Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:

І зноў з цясніны, у яго з-пад ног, дайшоў да яго слабенькі покліч, заглушаны лесам:

— Іва-ась!..

Ён хацеў адгукнуцца на Марыччын голас, але баяўся, каб не пачуў чугайстыр.

Цяпер ён ужо ведаў, дзе павінен яе шукаць. Падацца ўправа і спусціцца ўніз. Але тут было яшчэ круцей, і здавалася дзіўным, як магла спусціцца Марычка. Дробнае каменне сыпалася з-пад ног у Івана, з глухім шумам падала ў чорную глыбіню. Але ён, лоўкі і звыклы да гор, умеў спыніцца на краі прорвы і зноў асцярожна шукаў апоры нагам. Усё цяжэй станавілася спускацца. Раз ледзь не сарваўся, ды ўхапіўся за выступ скалы і павіс на руках. Не ведаў, што пад ім, але адчуваў холад і злавеснае дыханне бяздоння, якое разявіла на яго сваю ненажэрную пашчу.

— Іва-ась! — стагнала Марычка дзесьці з глыбіні, і быў у тым голасе покліч кахання і мукі.

— Іду, Марычка! — біўся ў Іванавых грудзях адказ, баючыся вылецець адтуль.

Ён ужо забыўся пра асцярожнасць. Скакаў па камянях, як горны казёл, ледзьве ловячы паветра адкрытым ротам, калечыў рукі і ногі, прыпадаў грудзьмі да вострай скалы, траціў часамі грунт пад нагамі і скрозь гарачы туман жадання, у якім скочваўся ў даліну, чуў толькі, як яго прыспешвае дарагі голас:

— Іва-ась!..

— Я тут! — крыкнуў Іван і адчуў раптам, што яго цягне бяздонне. Ухапіла за шыю, перагнула назад. Хапаў рукамі паветра, лавіў нагою камень, ёю ж адарваны, і чуў, што ляціць уніз, поўны халадку і дзіўнай пустаты ў целе. Чорная цяжкая гара развінула крылы ялін і ўмомант, як птах, пырхнула над ім у неба, а вострая смяртэльная цікаўнасць апякла мозг: аб што стукнецца галава? Пачуў яшчэ трэск касцей, востры нясцерпны боль, што спаралізаваў цела, — і ўсё расплылося ў чырвоным агні, у якім згарэла яго жыццё…

На другі дзень знайшлі пастухі ледзь жывога Івана.

* * *

Сумна апавяшчала трамбіта гарам пра смерць.

Бо смерць тут мае свой голас, якім прамаўляе да самотных кічэраў. Білі капытамі коні па камяністых сцежках, і пасталы шаргацелі ў цемрадзі ночы, калі з людскіх логавішчаў, закінутых у гарах, паспяшаліся суседзі на познія агні. Згіналі перад целам калені, клалі на грудзі нябожчыку грошы — на перавоз душы — і моўчкі садзіліся на лавы. Перамешвалі сівізну валасоў з агнём чырвоных хустак, здаровы румянец з жоўтым воскам зморшчаных твараў.

Хаўтурнае святло сплятала сетку аднолькавых ценяў на мёртвым і на жывых абліччах. Студзянела валлё ў багатых гаспадынь, ціха ззялі старэчыя вочы перад павагай смерці, мудры спакой яднаў жыццё і смерць, і грубыя спрацаваныя рукі ляжалі ва ўсіх на каленях…

Палагна папраўляла палатно на нябожчыку, а яе пальцы адчувалі холад астылага цела, тады як цёплы саладкавы дух воску, што сцякаў па свечках, падымаў з грудзей, падкочваў да горла жаласць.

Трамбіты плакалі пад акном.

Жоўты Іванаў твар спакойна ляжаў на палатне, затаіўшы ў сабе штосьці толькі яму вядомае, а правае вока хітравата глядзела з-пад узнятага крыху павека на кучку медных грошай, на складзеныя рукі, у якіх гарэла свечка.

У галавах ціха, нябачна спачывала душа: яна яшчэ не магла вылецець з хаты. Палагна звярталася да яе, да той самотнай мужавай душачкі, што сіратліва гарнулася да нерухомага цела.

— Чаму не загаворыш да мяне, не паглядзіш, не загоіш рану на маім сэрцы? А ў якую дарожку выбіраешся, мой голубе, адкуль жа цябе выглядаць? — галасіла Палагна, і грубы яе голас зрываўся на жаласных нотах.

— Файна галосіць… — ківалі галовамі старыя суседкі і чулі ў адказ уздыханні, што расплываліся ў шуме людскіх галасоў.

— Мы разам пасвілі на паланіне… Раз неяк пасём сабе авечак, а тут раптам адкуль ні вазьміся сівер, нібы зімою… Такая віхура круціць, што свету божага не відаць, а ён, нябожчык… — апавядаў адзін з суседзяў другім. А ў тых вусны варушыліся ад сваіх згадак, бо трэба было пацешыць засмучаную душу, разлучаную з целам.

— Ты пайшоў, а мяне адну-аднюсенькую пакінуў… З кім жа я буду цяпер жыці, з кім жа буду скацінку даглядаці?.. — пыталася ў мужавай душы Палагна.

У адчыненыя дзверы, проста з цёмнай ночы, ступалі ў хату ўсё новыя госці. Згіналіся перад целам калені, звінелі медныя грошы на грудзях у Івана, і пасоўваліся на лавах людзі, каб даць месца новым.

Тоўстыя свечкі паціху раставалі, аплываючы воскам, нібыта слязамі, бледнае полымя лізала ўдушлівае паветра, і сіні чад, змяшаўшыся з нудным пахам воску і выпарэннямі цел, вісеў над глухім гоманам у хаце.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)