Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фрашкі да пляшкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фрашкі да пляшкі

Электронная книга - «Фрашкі да пляшкі». Краткое содержание книги:

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 33
Перейти на страницу:

“Хлопцы, хадзем да “Цэнтральнага”, — кажа Дзіма. — Мне ўнутраны голас падказвае”. Тусаваліся мы ў кафэтэрыі гастраному, тусаваліся, і пачалі пераконвацца, што ўнутраны голас, як заўжды, падмануў. Але не! Заходзіць прыяцель Жэня і заяўляе замест вітаньня: “Пацаны, у мяне ёсьць бабкі, давайце гудзець!” “Давайце, давайце!” — радасна падтрымалі мы зь Віталікам. А Дзіма ўпадае ў задуменьне. “Ведаеце што, — сур’ёзна кажа ён, — вы гудзіце, а я пайшоў, мне ТЭРМІНОВА трэба ісьці”. “Што такое?!” “У мяне трэцяе вока адкрылася, трэба тэрмінова ісьці ў той бок”, — Дзіма махнуў рукой у бок стадыёну “Дынама”, хуценька разьвітаўся і ледзь не пабег.

Павесяліліся мы тады на славу, не падвёў унутраны голас. Жэня празь міліцыю дадому трапіў, мы зь Віталікам таксама мала што памятаем. А вось Дзіма…

Дзіма прыбегам рушыў празь Менск. Хутчэй, хутчэй, туды… там… яго, штосьці там… чакае. Хутчэй, хутчэй…

Дзіма ледзь стрымаўся, калі на скрыжаваньні трамвайных рэек і вуліцы Сьвярдлова яго спыніў сьвятлафор. Давай, давай! Хутчэй запальвай зялёнае. Трэцяе вока глядзела шырока-шырока — наперад.

Запалілася зялёнае. Дзіма імгненна рушыў. З супрацьлеглага боку рушылі два бамбізы. Адзін зь іх бяз словаў, не спыняючы хады, кароткім моцным ударам даў Дзіму ў лоб і моўчкі рушыў далей. Дзіма ў пырсках іскар з вачэй ляснуўся галавой на заледзянелы асфальт і на імгненьне зьнепрытомеў.

А калі праз пару сэкундаў апрытомеў, трэцяе вока закрылася.

Сапраўднае ўкраінскае підраздэлэніе

Ёсьць штосьці супольнае ў колішніх жыхароў краіны Ад-Мора-Да-Мора ў стаўленьні да п’яных выбрыкаў на вуліцы, п’янства ў часе працы і апраўленьня фізіялягічных патрэбаў у непрыстасаваных месцах. Вось, напрыклад, паэт Славамір А. аднойчы засумаваў у віленскай кавярні. Узяў ды выліў піва на сьцяну. Афіцыянтка моўчкі выцерла ды сышла. Славік прагнуў скандалу, а тут… Выйшаў на вуліцу і пачаў гайдаць прыпаркаваныя блізу машыны. “Гэта твая машына?” — запытаўся адзін з патрульных. “Не”. “Глядзі, не пашкодзь, дорага плаціць будзе”, — папярэдзіў паліцыянт і нават руху не зрабіў, каб затрымаць Славаміра.

А я ў Варшаве на Ўсходнім вакзале запытаўся ў дзяжурных паліцыянтаў, дзе туалет. “А сцы тут, толькі за вагон зайдзі”, — радасна паведаміў тоўсты і вусаты капрал. Але самая элегічная гісторыя здарылася ў Львове.

Бязь лішняй сьціпласьці пахвалюся, што мне ўдалося зарганізаваць канцэрт “Ulisа” і “Новага Неба” сумесна з гуртом “Мертвий Півень” у двух альтэрнатыўных львоўскіх клюбах, на пачатку 1999га. Ды што там! Пасьля канцэрту я сваёй песьняй распачаў джэмсэйшн! Я сьпяваў “Карчомку” (“Хайкужыдоўку”), на бэквакале была Кася, на гітары падыгрываў Слава Корань, а таксама гралі музыкі з гуртоў “Мертвий Півень” і “Плач Єремії”… Нараніцу мы пайшлі сьнедаць у гатэльную кавярню.

А там за адным столікам сядзяць чатыры міліцыянты: два сяржанты, прапаршчык і капітан. А перад міліцыятамі графінчык з гарэлкай.

Уявіць у Менску мянтоў, якія б пры поўным парадзе: з дубінамі, пісталетамі, рацыямі й кайданкамі — у цэнтры гораду ў кавярні пілі гарэліцу, я не магу. Але ж, падумаў, вольныя людзі ў вольнай краіне скончылі цяжкую начную зьмену і перад адпачынкам вырашылі ўзяць па 50.

Я ў Менску п’яных міліцыянтаў бачыў. Бачыў, як пасьля начной зьмены пры поўнай амуніцыі глушылі чарніла на вуліцы. Але не адкрыта, а схавана — у кустах.

Ну, а львоўскія тым часам узялі яшчэ графінчык. Твары ўжо чырвоныя, наліваюць ды тосты гавораць — па-ўкраінску, зразумела. Раптам у кавярню заходзіць яшчэ адзін сяржант — здаровы такі, зь вялікім фінгалам пад вокам:

— Товарышу капітане, вас тэрміново выклыкаюць до начальныка.

І перад тым, як пайсьці на працу, капітан

узьняў аглаблёвую:

— Ну, за то, шоб наше підраздэлэніе в наступному кварталі отрымало прэмію!

Багатыры і самураі

Мы сядалі ў рэдакцыі “Нашай Нівы” пасьля здачы нумару. Старэйшыя заводзілі нясьпешную прыязную размову… “Мужыкі, уяўляеце, а дзевяноста гадоў таму ў Вільні… маладыя хлапцы гэтаксама сядалі ў рэдакцыі “Нашай Нівы”…” — любіў казаць Дзядзя Пеця.

Гэта я прыдумаў мянушку для Сяргея Дубаўца — Дзядзя Пеця. Бо на пачатку ня ведаў, як да яго зьвяртацца. “Сяргей Іванавіч” — не па-беларуску (імя па бацьку ўжывалася толькі па-прыколу). “Спадар Дубавец” ці “спадар Сяргей”? Занадта афіцыйны гэты “спадар” для калегаў-аднадумцаў. На “ты”? Піетэт не дазваляў. А Дубавец любіў пабурчэць на маладзейшых аўтараў: “Што вы за тэксты здаеце?! Вы іх хаця б перачытваеце? Куча ачапятак, недакладнасьцяў… Здалі і пайшлі. А хто выпраўляць будзе — дзядзя Пеця?” Альбо: “А дзядзю Пецю сядзі, выпраўляй”.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)