Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 199
Перейти на страницу:

У Варшаве Езавітаў хацеў расшукаць Рамуальда Зямкевіча, але яго дом на Хмельнай быў пусты. Суседзі расказалі, што гаспадар патрапіў у гестапа і загінуў. Ацалелую частку багатых збораў Зямкевіча (старадрукі, «Біблію» Скарыны, слоўнік Бярынды, калекцыю беларускага адзення) Езавітаў забраў з сабою ў Берлін.

Блок народаў Усходняй Эўропы

У верасні ў пансіён «Beatrix» на Майнекс-пляц да Езавітава зайшоў доктар Станіслаў Грынкевіч, былы рэдактар «Раніцы»:

― Начальнік штаба гетмана Скарападскага палкоўнік Гамзін просіць аб сустрэчы. Астроўскага я не знайшоў, таму — прама да цябе…

Праз гадзіну Езавітаў паведаміў пра візіт Астроўскаму. Той задумаўся — і прапанаваў сустрэцца на ягонай кватэры.

На другі дзень Грынкевіч зноў быў у Езавітава:

― Гетман лічыць спатканні на кватэрах небяспечнымі — можна патрапіць пад назірк нямецкай выведкі. Таму ён прапануе сустрэцца «выпадкова» ў кафэ на Курфюрстэн-Дам у дзесяць раніцы…

За паўгадзіны да прызначанага часу Астроўскі, Езавітаў і Грынкевіч былі ў кафэ. Роўна ў дзесяць туды завітаў Скарападскі з двума суправаджатымі. Грынкевіч прывітаўся з імі і запрасіў да свайго століка…

Пазнаёміліся, замовілі сняданак.

― Украінцы, і асабліва гетманцы, даўно цікавяцца беларускім пытаннем, — па-ўкраінску гаварыў Скарападскі. — Я буду вельмі рады, калі гэтае знаёмства працягнецца…

Праз некалькі дзён сустрэліся ў нумары Езавітава ў пансіёне «Beatrix». Астроўскі расказаў пра гісторыю ўтварэння БЦР, пра кангрэс.

― А я як гетман тут ужо не выступаю… — абнечаканіў Скарападскі. ― Я падпісаў універсал аб перадачы свайго звання і правоў на гетманскую булаву сыну. Ён жыве ў Амерыцы і мае там шмат прыхільнікаў, арганізаваных у «Саюз гетманцаў Украіны». Мае сваю газэту, збройныя групоўкі… Тут жа, у Нямеччыне, акрамя гетманцаў ёсць яшчэ дзве ўкраінскія арганізацыі. І вы, беларусы, маеце больш выгаднае становішча, бо ў вас адзін касцяк — БЦР… Вось я й хачу вас прасіць дапамагчы аб'яднацца ўкраінскаму руху. — Скарападскі даў адрасы ўкраінскіх арганізацый у Берліне. — Найбольш аўтарытэтныя, канешне ж, бандэраўцы, хоць сам Бандэра яшчэ сядзіць у нямецкай турме.

― Гэта за што? — не стрымаўся Езавітаў.

― За тое, што яшчэ напачатку акупацыі ў Львове абвясціў пра стварэнне незалежнай Украіны… Зараз жа ў руках бандэраўцаў — увесь партызанскі нацыянальны рух, яны і супраць Саветаў змагаюцца, і супраць польскай Арміі краёвай, і нават супраць дробных нямецкіх атрадаў. — Скарападскі памаўчаў і спытаў: — А вы чым жывяце?

― Амаль тым жа… — пачаў Астроўскі. — Па нашых дадзеных, у Нямеччыне зараз каля мільёна беларусаў. Па ўсіх лагерах і заводах трэба правесці рэгістрацыю. Мы хочам працягваць тут стварэнне беларускага войска — «Беларускага легіёна». Было б добра ўсталяваць сувязь паміж нашымі паўстанцкімі атрадамі і атрадамі Бандэры ды аб'яднаць высілкі… Па-суседску ж, Палессе. Адно… — Астроўскі зірнуў на Езавітава. — Трэба вырашыць пытанне аб мяжы паміж Беларуссю й Украінай.

― Так-так, — пагадзіўся Скарападскі.

Астроўскі і Скарападскі абмяняліся сваімі хатнімі тэлефонамі і дамовіліся аб наступных сустрэчах.

Як і абяцаў, Астроўскі пачаў перамовы з іншымі ўкраінскімі арганізацыямі пра стварэнне адзінага Украінскага нацыянальнага камітэта. Выявілася, што яны не падтрымлівалі Скарападскага. А праз некаторы час вызвалілі Бандэру, і калі паўстала пытанне аб старшыні Украінскага нацыянальнага камітэта, Скарападскі зняў сваю кандыдатуру на карысць Бандэры[63].

Астроўскі пачаў сустракацца з Бандэрам. Дамовіліся пра сумесныя баявыя дзеянні на Палессі. Маёр Родзька, камандзір асобага беларускага батальёна «Дальвіц», наладзіў сувязі з атаманам украінскіх паўстанцаў Тарасам Бульбай, маёра Вітушку з некалькімі дзесяткамі беларусаў самалётам пераправілі на беларуска-ўкраінскае сумежжа. БЦР і УНК вялі перамовы пра стварэнне беларуска-ўкраінскага саюза і — шырэй — Блока народаў Усходняй Эўропы, куды разам з украінцамі і беларусамі меліся ўвайсці крымскія татары, данскія казакі, грузіны, армяне, азербайджанцы, кіргізы, казахі і народы паўднёвага Урала. Усе яны выступілі з пратэстамі супраць спробаў генерала Власава (якога падтрымаў галоўны штаб нямецкай арміі) «забраць» гэтыя народы пад сваю апеку. Хоць некаторыя і пачалі супрацоўнічаць з Власавым. З беларусаў гэта былі Кіпель, Будзіловіч, Селях, Гуцько і паэт Дудзіцкі…

вернуться

63

Старшыней Украінскага нацыянальнага камітэта стаў генерал Шандрук. Бандэра ўвайшоў у яго склад.

1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)