Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 40
Перейти на страницу:
Хіба ўсёй крывёй не прагну Да цябе я, каб сустрэцца Гэтак, як зара з зарою — У начы кароткай Месяц?
Онэвэ! Спявае сэрца, Калі ты са мною побач Уздыхаеш, як галінка, У суніц вясёлы Месяц!
А як толькі засумуеш Ты, каханая, адразу Я змрачнею, быццам рэчка, Над якой навісла хмара!
А ўсміхнешся — твар мой змрочны Зноў маршчынкамі сваімі Засвіціцца, як ад сонца Рабізна вады халоднай!
Дол смяецца, хвалі ззяюць, Усміхаюцца нябёсы, Але як мне быць вясёлым, Калі я цябе не бачу!
Я з табою, дарагая — Ток маёй крыві гарачай! Хіба ты мяне не бачыш? Онэвэ! Хутчэй прачніся!»
Так пяшчотны Чайбайабас Скончыў песню пра каханне; I тады, хвалько вялікі, Ягу, казачнік вядомы, Даўні друг старой Накоміс, Што зайздросна слухаў буру Воплескаў у гонар песні, У вачах гасцей прыкмеціў, Зразумеў па іхніх жэстах Нецярплівую цікавасць Да яго дзівосных казак I да выдумак ілжывых.
Быў хвалько ён на здзіўленне; У прыгодах, што расказваў, Сам удзел прымаў, няйначай; На любы адважны ўчынак Толькі ён адзін быў здольны; Толькі ён адзін дакладна Ведаў байкі ўсе і казкі.
Калі верыць самахвалу, Дык ніхто стралу ніколі Не пускаў, як ён пускае — Так далёка і высока, Не забіў так многа ланяў, Не злавіў у сеці рыбы, Не прывабіў дзічы ў пастку.
Ён бяжыць шпарчэй ад іншых, Ён глыбей усіх нырае, Ён плыве далей любога, Больш за ўсіх па свеце ходзіць, I ніхто не бачыў столькі На зямлі дзівос, як Ягу, Гэты казачнік найлепшы.
Так імя яго ў народзе Для другіх мянушкай стала; Толькі ўздумае хто-небудзь Выхваляцца паляваннем Альбо воін — перамогай, Калі вернецца з паходу, Як яго спыняюць: «Ягу! Новы Ягу, новы Ягу!»
Гэта ён для Гаяваты З ліпы выразаў калыску I звязаў яе надзейна Лані моцным сухажыллем;
Паляўнічы лук і стрэлы Навучыў рабіць пасля ён Гаявату: стрэлы — з дубу, Лук жа — з ясеню, вядома. А цяпер старой руінай На яго сядзіць вяселлі Ягу, выдумшчык вядомы, Ягу, казачнік выдатны!
I Накоміс гаварыла: «Раскажы нам, добры Ягу, Казку, дзіўную прыгоду, Каб было цікава слухаць, Каб гасцям было прыемна, Каб яны не сумавалі!»
Адказаў адразу Ягу: «Вы пачуеце прыгоду, Незвычайнае паданне Пра Асэа — чарадзея, Што сышоў з Вячэрняй Зоркі»
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)