Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 77
Перейти на страницу:

- Адчуваю, што штось нядобрае насуваецца й зьіначыць яно нашае жыцьцё дашчэнту.

- А як ты думаеш, будзе тут немец неўзабаве?

- Ліха яго ведае, браце, адно скажу, што ніхто ня хоча чужога панаваньня й таму, мусіць, кожны будзе ўсё-ж такі бараніць хоць і няпрыхільны да нас край.

- А хіба ён нам - бацькаўшчына?

- Так то яно так, абрыдлі народу партыйныя апрычнікі, але... хіба іншы лепшае прынясе?

- Калі не прынясе, дык трэба самім будзе зрабіць яго. Я думаю, нагоду трэба будзе скарыстаць.

- Некалі, на пачатку 1933 году, лучылі мне ў рукі колькі нумароў часапісу «Красная Новь». І якраз у тых нумарох друкавалася сэрыя артыкулаў Корнева, - палітычныя партрэты сучасных нямецкіх дзеячоў. Ведама, было гэта яшчэ за сем год да пазьнейшае згоды між Гітлерам і Сталінам, калі яны голасна абвяшчалі адзін аднаго сваімі галоўнымі ворагамі. Ведама, што ў гэтых артыкулах выкрываліся фашыстоўскія захопніцкія пляны нямецкіх нацыстаў. Аднак, мне было тады цікава даведацца, што Розэнбэрг зь Гітлерам трымаліся думкі падзяліць Савецкі Саюз на самастойныя буфэрныя дзяржавы, сярод іх - Беларусь і Ўкраіна.

- Мне абсалютна ясна, што плянавалі яны гэта ня дзеля дабра Беларусі або Ўкраіны... Мне гэтаксама ясна, што гэтыя дзяржавы разумеліся імі толькі як паслухмяныя буфэры ў іхных руках. Але ці не нагода гэта нам выкарыстаць гэтыя намеры немцаў на нашую карысьць і ўтварыць, напачатку хай і буфарны, але ўсё-ж дзяржаўны арганізм. Пасьля ўзгадаваньнем нацыянальнае сьведамасьці ў нашым народзе пастараемся дамагчыся, пры дапамозе заходняга дэмакратычнага сьвету й поўнае дзяржаўнае незалежнасьці, ужыцьцявіўшы тым самым вялікія ідэялы, запавяданыя нам Радай Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918 годзе, - скончыў досыць патэтычна Кастусь.

- О, дружа, дык ты гэта тут ужо цэлую праграму выклаў, а ўсё казаў, што не палітык. А я бачу - галава ў цябе працуе няблага. Дык вось, скажу табе, - ня веру я ні ў якія добрыя намеры немцаў да нас, Беларусаў. У ўсякім выпадку, не паверу, пакуль не пабачу. Кожны йдзе заваёўваць і захапляць сабе зямлю й дармовыя рукі. Калёніі ім патрэбныя, вось што. Дзеля нас яны ня будуць праліваць сваю кроў. А яшчэ хто, - немцы, гэтыя зайздрасьнікі да чужога багацьця. Я крыху памятаю іх у нас у 1918 годзе, - дзень і ноч абіралі нашу зямельку, грабілі, пакавалі ў вагоны й адсылалі ў свой ненажэрны «Дойчлянд».

- Ужо цэлыя стагодзьдзі іхнае прагавітае вока ўглядаецца ў гэтыя прасторы - на ўкраінскую пшаніцу ды на беларускае жыта, масла, сала й лес. Вось што ім трэба. І хоць і наш зьдзірца абдзірае нас да ліпкі, аднак ад зьмены зьдзірцы нашаму народу наўдачу ці будзе лепш.

- А што да калішніх філязофскіх практыкаваньняў былога эстонскага немца Розэнбэрга, дык гэта-ж, браце, толькі адна пісаніна. Практыка заўсёды выглядае іначай і аж надта ўжо розьніцца ад плянаў розных палітычных сябелюбцаў. Я думаю, ня варта ім даваць асаблівае веры. Ды, бачыш, маўчаць яны цяпер аб тым. Відаць, жыцьцё й падзеі падказваюць ім іншую тактыку. Удачы іхнае зброі маглі замарочыць ім галовы, і яны могуць аддаць перавагу перамогам мяча над развагамі цьвярозага розуму.

- Ня веру, браце, нікому. Хто ў гісторыі ня гуляў ужо на нашых прасторах, якімі толькі ботамі не тапталі нашыя палеткі, але нешта ня ўспомніць, каб быў хто сярод іх нашым дабрадзеем.

- А ці ня ведаеш ты, што Напалеон прыйшоўшы да калішняе нашае сталіцы, Вільні, згадзіўся аднавіць нашую старую дзяржаўную форму, - Вялікае Княства Літоўскае, як зусім асобнае й незалежнае ад адноўленага ім яшчэ перад тым у Варшаве Каралеўства Польскага? Відаць, Напалеон быў добра паінфармаваны пра мінуласьць нашага краю, калі не дазволіў польскім прэтэнзіям улучыць яго ў Польшчу.

- Але, гэта было. Не пасьпела аднак яно ў поўнай меры зрэалізавацца з прычыны вельмі кароткага часу й пасьпешнага адыходу французкае арміі. Дзеля таго яшчэ рана казаць, ці меў-бы наш народ якую карысьць ад пераданьня ўлады ў Беларусі мясцовым магнатам, у бальшыні спалячаным. Ды ў гэткай дзяржаве ўсё адно не абышлося-б без барацьбы з польскімі тэндэнцыямі валадарнага магнацтва. Ня думаю, каб там хадзіла аб аднаўленьне парадкаў з часоў слаўнае Альгердавае пары, калі беларуская мова была ўрадава абвешчаная за дзяржаўную і ўсе пісары павінны былі пісаць беларускай мовай, пра што сьведкам - ведамы Статут Літоўскі.

- Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім ня толькі ў часе Альгерда, але аж да канца семнаццатага стагодзьдзя. А што да магнатаў, дык усюды, дзе пры помачы Напалеона паўставалі новыя, або аднаўляліся старыя дзяржавы, касавалі прыгон і заводзілі, як на той час, дэмакратычныя дачыненьні. Праўда, у гэтым часе беларускія магнаты гаварылі міжсобку па-польску або па-француску, але з гледзішча палітычнага яны заставаліся беларускімі патрыётамі. А як беларускія паны, у тым ліку й магнаты, ставіліся да вызваленьня сялян ад прыгону, відаць з таго, што некаторыя зь іх тады звольнілі сялян ад прыгону. Апрача таго, перад трэцім падзелам, беларуская дэлегацыя да французкага рэвалюцыйнага ўраду абавязалася ад імя ўсіх паноў звольніць у незалежнай Беларусі ўсіх сялян ад прыгону.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)