Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Электронная книга - «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека». Краткое содержание книги:

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 80
Перейти на страницу:

Тады адкуль гэтае вярэдлівае пытаньне пра сэнс жыцьця, калі яно не вынікае зь лёгікі і запатрабаваньняў непасрэднага існаваньня, якое цалкам задавальняецца само сабой?

Відавочна, што праблема сэнсу жыцьця — гэта праблема не існаваньня я-чалавека, а праблема ягонага мысьленьня, якое ніяк не адбіваецца на жыцьці, як адбываньні жыцьця. Калі б праблема сэнсу жыцьця раптам выпала зь інтэлектуальнага дыскурсу а-рэальнасьці, то ляндшафт гэтага дыскурсу напэўна перамяніўся б кардынальным чынам, але ў ляндшафце існаваньня я-чалавека з гэтай нагоды ня ссунулася б ні адна канцэптуальная для існаваньня парадыгма.

Іншая рэч, што калі праблема сэнсу жыцьця трапляе ў кшталт той ці іншай ідэалёгіі і трансфармуецца там у нейкі ідэалягемны імпэратыў, то тады яна найістотным чынам уплывае на фармаваньне гісторыі падзеяў, што ўрэшце непасрэдна кранае кожнае пэрсаналізаванае існаваньне. Сэнс жыцьця, атаясамлены зь вераю ў Словабога два тысячагодзьдзі рашуча ўзьдзейнічаў на ідэалягемны зьмест і нават тэхнагенны абрыс эўрапейскай цывілізацыі. Але што ад гэтага перамянілася ў самой лёгіцы я-існаваньня? З тым ці іншым богам (як сакралізаваным сэнсам жыцьця), ці ўвогуле безь яго, я-чалавек меў бы тое, што мае, — калі не зважаць на форму маральных канонаў і вэктары тэхнакратычных стратэгіяў.

Аднак вызначыўшы, што сэнс жыцьця не зьяўляецца нечым онталягічна ўгрунтаваным у існасьць чалавека, нейкай яго неад’емнай экзістэнцыйнай прыналежнасьцю, мусім узяць пад увагу і тое, што сваёй наяўнасьцю разбэрсаны, пераменлівы, неакрэсьлены сэнс жыцьця, калі ён зьведзены ў нейкую выразную сукупнасьць, ставіць пад пытаньне існаваньне як галоўную каштоўнасьць чалавека.

Калі б існаваньне чалавека было забясьпечана само сабой, як сэнсам самога сябе, калі б яно было самадастатковым, экзістэнцыйна і ідэалягемна самазавершаным у самім сабе, то тады наўрад ці я-чалавека неадпрэчна вярэдзіла пытаньне пра сэнс ягонага жыцьця.

З апошняга, падобна, вынікае, што існаваньне, як прысутнасьць у быцьці, таксама ня ёсьць той самадастатковай каштоўнасьцю, якая б цалкам задавальняла я-чалавека, прынамсі такой каштоўнасьцю яно зьяўляецца далёка не заўсёды і таму я-чалавек шукае свайму жыцьцю падставы ды абгрунтаваньні за прасторай самога сябе... Але чаму, ня маючы большай за сваё існаваньне каштоўнасьці, я-чалавек шукае “свой скарб” дзе заўгодна, толькі не ў самім сабе?

НАВОШТА ЧАЛАВЕК САМ САБЕ ПАТРЭБНЫ?

Само гэтае пытаньне і нават яго пазначэньне заўсёды праміналася ўвагай. Пэўна, з гэтага нешта мусіць вынікаць?

Зрэшты, у тую пару, калі не было дзе і з чаго паўставаць праблеме чалавека ўвогуле, натуральна, не магло быць і размовы пра прычыны патрэбы я-чалавека ў самім сабе. Як не было мейсца рэфлексіям з гэтай нагоды і тады, калі я-чалавек належаў Богу.

Створаны Богам я-чалавек зьяўляўся ўласнай патрэбай Бога і разам з тым сам быў боскай кропляй, апалай на зямлю зь нябёсаў. У нейкі момант дух гэтай кроплі перасягаў у адваротным кірунку ўсе дзевяць нябёсных сфэраў і апынаўся ў Эмпірыі — жытле Бога, дзе і ўтаймоўваўся, мабыць, назаўсёды.

Пазьней у ідэалягеме “я-чалавек — патрэба Бога” — Бог мяняўся на “дзяржаву”, “нацыю”, “грамадзтва”, “сям’ю”, тую ці іншую адцягненую ідэю, мэту (прыкладам — камунізм), але сутнасьць сытуацыі, наўзбоч усіх гэтых пераменаў, выяўлялася тойсамай — я-чалавек заставаўся аб’ектам патрэбы нечага, што было па-за ім. І сам сябе ён не разумеў інакш, як прыватнай належнасьцю адцягненай ад яго самога нейкай унівэрсальнай патрэбы: не разумеў інакш нават тады, калі ўжо суб’ектывізаваў, а потым і экзістэнцыяваў сябе.

Адсюль, са сваёй “сакральнай” належнасьці да нечага ўнівэрсальнага іншага, а не да ўласнага, сынгулярнага “я”, я-чалавек і выбудоўваў сабе сыстэму вартасьцяў (сэнс жыцьця), якой ацэньваў каштоўнасьць ды ісьціннасьць свайго адбываньня быцьця.

Пэўна ж, такая ўпартая няўвага я-чалавека да значэньняў самога сябе для самога сябе зусім не выпадковая, і няўхільна падсоўвае да думкі аб адсутнасьці ў чалавеку хоць нейкіх значэньняў, якія маглі б сьведчыць пра наяўнасьць у ім каштоўнасьцяў большых за тыя, што абумоўленыя ягонай прысутнасьцю ў існым. Верагодна, гэтую сытуацыю можна было б адразу заакцэнтаваць і разгарнуць, але ёсьць “сёе-тое”, што замінае гэта зрабіць адразу.

Рэч у тым, што хаця стратэгіі інтэлігібэльных рэфлексіяў я-чалавека ў пошуках сэнсу жыцьця скіраваныя вонкі, туды дзе яго самога непасрэдна няма, але ўласнае жыцьцё я-чалавека, як канкрэтнага бія-сацыяльнага фэномэну, татальна абумоўленае клопатам пра сябе нават у тых выпадках (ня кажучы пра ўсе астатнія), калі для самога я-чалавека гэты клопат застаецца закамуфляваным у той ці іншай ідэалягеме.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 80
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)