць пры тым загінулі самі. А Элендылеў сын Ісільдар адсек пярсьцёнак з Саўронавай рукі ды ўзяў сабе. Так перамаглі Саўрона, і толькі дух ягоны ўцёк і хаваўся доўгія гады, пакуль ягоны цень зноў не ўцялесьніўся, набраўшыся моцы, у Ліхалесьсі. Але ж пярсьцёнак згубіўся. Упаў у Вялікую раку, у Андуйн, і зьнік. Калі Ісільдар ішоў на поўнач уздоўж усходніх берагоў ракі, паблізу Квятных панізьзяў яго падпільнавалі горныя оркі й забілі амаль усіх ягоных паплечнікаў. Толькі сам Ісільдар скочыў у раку й паплыў, але ж пярсьцёнак сасьлізнуў зь ягонага пальца. Оркі ўбачылі яго й пачалі страляць з лукаў. I забілі.

Гэндальф крыху памаўчаў.

– I вось там, у цёмных ямінах панізьзяў, пярсьцёнак ляжаў доўгія гады, схаваўшыся ад мудрых і сьмяротных. Аніхто пра яго ня ведаў, дый пра тое, як ён патрапіў туды, ведалі няшмат. I Сьветлая Рада ня здолела вызнаць болей. Але ж нарэшце я, здаецца, магу падоўжыць расповед...

Шмат гадоў пасьля таго – і ўсё-ткі доўгі, доўгі час таму – на ўскрайку Дзіказем’я, на самых берагах Вялікай ракі жыў спрытны, кемлівы ды ўмелы маленькі народзец. Думаю – хобіцкая радзіна. Напэўна, продкі каранюцкіх прабацькоў, бо любілі раку, часьцяком па ёй плавалі, рабілі маленькія чоўнікі з чароту. Была сярод іх вельмі шанаваная сям'я, большая й заможнейшая за іншыя, і ачольвала яе суворая, мудрая й рашучая старая, абазнаная ў звычаях ды паданьнях даўніны, якія толькі меў той народзец. А найбольш пракудлівага й цікаўнага з той сям'і клікалі Сьмеяголь. Ва ўсім ён намагаўся дабрацца да самых асноваў і пачаткаў: ныраў у найглыбейшыя яміны, падкопваўся пад дрэвы й іншыя расьліны, тунэліў зялёныя пагоркі – і амаль ніколі не пазіраў ані на лісьце дрэваў, ані на кветкі на іхніх галінах, ані на вяршыні стромаў. Ён заўсёды глядзеў уніз.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)