Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:

Рабілася цесна. Твары схіляліся адзін да аднаго, цёплае дыханне перамешвалася з іншым дыханнем, упараныя лбы лавілі на сабе бляск хаўтурнага святла, што клала водбліскі на панёвах, чэрасах і табіўках. А хата ўсё напаўнялася новымі гасцямі, якія ўжо тоўпіліся каля парога.

Цела псавалася. Бледныя плямы, як лішаі, паўзлі па ім ледзь прыкметным ценем.

— Мужычок ты мой родненькі, а на каго ты мяне пакінуў… — жалілася Палагна. — Не будзе каму ні ў горад пайсці, ні прынесці, ні даць, ні ўзяць, ні прывезці…

А за акном апавяшчала пра тое самае трамбіта, дадаючы ёй жалю.

Ці не багата ўжо суму мела бедная душа?

Такая думка, відаць, таілася пад цяжарам гнятлівага смутку, бо ад парога пачынаўся ўжо рух. Яшчэ нясмела тупацелі ногі, піхаліся локці, грукаў часам услон, галасы рваліся і мяшаліся ў глухім гомане натоўпу. І вось раптам высокі жаночы смех востра рассек цяжкае покрыва суму, і стрыманы гоман, нібы агонь, выбухнуў з-пад шапкі чорнага дыму.

— Гэй ты, насаты, купі ў мяне зайца! — басіў з сярэдзіны малады голас, і ў адказ яму пакаціўся прыдушаны смех:

— Ха-ха! Насаты!..

— Не хачу!

Пачыналася забава.

Тыя, што сядзелі бліжэй да дзвярэй, адвярнуліся ад цела, гатовыя далучыцца да гульні. Вясёлая ўсмешка разгладзіла ім твары, хвіліну перад тым зведзеныя ў смутку, а заяц пераходзіў усё далей і далей, захопліваў шырэйшае і шырэйшае кола і ўжо дабіраўся ажно да нябожчыка.

— Ха-ха, гарбаты!.. Ха-ха, кульгавы!..

Святло хісталася ад смеху і чадзіла дымам.

Адзін за адным госці ўставалі з лавак і разыходзіліся па кутках, дзе было весела і цесна.

На твары ў нябожчыка ўсё разрасталіся плямы, нібы затоеныя думкі варушылі яго, бесперастанку мяняючы выраз. У паднятым куточку губ як быццам застыла горкае меркаванне: што наша жыццё? Як бляск на небе, як чарэшневы цвет…

У сенцах ля дзвярэй цалаваліся.

— А каго выбіраеш?

— Аннычку чарнявую.

Аннычка нібыта не хацела і ўпіралася, але дзесяткі рук выпіхалі яе з цеснага гурту, і гарачыя вусны паддавалі ахвоты:

— Ідзі, дзеўчынка, ідзі…

І Аннычка абнімала за шыю таго, хто яе выбраў, і смачна цалавала ў губы пры агульных радасных крыках.

Пра цела забыліся. Толькі тры бабулі засталіся пры ім і з тугою глядзелі шклянымі вачыма, як па жоўтым застылым твары лазіла муха.

Маладзіцы ліплі да гульні. З вачыма, у якіх яшчэ не паспела згаснуць хаўтурнае святло і не паспеў сцерціся вобраз памёршага, яны ахвотна ішлі цалавацца, абыякавыя да мужоў, якія, сваёю чаргою, абнімалі і тулілі чужых жонак.

Звонкія пацалункі ляскалі па хаце і спляталіся з плачам сумнай трамбіты, што ўсё расказвала далёкім гарам пра смерць на самотнай кічэры.

Палагна не галасіла болей. Ужо было позна, і трэба было прыняць гасцей.

Весялосць усё распалялася. Рабілася душна, людзі парыліся ў аўчынных безрукаўках, дыхалі потам, нудным чадам цёплага воску і пахам трупа, што ўжо псаваўся. Усе гаварылі ўголас, нібы забыліся, чаго яны тут, расказвалі пра свае прыгоды і рагаталі. Махалі рукамі, ляпалі адзін аднаму па спіне і падміргвалі жанкам.

Тыя, што не змесціліся ў хаце, расклалі на падворку вогнішча і спраўлялі вакол яго вясёлае ігрышча. У сенцах патушылі святло, дзеўкі дзіка пішчалі, а хлопцы душыліся ад смеху. Забава трэсла сценамі хаты, біла хвалямі крыкаў у спакойнае ложа мерцвяка.

Жоўты агонь свечак прыцьмеў у густым паветры.

Нават старыя забаўляліся. Бесклапотны рогат падтрасаў іх сівыя валасы, разгладжваў маршчыны і агаляў гнілыя пні зубоў. Яны памагалі маладзейшым лавіць жанок, наставіўшы дрыжачыя рукі. Звінелі каралі ў маладзіц на грудзях, жаночы віск раздзіраў вушы, грукацелі ўслоны, зрушаныя з месца, і стукаліся аб лаву, дзе ляжаў мярцвяк.

— Ха-ха!.. Ха-ха!.. — кацілася ад покуці да парога, і людзі клаліся ад смеху, трымаючыся за жываты.

Сярод піску і цеснаты нясцерпна трашчаў дзесьці «млын» сухім драўляным трэскам.

— Што малоць будзеш? — заўзята выгукваў «млынар».

— Кукурузу… — ціснуліся да яго дзеўкі, і сварыліся паміж сабою «жыды», прычапіўшы доўгія бароды з пакулля.

Туга скручаны ручнік, мокры і доўгі, з лопатам хадзіў па спінах направа і налева. Ад яго ўцякалі з рогатам і крыкам, узнімаючы пыл і псуючы паветра. Падлога дрыжала ў хаце пад цяжарам маладых ног, і скакала на лаве цела, трасучы жоўтым тварам, на якім усё яшчэ блукала загадкавая ўсмешка смерці.

На грудзях ціха пазвоньвалі медныя грошы, скінутыя добрымі душамі на перавоз.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)