Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Электронная книга - «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека». Краткое содержание книги:

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 80
Перейти на страницу:

Клопат пра сябе — неад’емная якасьць я-чалавека і яго найбольш выразная характарыстыка. У гэтай ягонай якасьці, як у эпіцэнтры існаваньня, сыходзяцца і біялёгія, і сацыяльнасьць, і ідэалёгія. У рэшце рэшт інтэнсыўнасьць і чын клопату пра сябе вымалёўваюць фігуру “Я” чалавека. Калі пакарыстаць зь бязьмежна адкрытай для бясконцых інтэрпрэтацыяў дэкартаўскай формулай, то можна сказаць: “Я забясьпечваю сябе, значыць я існую”. Забясьпечваю сябе як энэргіяй існаваньня, так і самім сабой. Прытым, другое ці ня больш істотнае за першае, бо клопат пра сябе гэта нешта іншае ад шапэнгаўэраўскай волі да жыцьця, і хаця ён пэўным чынам зьвязаны з унівэрсальнай вітальнасьцю ўвогуле, а звыш яе эгаізмам, як патрэбай гэтай вітальнасьці менавіта для мяне самога.

З апошняга, быццам, можна зрабіць выснову, што ў я-чалавеку маецца нешта, што запатрабуе яго для яго самога. Але перш чым пагадзіцца з такой вэрсіяй, паглядзім ці ня ёсьць гэтая патрэба сябе, як толькі сябе, агульнай якасьцю ўсяго біялягічна жывога.

Усё жывое, што аб’яўляецца да жыцьця, жадае быць, заставацца ў жыцьці, прынамсі, не імкнецца да сьмерці, унікае яе заўсёды, калі ў патэнцыі ёсьць хоць нейкая магчымасьць. І гэта як найлепей сьведчыць, што існаваньне для жывога мае ці не абсалютную каштоўнасьць. (Тут мы прамінаем увагай “інстынкт сьмерці” сумесны зь “інстынктам жыцьця”, бо гэтая бінарная апазыцыя ляжыць у іншым вымярэньні праблемы я-чалавека.)

Уніканьне сьмерці жывым — навідавоку. Але нас тут цікавіць другое: тая ці іншая біялягічная структура пад прымусам волі да жыцьця імкнецца толькі да жыцьця ці толькі жыцьцё мае сэнс адно тады, калі яно забясьпечвае гэтую структуру магчымасьцю быць як быць менавіта тым, чым яна ёсьць?

Падобна, мы яшчэ ня хутка зможам верагодна сьцьвярджаць пра экзістэнцыйныя стасункі з быцьцём іншых ад чалавека біялягічных структураў. Пакуль нам застаецца адно меркаваць, што для расьліны ці жывёлы жаданьне быць як быць і жаданьне быць сабой сынкрэтычна паяднаныя ў парамэтрах той біялягічнай формы, якую яны зь сябе ўяўляюць. Што да ўласна чалавека, то тут таясамасьць быць як быць і быць самім сабой разасобленая разуменьнем сябе як “суб’екта”: я-чалавек ня проста хоча быць, а хоча быць тым, што ён ёсьць.

У зьвязку з апошнім нас найболей можа зацікавіць тое, што фармуе аснову жаданьня чалавека быць самім сабой і што мы ўжо звыкліся называць экзістэнцыяй.

Экзістэнцыя, Dasein (тут-быцьцё) — ёсьць вопытам майго існаваньня ў аб’ёме маіх здольнасьцяў быць адкрытым існаму, схопліваць і ўтрымліваць гэтае існае, як быційную фігуру самога сябе. Уласна, экзістэнцыя гэта і ёсьць я-быцьцё. Я-чалавека няма як ёсьць. Я-чалавек ёсьць адно як тое, што адбываецца. Я-чалавек ёсьць адбываньне быцьця ў значэньнях я-чалавека. Ён увесь і цалкам зьмяшчаецца ў сваёй экзістэнцыі, як ува ўласным вопыце адбываньня быцьця.

З гэтага атрымліваецца, што экзістэнцыя ёсьць тое, што вылучае я-чалавека і зь ірацыянальнай плыні вітальнасьці і з рацыянальнага цела сацыяльнасьці ў нешта такое, з чаго мажліва казаць пра я-чалавека як пра ўнікальнае, адзінкавае ўтварэньне, тоеснае адно само сабе.

Верагодна гэта сапраўды так, верагодна я-чалавек у экзістэнцыйным сэнсе сапраўды ёсьць як “Я”. Аднак ці можна з гэтага зрабіць выснову, што ў я-чалавеку ёсьць нешта, што зь неабходнасьцю патрабуе я-чалавека для самога сябе і тымсамым тлумачыць навошта я-чалавек сам сабе патрэбны?

Здаецца такой высновы зрабіць аніяк нельга, бо я-чалавек ня ёсьць прычынай самога сябе. А калі ня ён прычына самога сябе, то і ягоная патрэба ў самім сабе, па сутнасьці, ня ёсьць уласнай патрэбай, а нейкім апасродкаваным сьледзтвам патрэбы тых прычынаў, якія сваёй наяўнасьцю абумовілі я-чалавеку магчымасьць тут-быцьця.

Навошта я сам сабе зь сябе самога? Нінавошта!

САМ-НАСАМ З ТЫМ, ЧАГО НЯМА

Я-чалавека няма бязь існага. Я-чалавека няма без папярэдняга чалавека.

Я-чалавека няма безь людзей.

Я-чалавек немагчымы ў колькасьці самога сябе. Ён адсутнічае сярод падзеяў адзінкавага ліку. Ён факт зьбегу вялікай колькасьці чыньнікаў і прадстаўляе ня сам сябе, а гэты зьбег гэтых чыньнікаў.

Паспрабуем вымкнуць зь я-чалавека ўсё тое, што звычайна знаходзіць у ім мейсца (нават не кранаючы “біялёгію”), і мы ўбачым, што ад чалавека ў я-чалавеку нічога практычна не застанецца. Выгадаванае зьверам немаўля ў дарослым стане нагадвае нават не першабытнага чалавека, а зьвера. (Рэм, Ромул, Маўглі, Тарзан і да т. п. — гістарычныя і літаратурныя міты, якія цалкам разыходзяцца з шматлікімі рэальнымі фактамі, назапашанымі навукай.)

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 80
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)