Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 79
Перейти на страницу:

Між тым хмары засланілі неба і як перад дажджом сцямнела. Падзьмуў ветрык, спачатку невялікі, амаль непрыкметны, потым ён усё мацнеў і мацнеў, і праз паўгадзіны наляцела бура. Мора ўспенілася, закіпела і з шалёным выццём пачало кідацца на берагі. Дрэвы выварочвала з карэннем. Так працягвалася гадзіны тры. Ніколі не бачыў я такое раз'юшанай буры. Потым бура пачала патроху сціхаць. Гадзіны праз дзве надышла цішыня, і тады хлынуў лівень.

Увесь наступны дзень 18 красавіка я праседзеў дома, таму што дождж ішоў не сціхаючы. Патроху я супакоіўся і пачаў цвяроза ўзважваць сваё становішча. Я так разважаў. Жыць у пячоры я больш не здолею, таму што гэта вельмі небяспечна: калі на выспе здараюцца землятрусы, цяпер ці пасля гара абавязкова абваліцца і пахавае мяне жывога; трэба, значыць, перанесці палатку куды-небудзь на голае месца. А каб пазбегнуць небяспекі ад нападу дзікуноў ці звяроў, давядзецца зноў будаваць высокую сцяну.

Два наступныя дні 19-га і 20-га я з раніцы да вечара падшукваў сабе новую мясціну для жытла. Паступова я ўсвядоміў, што на перасяленне спатрэбіцца многа часу і што пакуль мне ўсё роўна давядзецца рызыкаваць і мірыцца з небяспекай абвалу, бо на неабгароджаным месцы жыць яшчэ больш небяспечна. І ўсё-такі я меркаваў узяцца за пабудову агароджы на новым месцы, не трацячы часу, каб пазней, калі яна будзе скончана, перанесці туды сваю палатку. 21 красавіка я канчаткова вырашыў узяцца за справу.

З 22 па 27 красавіка. Усю раніцу 22-га я думаў пра тое, як ажыццявіць мой план. Галоўная цяжкасць была ў недахопе інструмента. У мяне былі тры вялікія сякеры і мноства маленькіх сякерак (мы везлі іх, каб гандляваць імі), але ўсе яны даўно ўжо былі зазубраныя і ступіліся, бо мне заўсёды даводзілася секчы вельмі цвёрдыя, сукаватыя дрэвы. Праўда, у мяне было тачыла, але аднаму чалавеку справіцца з ім было немагчыма, таму што некаму іншаму трэба было прыводзіць камень у рух.

Я думаю, што ні адзін дзяржаўны дзеяч, ламаючы галаву над важнымі палітычнымі пытаннямі, не траціў столькі разумовай сілы, колькі патраціў я, развязваючы складаную задачу: як круціць маё тачыла без удзелу рук.

Нарэшце я змайстраваў такое кола, якое з дапамогай паса нагою прыводзілася ў рух і круціла тачыльны камень, вызваляючы абедзве рукі. Над гэтым прыстасаваннем я змарнаваў цэлы тыдзень.

Заўвага. Да таго часу я ніколі не бычыў тачыла з нажным прыводам, а калі і бачыў, то не ўглядаўся, як яно зроблена; значна пазней я ўпэўніўся, што ў Ангельшчыне такія тачылы вельмі распаўсюджаныя, толькі там звычайна тачыльны камень меншы, чым той, што быў у мяне: мой быў вельмі вялікі і цяжкі.

28 і 29 красавіка. І сёння і ўчора цэлы дзень я тачыў свой інструмент; маё тачыла дзейнічае выдатна.

30 красавіка. Сёння заўважыў, што ў мяне засталося вельмі мала сухароў. Трэба быць вельмі ашчадным. Пералічыў усе мяхі і вырашыў з'ядаць не больш чым адзін сухар у дзень. Гэта сумна, але нічога не зробіш.

Раздзел дзесяты

Рабінзон забірае рэчы з карабля. — Хвароба і туга

1 траўня. Сёння раніцой у час адліву я заўважыў на беразе нейкую рэч, здалёку падобную на бочку. Пайшоў паглядзець, і выявілася, што гэта сапраўды бочка.

Тут жа былі раскіданы абломкі карабля. Напэўна, усё гэта выкінула на бераг бура. Я паглядзеў у той бок, дзе тырчаў каркас карабля, і мне здалося, што ён выступае над вадой больш, чым звычайна.

У бочцы быў порах, пашкоджаны вадой: ён увесь прамок і зацвярдзеў. Але я ўсё роўна выкаціў бочку вышэй, каб яе не знесла ў мора, а сам па аголеным дне накіраваўся да разбітага карабля — паглядзець, ці не трапіцца там яшчэ чаго-небудзь вартага для мяне.

Падышоўшы бліжэй, я заўважыў, што карабель трымаецца неяк вельмі дзіўна. Ужо даўно яго карма зусім ад яго адкалолася, але цяпер яна была адкінута ўбок, і хвалі разбілі яе на кавалкі. Насавая ж частка карабля, якая раней амаль утыкалася ў пясок, паднялася, напэўна, футаў на шэсць. Апрача таго, з боку палубы карма была занесена пяском, і з гэтага ж боку, да берага, утварылася пясчаная водмель, так што цяпер я мог упрытык падысці да карабля. Раней яшчэ за чвэрць мілі да яго пачыналася водмель, і, як памятае чытач, мне даводзілася плаваць. Я доўга не мог зразумець, чаму так змянілася становішча карабля, а потым здагадаўся, што гэта адбылося ў выніку землятруса.

Землятрус да такой ступені разбіў і раскалоў карабель, што цяпер да берага штодня пачало прыбіваць ветрам і цячэннем розныя рэчы, якія вада вымывала з адкрытага трума.

Здарэнне з караблём цяпер захапіла ўсе мае думкі. Цяпер я і думаць забыўся пра мой намер перасяляцца на новае месца. Увесь наступны дзень я думаў пра тое, як мне прабрацца ўнутр карабля. Задача была няпростая, таму што ўсё аказалася забіта пяском. Але гэта мяне не спыніла: я ўжо навучыўся ніколі не адступацца перад цяжкасцямі і не адчайвацца. Я пачаў разбіраць карабель па частках, таму што добра разумеў: у маім становішчы можа стаць прыдатны любы хлам.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)