Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фрашкі да пляшкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фрашкі да пляшкі

Электронная книга - «Фрашкі да пляшкі». Краткое содержание книги:

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:

“З празьнічкам”, — віншуе мяне сусед па пад’езьдзе. І сапраўды, уздоўж вуліцы разьвешаныя сьцяжкі пагрозьлівага спалучэньня колераў: маціцовы, фіялетавы ды блякла-жоўты.

“Што ў іх зноў за сьвята?..” — “Чаму праспэкт перакрыты?” — “Дык сёньня ж Дзень гораду!” — “Ды не — Дзень незалежнасьці”. — “Мужчына, што вы гаварыце, якой незалежнасьці? Сіводня Дзень Рэспублікі!” Сьвята, адным словам. Дакладней, “празьнік”.

Віншаваньне “з празьнічкам” на сьвята Божага Нараджэньня можна пакінуць на сумленьні суседа. А вось вэрсію “з наступаюшчымі” я чуў і ў перакладзе — “з надыходзячымі”. У дзяцінстве я ня мог сьцяміць, які канкрэтна пэрыяд часу маюць на ўвазе дарослыя: месяц, год, стагодзьдзе? Цяпер ужо разумею: нашы людзі сьвяткуюць не адзін дзень і ня два. У некаторых сьвяткаваньне можа расьцягнуцца і на тыдзень, а ў іншых — на ўсё жыцьцё. І справа ня толькі ў пэрманэнтным ужываньні алькаголю. Гэта такі стан душы і цела — сьвяточны. Словам “сьвяточны” часьцяком называюць гастраномы, гатункі каўбасаў, цукерак і танных алькагольных напояў.

Калісьці я быў уражаны сучасным вясковым Купальлем. П’яныя хлопцы пускалі з гары сьмярдзючыя падпаленыя пратэктары ад трактара “Беларусь”. Сьвята ачышчэньня і яднаньня з прыродай паўстала як на фота-нэгатыве.

Дагэтуль застаецца загадкай — пра што мараць тыя беларусы, што выходзяць “у горад” на масавыя гуляньні?

Землякі-1. Празьнік

Аднойчы ў сьпёку пілі з калегамі піва ў цэнтры Менску. Літаральна пару дзён таму нашая беларуская гаворка натхніла аднаго дзядзьку са спакутаванымі вачыма папрасіць у нас 200 руб., якіх “не хапае на “бальшую”. Дзядзька старанна падбіраў літаратурныя беларускія словы.

Таму я не зьдзівіўся, калі такога ж неахайнага кшталту дзядзька павіншаваў нас “с празьнікам”. Я меркаваў, што далей будзе просьба. Але папярэдзіў падзею пытаньнем: “А што за празьнік ізноў?”

Как какой? — чынна перапытаў дзядзька, на шыі ў якога вісеў крыж. — День Независимости.

— Дык ён жа быў тры дні таму!

А я по старому стилю считаю. По старому — продолжается, — дзядзька адказаў паважна, нічога не папрасіў і прасьледаваў у сваім кірунку.

P. S. Яшчэ адна форма — віншаваньне “з прашэдшымі” — толькі на першы погляд можа падацца абсурднай. Ну, сапраўды, як можна віншаваць чалавека зь мінулымі Днямі нараджэньня, мінулымі Новымі гадамі ці Днямі Волі?! Але калі ўлічыць, што мы існуем у цыклічным часе, то, верагодна, самы першы ў гісторыі Новы год абавязкова сутыкнецца з самым апошнім.

І ўсё пачнецца нанова.

Землякі-2. Інтэлігенцыя ў горадзе

Людзі інтэлігентныя выпіваюць без усялякага календара — праз штуршок творчага памкненьня. Сустракаю ля “Цэнтральнага” паддатага знаёмца. Заходзім у “Сьвітанак” (установа, вядомая ў народзе як “памыйка”), знаёмец пачынае расказваць нейкую захапляльную для яго гісторыю. Сьпіч на палову складаецца з мату. У “Сьвітанку” вядома якая публіка тусуецца, не вучаніцы Коласаўскага ліцэю, людзі прасьцейшыя. Публіка ўсё выпівае, усё гучней гамоніць, а мой знаёмец свой гук усё ўзмацняе ды ўзмацняе. Хтосьці з прысутных не вытрымлівае й робіць заўвагу наконт мату. На што знаёмец патасна адказвае:

— Інтэлігенцыі можна!

Землякі-3. Пра менскіх

У адной загранічнай стране хтосьці Х. рыхтаваў важны тэкст. На кухні засядала кумпанія, якая налівала з пляшкі і распавядала ў тым ліку фрашкі. У той час Х. разрываўся паміж куняй і кампутарам з тэлефонам, бо яму трэба было гутарыць зь менскімі інтэлектуаламі. Х., жывучы ў той недалёкай заграніцы, палюбляў паўжартам дыстанцыявацца ад менскіх, хоць і нарадзіўся, і вырас менавіта ў гэтым горадзе: “Ну, вы, менскія, блін, даёце!”, “Во, блін, менскіх панаехала…” Вось і тым разам пасьля эннага вяртаньня на кухню Х. прамовіў у тым сэнсе, што “менскія, блін, даюць”.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)