Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 195 196 197 198 199 200 201 202 203 ... 241
Перейти на страницу:

Ён, аднак, думаў пра іншае.

— У Трыест пойдзем. Ведаеш, дзе Трыест?

— О, Тріесте! Італія, — жыва азвалася яна.

— Ведаю, што Італія. А дзе ён, у якім баку? У тым ці ў тым?

Яна зірнула ў адзін бок, у другі і ўпэўнена махнула рукой туды, адкуль узнімалася над гарамі яшчэ нябачнае сонца.

— Туда дорога Тріесте.

«Дарога!» — нявесела падумаў ён. Нішто сабе была дарога — цераз горны масіў Альпаў праз цясніны і рэкі, а галоўнае — праз густа населеныя даліны і ажыўленыя аўтастрады — не блізкі свет гэты партызанскі Трыест, пра які ён нямала начуўся ў лагеры. Але выбар у іх быў небагаты, і калі пашчаслівіла ўжо вырвацца з пекла, дык недарэчна было б цяпер даць павесіць сябе пад барабанны бой на чорнай удаўцы.

Таму трэба ісці, лезці, бегчы! Не раскісаць, сабраць у сабе ўсе сілы, увесь спрыт, усе здольнасці, перайсці галоўны хрыбет, знайсці партызан — югаслаўскіх, італьянскіх — толькі б стаць у строй, узяць зброю. У тым цяпер была яго мара, высокая справядлівасць ягонага лёсу і ўзнагарода за ўсе пакуты і ганьбу, якія перажыў ён за год палону.

У сырой, змрочнай цясніне было зябка, закалелае за ноч цела даймалі дрыжыкі, хацелася хутчэй да цяпла, на сонца.

Знайшоўшы больш-менш здатнае месца на адхоне, яны палезлі між камянёў угору. Упершыню з часу іхняга спаткання наперадзе лезла яна, ён, крыху адстаўшы, карабкаўся следам, і гэта было падобна на згоду, першы суладны давер між імі.

Схіл тут быў даволі круты, калодкі слізгалі і падалі з яе ног, на сярэдзіне схілу дзяўчына зняла іх, узяла адной рукой і, хапаючыся другой за калючыя, цвёрдыя, як дрот, хамлакі нейкай травы, вёртка, нібы яшчарка, сігала з каменя на камень.

— Руссо, — не спыняючыся, сказала яна.~ Ты ест офіцір?

— Ніякі я не афіцэр. Палонны.

— Полённі, полённі. Я понімаль. Кто до война біль?

Ён памарудзіў з адказам. Тое, што яна пачала дапытваць, хлопцу не спадабалася, і ён ваўкавата сказаў:

— Калгаснік.

— Что такое кольгаснік?

— Не разумееш, а пытаешся… — неласкава папракнуў ён. — Ну, быццам баўэр. Фарштэй?

— А, понімаль: ляндвіртшафт[19]?

— Во, во. Колхоз.

— О, я очень люблу кольхоз! — раптам ажыўлена загаманіла яна. — Кольхоз карашо. Ля вораре[20] компанія. Отдіх — компанія. Тутто[21] компанія. Карашо компанія. Руссо кольхоз карашо экономіко, правільно я понімаль? — запытала яна і азірнулася.

Ён не паспеў адказаць — зрушаныя яе нагамі, уніз пакаціліся камяні, зямля, розная драбнота. Ён ледзьве паспеў адхінуцца ўбок. Яна ўгары засмяялася і бокам прыпала да схілу.

Іван са злосцю шыкнуў:

— Ціш ты!

Яна зноў спахапілася, зацяла рукою рот і азірнулася.

— Пардон.

— Пардон, пардон! Ціха трэба. Чаго рагочаш?

Яе безразважнасць злавала хлопца; мусіць, ён сказаў тое занадта груба, яна стрыкнула брывамі і падцяла вусны.

— Мой імя ест Джулія. Сіньоріна Джулія, — аб’явіла яна.

Ён строга акінуў яе позіркам і сказаў сабе: «Ну і што? Сіньярына!» Гэта было для яго малаважна, асабліва далікатнічаць з ёю ён не збіраўся. А яна, відаць, пакрыўдзілася, змоўкла і таропка палезла ўгору. Іван жа не дужа спяшаўся.

Нізка прыгінаючыся долу, ён шырока ступаў балючымі з учарашняга пальцамі на шурпатыя сцюдзёныя камяні, кідаў спадылба кароткія позіркі на яе ўвішную паласатую постаць і думаў: хто яна? Якая-небудзь еўрапейская гурэн, як іх называюць немцы, беспрытульная бадзяжка мітуслівых італьянскіх гарадоў, бяздумны матылёк з пакалечаным вайною жыццём? Гэта найбольш падобна было да яе, з такім яе гарэзным і, відаць, падкім на прыгоды характарам. Праўда, вінкель у яе быў чырвоны, палітычны, яна нешта там гаварыла пра нянавісць да немцаў, але хлопец не дужа верыў у сур’ёзны грунт яе варожасці да фашыстаў. Магчыма, нехта з іх пакрыўдзіў яе, пасля, вядома, сербанула гора ў лагеры. Але хіба такія доўга памятаюць крыўды? Праўда, ён амаль не ведаў яе, хоць ужо некалькі разоў паспеў пераканацца, якая яна несур’ёзна-бяздумная шмат у чым з таго, ад чаго залежаў лёс іхніх уцёкаў. Вядома, ён разумеў, што ў такім становішчы трэба было быць асабліва пільным і найбольш спадзявацца на самога сябе.

7

Калі яны ўрэшце выбраліся на край камяністага абрыву і, стомленыя, спыніліся, іх позірку адкрыўся амаль што плоскі горны ўхіл, зарослы дробным пакручастым сасоннікам. Пасля мокрай змрочнай цясніны тут здалося надзвычай вольна, прасторна: далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор.

вернуться

19

Сельская гаспадарка. (ням.)

вернуться

20

Працаваць. (іт.)

вернуться

21

Усё. (іт.)

1 ... 195 196 197 198 199 200 201 202 203 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)