Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 57
Перейти на страницу:

Маладая верніца адчувае гульлівы позірк, адсоўваецца, наколькі гэта магчыма, ад майго плечука і ўжо ня ўголас, а бязгучнымі вуснамі прамаўляе словы малітвы.

Настрой псуецца. Мэлёдыка ўкраінскай мовы ўжо не лагодзіць душу; я прабіраюся да выхаду і, пабачыўшы старую порхаўку, што рупліва, высалапіўшы язык, піша на паперчыне чарговае пасланьне Богу, ледзь чутна прамаўляю: “Як вы абрыдлі яму сваімі просьбамі”.

На цьвінтары процьма людзей. Усе стаяць, схіліўшы галовы, раз-пораз хрысьцяцца; я таксама хрышчуся на атвор разнасьцежаных дзьвярэй, крадком зьбягаю па прыступках і хаваюся ў цянёк — пад шаты разложыстага, спрэс усыпанага чырванаватай квеценьню арэха.

Учора ў Трускаўцы ўвесь дзень ішоў дождж. Імжысты грыбасей, якому, здавалася, ня будзе скону, ад самага ранку кіселістай смугой накрыў навакольле. Мне нават давялося, пазіраючы з акна санаторнай палаты на мокрыя таполі ды на шызыя карпацкія гарбіны, колькі разоў запар пералічыць дні, якія засталіся да ад’езду. А сёньня ад самага ранку сьвеціць сонца і ўсё лагодзіць вока: і пакручастая, вымытая дажджом дарога, што вядзе да храму, і кранутыя боскім сьвятлом людзкія твары, і залаты крыж на царкоўным вершаку.

Крыж зіхаціць, адбірае вочы, наравіста ляціць між аблокаў і раптам пачынае дрыжаць, скалануты адчайна-вясёлым бомканьнем званоў. Бомканьне ляціць у нябеснае прадоньне, і, здаецца, яго чуе сам Госпад.

“Скількі вжэ там?” — пытаюцца за сьпінай.

Я азіраюся.

Белатварая, бязь ценю загару, маладзіца дапытліва глядзіць на цэўку маёй рукі, а ўгледзеўшы, што ўжо пачатак дванаццатай, тузае за рукаво рабаціністага мужчыну — на выгляд, майго аднагодка. “Пойду обед готовить”, — кажа маладзіца па-расейску, падхоплівае з-пад ног наладаваную торбу, і я зь цікаўнасьцю гляжу ёй усьлед, разважаючы — кім яна даводзіцца рабаценю? Для “донькі” — задужа старая, для “дружыны” — задужа маладая...

Мужчына нязграбна, зь сялянскай сарамлівасьцю, пераступае з нагі на нагу, пытаецца — ці не з Палесься я прыехаў. Я выдаю няўцямную фразу: “З сусіднього колгоспу”, — і суразмоўнік уражана пукаціць вочы.

“Ім’я Лукашенка”, — удакладняю пасьля хвіліны маўчаньня.

Усе, хто стаіць поруч, паварочваюць галовы ў мой бок.

“А ў вас там што... расейскія грошы?” — гукае грудастая цётка-саракоўка з гадавалым дзіцём на руках, і тут жа, не дачакаўшыся адказу, усхліпвае й пачынае лаяць “зладзюгу-Кучму”.

“Усё развалілі, сволачы, — прамаўляе ў сваю чаргу рабаціністы мужчына, — у Драгобычы пяць заводаў стала, працы людзям ніякай. Нам бы вашага Лукашэнку — мы б зь яго ўкраінца зрабілі”.

“Вы ўжо з аднаго бульбаша ўкраінца зрабілі”, — сіпата абзываецца дзядок у вышыванай кашулі, здушана кашляе і сярод кашляніны шле праклёны на адрас усё таго ж Кучмы.

З царкоўных дзьвярэй паважнай хадою выходзяць два сівагаловых дзяды зь вянком прывялых кветак у руках, і грамада аціхае. “Ідуць”, — шапатліва выдыхае саракоўка.

Вэтэраны УПА выходзяць з царквы па двое — усе скрозь у шчыгульных шэрых гарнітурах (“З Канады прыслалі”, — тлумачыць аднагодак), з жоўта-блакітнымі стужкамі на штрыфэлях пінжакоў. Людзі рассоўваюцца, даючы дарогу вэтэранам, але яны далёка ня йдуць, спыняюцца ля вялізнага каменя зь ляканічным надпісам: “”Січовим Стрільцям”, што ляжыць пасярод цьвінтару.

“Багдан”, — мармыча аднагодак, мы таропка рукаемся й спрабуем пратачыцца бліжэй да помніка. За намі, засоплена дыхаючы, лезе дзядок у вышыванай кашулі.

Рэзка й натужна гучыць акардэон. Вэтэраны пачынаюць сьпяваць, я цягнуся на дыбках, спрабуючы разабраць словы, і тут жа тыцкаюся пятамі ў мяккі цьвінтарны асфальт: дзядок у вышыванай кашулі сьпявае мне на самае вуха:

Зродились ми великої години З пожеж війни і з полум’я вогнів, Плекав нас біль по втраті України, Кормив нас гніт і гнів на ворогів...

“А што за стральцы?..” — пытаюся ў Багдана, калі гімн быў прасьпяваны і на званіцы дробна забомкалі званы. Дзядок з Багданам глядзяць на мяне зь лёгкім дакорам, а потым, перабіваючы адзін другога, апавядаюць пра створаны ў 1914 годзе Легіён сечавых стральцоў ды пра яго камандзіра — палкоўніка Канавальца.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)