Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 234 235 236 237 238 239 240 241 242 ... 263
Перейти на страницу:

З палітперакананняў я была дэмакратам, і фашызм для мяне і іншых быў не да прыняцця. У мяне за ўвесь час не было нават слова “немец” у вершах, а зарысоўвалася выразная, антыгітлераўская лінія. Пасля мяне амаль перасталі друкаваць. Я тут нічога ні адняць, ні дадаць не магу, бо verba volant, scripta manent (словы разлятаюцца, напісанае застаецца), і недзе ў архівах ёсць яшчэ тыя “Раніцы”.

Інакшага спосабу нешта сказаць суродзічам я не мела. За тое, што ў той цяжкі і змрочны час давялося сказаць ім, я не ўстыдаюся! Раней, за былой Польшчай, і таго было нельга. Беларусаў, наогул, не лічылі народам… І болей я нідзе не друкавалася. У кожным выпадку сваіх вершаў нікуды не пасылала. Іх часам з “Раніцы” перадрукоўвалі другія газеты, але рэдка. Мяне называлі салаўём беларускай эміграцыі, аднойчы сказалі – наша Жанна д’Арк… Гэта, безумоўна, завысокая ацэнка маёй душы, але так яно было ў тыя цяжкія часы.

Жыццё маё было цяжкім, вернасць маёй Беларусі – безгранічнай. Я нават не ведала яе літаратуры. У маіх жылах тады пульсавала толькі высокая, народная культура маёй зямлі, якую я вынесла са свайго асяроддзя, ад майго роду. З еўрапейскай культураю я сутыкнулася ў польскай гімназіі, але сваёй чалавечнасцю, мудрасцю, нейкім рамантызмам і сугучнасцю з найбольшымі ідэаламі людскасці нашая культура запаланіла мяне зусім! Тое ж паўтарылася і ў Сярэдняй Еўропе, у Празе Чэшскай, бо культура – гэта не танны бліскучы лоск, а стагоддзямі здабытая, высокая ўзнёсласць духа людскога і такая ж глыбокая яго гуманнасць!

Вельмі шкада мне Надзежды Быкавай. Гутарыць пра яе лёс мне балюча… Сяння я “скампраметавалася”. Ледзь пасля ўколаў прыйшла дамоў. Нейк моцна слабею. Злуюся з гэтай прычыны, бо шмат чаго трэба зрабіць. Хочацца ўбачыць унукаў. Мала знаёмая, але цудоўная беларусачка медсястра ахвяравалася рабіць мне ўколы ўдома, бясплатна… Я заплакала. Мянчане прыслалі ўколаў. Дастала тое-сёе і тут.

А як там у Вас? Ці ўжо настала – дамоў? Як мілы ўнук? Ад нашых лісты даходзяць. Адказваю Вам адразочку. Усіх, усіх сардэчна вітаю. Дзе пахавалі Надзю Быкаву і ці яе муж быў на пахаванні?

Ваша заўсёды Ларыса Геніюш.

Дануце Бічэль

Зэльва, 10 красавіка 1982 г.

Даражэнькая!

Дзівоснымі, вялікімі матылямі закружыўся за вокнамі снег. Злосць на яго! Сяння чуюся крыху лепей. Днямі – лепей, днямі – горай. Уколы робяць. Галоўнае, хачу табе напісаць, што прыслалі ўжо карэктуру. Вельмі хораша атрымалася Твая прадмова. Толькі Ты ў ёй пішаш пра “Баравікі”, а гэты верш выкінулі. Я ім звярнула на гэта ўвагу. Яўсееў прасіў хутчэй адаслаць зборнік. Я была моцна хворая і паправіла, што бачыла, збольшага. Маёй бабусі, Зосьцы Верас, Забелю і Кавалёнку вершаў няма. Зборнік, наагул, выглядае сімпатычна. Зямны, беларускі, скромны, баявы крыху, аптымістычны і пацыфістычны. Мне здаецца, што на сянняшнія напружаныя нервы людзей гэта і трэба. Ёсць паэтычнасць, крыху эстэтыкі.

Прыслала мне Ніна Мацяш свой “Поўны келіх”. Прачытала з цікавасцю. Мы з ёю – розныя жанры, і гэта добра. Цешуся, што Табе спакойна працуецца. Толькі такая праца ёсць плённая. Многа думаю пра нездароўе Эрыка. Можа, яму палепшае на вясну, і тады ўсе разам мяне адведаеце. За Наважылава я рада. Калі Ты ўспамінаеш Надзю Быкаву, дык мароз мне ідзе па скуры. […] Не будзем судзіць Васіля. Яму ўласнае сумленне не дасць спакою. Прыпомняць гэта некалі і сыны.

Ай[цу] В[асілю] ўжо знялі гіпс. Кульгае, але служыць з насалодаю, нервуецца дзеля царкоўнага дома. Справа аперлася аж аб пракуратуру, мінскую, гродзенскую, зэльвенскую… І што гэта баба тут з людзьмі вырабляе? Наша пракуратура, відно, не супраць, каб дагадзіць па справядлівасці людзям, бо гэта і лагічна і разумна, але і яна, відно, аглядаецца на магчымасці “ўсясільнай” аферысткі. Ай[цец] В[асіль], відавочна, тут не затрымаецца. Шкада будзе, бо цікавы ён і вельмі добры чалавек.

На днях быў сябра Саўчук з Баранавіч. Зрабіў парадкі, якіх не дакончылі мае суседзі. Працаваў з натхненнем, але прымаючы “кроплі”. Цвярдзіў, што яны яго натхняюць, менавіта. А тыя “кроплі” сяння куды даражэй за мяса… Але ў мяне яны былі ў запасе, на шчасце. Яшчэ пры ім прыехала Эльза [Максімава] – супрацоўніца музея Церашч[атавай]. Усе яны мне дапамагалі, але я стамілася страшна. Так і цягнула ў ложак. Трашчала галава. Сяння мне лепей.

1 ... 234 235 236 237 238 239 240 241 242 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)