Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 199
Перейти на страницу:

Прагучала некалькі прывітанняў кангрэсу (найбольш запомнілася прамова Лявона Савёнка), і ў дзесяць гадзін аб'явілі пятнаццаціхвілінны перапынак.

…― Спадар Езавітаў, ― да яго падышла Наталля Арсеннева. — Я з мужам хочам запрасіць вас да сябе на вячэру. Ці сяння ў васпана знойдзецца час?

― Безумоўна. Дзякую за запросіны…

― То рыхтуйцеся да сюрпрызу!..

Пасля перапынку ад імя праваслаўнага духавенства выступіў япіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Філафей:

― Разам са збройнай Краёвай абаронай ёсць яшчэ рэлігійныя і маральныя ідэалы. І неабходна падумаць пра адраджэнне рэлігійнага і маральнага характара народа. Калі ідзе гаворка аб барацьбе з бальшавізмам, трэба знаць, што хрысціянскі культ — яго найбольшы вораг. У барацьбе за лепшую долю трэба выпрацаваць светапогляд, які б супрацьстаяў бальшавізму. А такім можа быць толькі светапогляд хрысціянскай культуры… Прадстаўнікі царквы моляцца за тых, каму цяжка жывецца. Вам, паважаны прэзідэнт, жадаю здравія і сілы стаяць на чале беларускага праваслаўнага народа. Няхай жыве БЦР пад кіраўніцтвам прэзідэнта!

Выступленне прадстаўніка ад евангелістаў было больш «рэкламным», да ўсяго Езавітаву перашкаджаў яго слухаць сусед з прэзідыума, якога закранула прамова япіскапа Філафея.

― Як так, — абураўся ён. — Чаму гэта «беларускі праваслаўны народ»?! А калі я каталік, а калі на маёй радзіме ўсе каталікі? — Не ведаў, што ксёндз Татарыновіч выступіць толькі перад абедам.

Зачыталі тэлеграмы: ад генеральнага камісара Беларусі генерала фон Готберга, ад Кёнінгсбергскага адзьдзела Беларускага камітэта самапомачы. Да трыбуны падышоў віцэпрэзідэнт БЦР Мікола Шкелёнак. Ягоны даклад (які меў назву «Аб прызнанні па-за юрыдычнай сілай дамоваў і аднабаковых пастаноў урада СССР і былой Польшчы, якія тычыліся Беларусі, яе тэрыторыі і народу») Езавітаў слухаў вельмі ўважліва, бо рыхтаваўся выступіць з яго абмеркаваннем.

І вось: ён за трыбунай — падцягнуты, строгі.

― Паважаны спадар прэзідэнт БЦР, паважаныя дэлегаты! Дваццаць шэсць гадоў таму назад вось з гэтага месца я прамаўляў на Першым Усебеларускім кангрэсе. Успамінаючы той час і параўноўваючы яго з сённяшнім, я з гонарам канстатую, што за чвэрць стагоддзя высока ўзнялася нацыянальная самасвядомасць… Змяніўся сам беларускі народ. Калі раней большасць дэлегатаў лічылася беларусамі, а гаварылі толькі па-руску, то сёння ў гэтай зале мы чуем толькі беларускую мову. Ужо дваццаць шэсць гадоў таму назад была выказана моцная воля беларускага народа быць адзіным гаспадаром свайго краю: гаспадаром у палітыцы, эканоміцы, культуры. Да гэтага часу ніхто без супраціву не мог зламаць гэтай волі… Ва ўсім беларускім народзе выкрышталізавалася думка і магутнае імкненне да таго, што Беларусь павінна быць непадзельнай, свабоднай дзяржавай, і аніякія былыя ці новыя дамовы нашых ворагаў не зломяць волі беларускага народа. — Езавітава перапынілі доўгія воплескі. Гэта надало яму яшчэ больш упэўненасці. «Вось з каго прэзідэнт будзе!» — апаліў нечаканы вокрык. І насамрэч, вельмі ўжо кантрастным было параўнанне Езавітава і Астроўскага: стройнага прыгажуна-вайскоўца ў модным касцюме, у новых туфлях — і крыху няўклюду, ніжэйшага, у пінжаку з пацёртымі локцямі… ― Мы настолькі выраслі, ― прамаўляў далей Езавітаў, ― што можам сказаць: «Далоў усе дамовы, заключаныя адносна нашай тэрыторыі трэцімі дзяржавамі. Мы павінны жыць як свабодны, незалежны народ!» — і зноў яго перапынілі воплескі і воклічы: «Жыве Беларусь!»…

Заслухалі справаздачу мандатнай камісіі: з усіх 1151 дэлегатаў прысутнічала 1039, найбольш прадстаўнікоў было з Менску — 191 — і са Слоніма — 159…

Пасля абеда Яўген Калубовіч зачытаў пяцідзесяціхвілінны даклад «Аб канчатковым разрыве Беларусі з бальшавіцкай Масквой і аб пазбаўленні бальшавікоў голаса ў справах Беларусі». За ім выступалі Лявон Случчанін, бургамістр Менска Анатоль Комар, Аляксей Анішчык (Чэмер), загадчык школы і рэдактар газэты «За праўду». Прамова апошняга запомнілася:

— … Сёння ўсё вырашае сіла. Сіла вырашыць і будучыню. Мы добра ведаем, бо спазналі гэта на сваёй скуры… Я гавару і пра групу розных Камінскіх ды іншых, польскіх бандытаў Арміі краёвай, якія ў Дзятлаве, Наваградку выступаюць нібыта як нашы прыяцелі, а выказваюць адкрыта думкі аб непадзельнай Расіі… Прашу аддаць загады, каб справу партызаншчыны перадаць беларускаму судатворству, каб не гінулі, як у Дзятлаве і Наваградку, лепшыя сілы нашага народа…

1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)