Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 57
Перейти на страницу:

— Чуў, што ў нас надарылася? — запытаўся Леў, нэрвова кашлянуўшы.

— Чуў, — муркнуў Кот і ўздыхнуў. — Ты, браток, выбачай, але нічым дапамагчы не магу. Тут у нас шаблезубыя тыгры абудзіліся, да ўлады лезуць. Яны твайго суперніка і падтрымалі...— на другім канцы дроту яшчэ нешта казалі, ды Леў ня стаў слухаць — мацюкнуўся, з грукатам павесіў слухаўку, і за сьпінай ягонай мільгануў увішны цень: гэта Шашок, падслухаўшы тэлефонную размову, вужом прасьлізнуў ля сьцяны.

Дзесьці праз гадзіну, сёрбнуўшы медавухі, Леў вярнуўся да стала і не знайшоў там сваіх падначаленых.

— Эй, дзе вы там? — незадаволена гукнуў цар зьвяроў і млявае рэха паволі аціхла ў дальнім канцы пячоры. Усхваляваны, ён выйшаў на падворак, рыкнуў, што меў сілы, і з бліжэйшых кустоў вытыркнулася задаволеная пыса Барсука — галоўнага ляснога гарлапана.

— Што, скончылася тваё панаваньне? — Барсук штосьці жаваў і вочы ягоныя сьвяціліся ад шчасьця. — Цівуны твае да новага гаспадара зьбеглі. Вунь, на ўзьлеску, нараду ладзяць. Дае ім пытлю — аж тут чуваць.

— Як гэта — зьбеглі?.. — прашаптаў Леў, плюхнуўшыся азадкам на гарачы пясок.

Ужо і сонца прыхавалася ў засень баабабаў, і вечаровы ветрык крануўся сьпіны, а Леў усё сядзеў і думаў — які гнюсны сьвет і якія подлыя істоты яго насяляюць.

… Цэлы тыдзень Леў не выходзіў зь пячоры: спаў, піў медавуху, потым ізноў спаў і пэўнага ранку яго абудзіла гучнае карканьне. Гаротнік разьмежыў цяжкія павекі, але ўбачыў не Варону, а вілахвостую Чайку — тая сядзела на цэбры з-пад медавухі і чысьціла пёры.

— Кар-р,— гракнула Чайка, убачыўшы, што былы гаспадар ачуўся ад сну. — Цябе Шашок выклікае. Будзе чакаць а пятай гадзіне ля Гнілога Пня.

Леў роспачна пазяхнуў і, ня ведаючы, што сказаць у адказ, запытаўся: — Чаго гэта ты на чужой мове гарлаеш?

— У нас цяпер дзьвюхмоўе, — азвалася госьця і вылецела зь пячоры.

Леў ізноў пазяхнуў і насупіўся. Цару зьвяроў, хай і адстаўному, бегаць па выкліках нібыта і не выпадала, але ж цікава было ўведаць: навошта яго клічуць? І Леў, падумаўшы, што яму, відаць, прапануюць нейкую пасаду, падхапіўся на лапы.

Па дарозе ён сустрэў нейкую дзіўную белагаловую істоту, якая кульгава клыпала, абапіраючыся на сукаваты друк. Падышоўшы бліжэй, Леў пазнаў Барсука — галоўнага ляснога дэмакрата. Галава барсучыная была забінтаваная, а левая лапа матлялася на тальмаху.

— Хто гэта цябе? — уразіўся Леў.

— Ш-шакалы...— выдыхнуў Барсук, зірнуўшы праз плячо ў бок Вячыстага Баабаба.

“За маім панаваньнем цябе ніхто ня біў”, — хацеў быў сказаць Леў, але тут на Вячыстым Баабабу абудзілася лясное радыё і Чайка, гракнуўшы па-варонінаму, засакатала: — Сёньня ў нас у гасьцях Варона Загуменная. Яна раскажа — як на загуменьні ўпрынятая ініцыятыва Усежывёльнаабранага Гаспадара па навядзеньні парадку ў лесе...

Леў з Барсуком пераглянуліся, хітнулі галовамі і разышліся ў розныя бакі.

… За апошні тыдзень шмат што зьмянілася ў лесе. Вось і былога дарадцу цяпер было не пазнаць. Ранейшым часам ён бегаў вакол шэфа на паўсагнутых, а зараз сядзеў на Гнілым Пні і з нахабным выглядам хітаў задняй лапай.

— Прасілі табе перадаць, каб ты сядзеў ціха і не балбатаў лішняга, — прагугнеў Шашок, не павітаўшыся.

Леў быў наагул істотай дабрадушнай і ніколі не паказваў кіпцюроў, але тут кіпцюры самі выпрасталіся зь мяккіх падушачак. Шашок гэта заўважыў, а таму пусціў смурод і зьнік зь відавоку.

— А будзеш балбатаць — вусы выскубем і хвост вузлом завяжам, — крыкнуў напасьледак былы дарадца, і вялікая зграя шакалаў заварушылася ў навакольных кустах.

На смурод зьляцеліся мухі. Яны лезьлі ў вочы, казыталі ў носе, сьвярбліва поўзалі па сьпіне. Леў ляснуў па баках мяцёлкай хваста, страсянуў, ратуючыся ад заедзі, кудлатай грывай і прамовіў фразу, якую потым доўга паўтаралі насельнікі Белага Лесу:

— І на х... мне была гэтая дэмакратыя?

1994 г.

Дзень герояў

20 траўня 2001 г. Адзінаццатая гадзіна раніцы. У галоўным грэка-каталіцкім храме курортнага места Трускавец ладзіцца ўрачыстае набажэнства з нагоды нацыянальнага сьвята — Дня Герояў.

Замглёнае карпацкае сонца зазірае ў вузкае акно, кранаецца белых сьвятарскіх шатаў, высьвечвае жоўта-блакітны сьцяг праваруч царскае брамы. Сонечны прамень — знак Божы. Апанаваныя такою думкаю людзі варушацца, хтосьці гучна кашляе. Сьвятар, скончыўшы нарэшце пералічваць імёны палеглых ваяроў Украінскай паўстанцкай арміі, сыходзіць з амбону. Хор пачынае голасна сьпяваць, але неўзабаве ў павольным decrescendo сьціхае. Бялявая дзяўчына, прыціснуўшыся да мяне плечуком, складае далоні, шапоча малітву, і голас дзявочы салодкім здранцьвеньнем працінае маю істоту. Попельна-залацістыя валасы пахнуць распаленым воскам і я, скончаны грэшнік, з п’янлівай радасьцю думаю: як добра, што ў грэка-каталіцкія храмы дзяўчыны ходзяць бяз хустак.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)