Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фрашкі да пляшкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фрашкі да пляшкі

Электронная книга - «Фрашкі да пляшкі». Краткое содержание книги:

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

Навучка гісторыка даецца ў знакі — з “Фрашкамі” кантрабандай пад выглядам бяседных показак мы займелі адмысловае антрапалягічнае дасьледаваньне.

Ступень посьпеху, свабоды, самарэалізацыі (творчай, эканамічнай, нацыянальнай) кожны вызначае сабе сам. Прыкрая і няўтульная праўда. Для яе спавяданьня мы пакідаем пакуль адно “закуткі паралельнай прасторы”. Яны ёсьць і ў “нашых” і ў “калдыроў”, у “казакоў” і ў “разбойнікаў”. Магчыма, мы не перасякаемся ў часе, але мясьціны для душэўнага адхланьня ў нас адны і тыя ж.

Водгукі чытачоў форуму “Фрашкі да пляшкі” на Litara.net:

Замалёўкі файныя. Мне чытаць было цікава.

напiсала ODA 13.01.2003, 21:06

Вось гэта і ёсьць сапраўдная беларуская літаратура: багема сама пра сябе пішшшша.

напiсаў Зьмяюка Віртуальны 14.01.2003, 18:51

Нататкі цікавыя. Толькі наша багема там нейкая надта непрыгожая паўстае.

напiсаў Раман Кардонскі 14.01.2003, 19:34

Мне нататкі падабаюцца. Бяз злосьці напісаныя.

напiсаў Палівач 14.01.2003, 20:12

Даўно так не сьмяялася :-)

напiсала maryjka_ 15.02.2004, 22:57

Што мне падабаецца ў гэтых фрашках — нечаканы ракурс, сьвежы погляд на вядомыя рэчы.

напiсаў werk 10.08.2006, 12:15

Прыгожа напісана, але бездань недакладнасьцяў.

напiсаў Petroni 14.01.2003, 18:43

У кожным выпадку супэр.

напiсала eva 01.08.2006, 15:40

Севярын Квяткоўскі 

1973, Менск

Апавяданьні, эсэ, імпрэсіі, нарысы і фрашкі публікаваліся ў газэце “Наша Ніва” (www.nn.by), часопісах “ARCHE” (arche.bymedia.net) і “Ї” (www.jimagazine.lviv.ua), на радыё “Свабода” (www.svaboda.org), на сайце “Літара” (www.litara.net) і ў прыватным блогу “Абрыкос” (http://abrykos.livejournal.com). Аўтар зборніка імпрэсіяў “Каляндар на будучыню” (электронная вэрсія, сайт “Беларуская палічка”, txt.knihi.com/kviatkouski/kalandar.html).

У кніжцы выкарыстаныя фрагмэнты эсэ “Як беларусы па-беларуску гавораць”, “Як беларусы ў Вільню езьдзяць”, “Як беларусы дзяржаўную мяжу перасякаюць” і “Як гарадзкія беларусы сьвяты сьвяткуюць” з www.svaboda.org. А таксама фрагмэнт эсэ “Дуда над Горадам М” з www.jimagazine.lviv.ua.

“НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом”

Фрашкі пачалі стварацца перад актывізацыяй сеціўнага жыцьця ў Беларусі. Калі праект разьмесьціўся па адрасе Litara.net, наведнікі адказалі сваімі гісторыямі. Некаторыя ўвайшлі ў “Фрашкі да пляшкі”.

Пішыце на адрас kviat@ kviat.org, заходзьце ў мой блог abrykos.livejournal.com і на сайт kviat.org, дасылайце свае ідэі ды гісторыі. Зробім

“НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом” :-)

Літаратурна-мастацкае выданьне

Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч

Фрашкі да пляшкі

Стыль-рэдактар Настасься Мацяш

Дызайн вокладкі Міхал Анемпадыстаў

Кампутарная вёрстка Аляксей Харужка (publisher.by)

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)