Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Электронная книга - «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека». Краткое содержание книги:

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 80
Перейти на страницу:

Дэсакралізацыя Словабога не была наўмысна сплянаваным актам. Яна абылася як сьледзтва абытаўленьня Тэксту, але з гэтага — у сваю чаргу — адбыўся рашучы перарух энэргіі прысутнасьці Тэксту са сфэры а-рэальнасьці на роўніцу сацыяльнай рэчаіснасьці.

Вынікам гэтага пераруху сталася тое, што матрыца Тэксту паклалася ў канструктыўную аснову цывілізацыі Новага Часу, лёгіка супольнага бытнаваньня розных элемэнтаў Тэксту сфармавала прынцыпы функцыянаваньня сацыяльных мэханізмаў эпохі, а стылістыка Тэксту закадавала фігуру мысьленьня новаэўрапейскага чалавека.

Дарэчы, калі Тэкст пачаў пазбаўляцца сваёй сакральнасьці, то выявілася, што ў яго прааснове ляжыць жорстка дэтэрмінаваная рацыянальнасьць, якой і было наканавана вызначыць ідэалягему Новай пары. Згодна з гэтым, рацыяналістычнае мысьленьне зрабілася пануючай формай разгортваньня Тэксту ўва ўсе прасторы як рэальнага так і а-рэальнага быцьця.

Натуральна, эпахальныя зьмены не адбываюцца ў адначасьсе. На працягу колькіх там стагодзьдзяў ірацыяналізм веры і рацыяналізм мысьленьня (Тэкст сакральны і Тэкст дэсакралізаваны) існавалі ў пэўным суладзьдзі, двубочна падтрымліваючы адзін аднаго, а пазьней адносна мірна разыйшліся, падзяліўшы між сабой “сфэры ўплыву”: за сакаральным Тэкстам засталася ірэальнасьць, за дэсакралізаваным — рэальнасьць.

Аднак пасьля таго, як Дэкарт сфармуляваў сваё “сакрамэнтальнае”: я мысьлю, значыць я існую, — уся ўмоўнасьць раўнавагі паміж ірацыянальным і рацыянальным сталася відавочнай. Хаця фармальна Дэкарт не супрацьстаўляў “Я мысьлю...” ранейшаму: “Я прамаўляю...”* (да Бога) і таму існую, — бо меў намер не адпрэчыць, а толькі памысьліць Бога з той жа мерай рацыянальнасьці, што і ўсялякі іншы аб’ект, але фактычна гэтай формулай ён паставіў пад сумнеў магчымасьці Словабога быць унівэрсальным Адказам на ўсе “апошнія” запытаньні чалавека, паколькі Адказ цяпер чакаўся ўжо не ад Бога, а ад чалавека, які сам мысьліць і ў акце свайго мысьленьня адкрывае тое, праз што існаваньне апазнаецца як быцьцё існага, а значыць праз сваё мысьленьне чалавек сам стаецца тым, што можна назваць ісьцінай быцьця.

Усё, што ёсьць, ёсьць для чалавека таму, што яно памысьлена чалавекам. У тым ліку і Бог. Верагодна, утоенае ад рыторыкі разуменьне, што Бог для чалавека ёсьць толькі таму, што ён можа быць памысьлены чалавекам (і памысьлены як Бог) і сфармавала ідэю каштоўнасьці чалавека, як аб’екта, у якім знаходзіць сабе мейсца фэномэн мысьленьня.

Рашуча высунутае наперад усяго (і Бога) “Я” чалавека сьведчыць, што ў сытуацыі дэсакралізацыі Словабога чалавек ужо быў патэнцыйна гатовы сам, непасрэдна, ня дзелячыся ні з кім сваім прадстаўніцтвам, прадстаўляць перад сабой самога сябе ў значэньні ісьціны быцьця. І гарантам гэтага ганаровага права, гэтай самадастатковасьці самога сябе, гэтага апраўданьня сэнсу свайго самаіснаваньня сталася ні што іншае, як “я мысьлю...”

Аднак мысьленьне было толькі альтэрнатывай слову, а новая сытуацыя адпаведна патрабавала і альтэрнатывы Богу, — гэтая альтэрнатыва была неўпрыкмет прадэманстраваная разам з усёй формулай: “ Я мысьлю, значыць я існую”.

Я сам мысьлю, я сам існую, я сам — бог. Толькі ня будзем “я сам” атаясамліваць з асобавым, пэрсаналізаваным чалавекам. Альтэрнатывай Словабогу стаўся не чалавек як чалавек, а чалавек як суб’ект (гэтым актам праблема я-чалавека была зноў мінімізаваная на нейкі час, бо патэнцыя пытаньня хто я? утаймавалася ў адказе, сфармуляваным рацыяналістычным мысьленьнем: ты — суб’ект).

Ідэя суб’ектнасьці я-чалавека онталягічна паходзіць зь ідэі суб’ектнасьці Бога. Суб’ект — гэта тое, што мае прычыну самога сябе ў самім сабе і паўстае з гэтага самім сабой, усьведамляючы сябе сабой і маючы на мэце самога сябе як ісьціну сябе-быцьця.

Бог, безумоўна, суб’ект. А вось я-чалавек мог быць аб’яўлены суб’ектам адно зь нецярплівасьці выяўленьня сябе ў значэньні суб’екта. Суб’ектызаваўшы сябе, чалавек надаў свайму “я” значэньне, якое яно ня мела і не магло мець у сапраўднасьці. Патлумачыць падзею суб’ектывізацыі я-чалавека можна адно хіба тым, што мысьленьне ў эпоху рацыяналізму легітымавала а-рэальнасьць у панятках ды катэгорыях рэальнасьці, з чаго і зьявілася магчымасьць вылучыць рэальнае “я” ў форме суб’екта, паколькі ў прасторы а-рэальнасьці памысьленае робіцца яўленым...

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 80
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)