Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 199
Перейти на страницу:

Другі Усебеларускі кангрэс

Ён адбыўся 27 чэрвеня 1944 года ў зале Менскага тэатра — там жа, дзе і першы ў 1917-м. Толькі месца гэтае цяпер пачало палохаць гараджан — у скверы нядаўна стаялі шыбеніцы…

На сцэне — стол прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, збоку — крэслы для дэлегатаў, якім не хапіла месца ў зале. Нацыянальныя беларускія сцягі і герб — побач з нямецкай свастыкай…

Левую ложу занялі сябры БЦР. У восем гадзінаў раніцы ў ёй з'явіўся Астроўскі. Дэлегаты сустрэлі яго воплескамі. Праз некалькі хвілін Астроўскі ўзышоў на трыбуну і абвесціў кангрэс адкрытым. У адказ — зноў авацыі.

Аркестр, які займаў тэатральную яму, зайграў беларускі гімн. З глыбіні сцэны заспяваў хор…

Затым зноў гаварыў Астроўскі:

― Давайце абяром старшыню кангрэса і яго прэзідыум.

На старшыню была прапанавала толькі адна кандыдатура, названая Астроўскім, — Яўхіма Кіпеля, рэдактара «Голаса Вёскі» і кіраўніка Беларускага навуковага таварыства. Кіпель заняў месца ў прэзідыуме, падзякаваў за давер і папрасіў абраць яшчэ двух віцэ-старшыняў і двух сакратароў. Імі адзінагалосна прапанавалі стаць Барысу Рагулю, Івану Касяку, Леаніду Галяку і Лявонцію Бранавіцкаму.

Зацвердзілі парадак дня, і з прамовай выступіў Кіпель, а Астроўскі — са справаздачным дакладам. Калі прэзідэнт БЦР сышоў з трыбуны, старшыня кангрэса абвясціў пачатак дыскусіі па дакладзе. Першым узяў слова старшыня Стаўбцоўскага павета Ясюк:

― Не зважаючы на кароткі час існавання… усяго шэсць месяцаў… БЦР зрабіла шмат такога, што назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю беларускага народа… Важнейшым ёсць стварэнне Беларускай краёвай абароны — беларускага нацыянальнага войска, аб якім заўсёды марыў беларускі народ… Расійскі бальшавізм баяўся беларускай сілы, таму і ў міліцыю не дапускаліся на кіруючыя пасады беларусы. Бальшавікі перайшлі да яўнай русіфікацыі. Салдаты з Беларусі накіроўваліся ў Сібір і на Урал… Лічу, што БЦР з'яўляецца беларускай нацыянальнай уладай. Ад імя насельніцтва павета і сябе асабіста жадаю радзе поспехаў у працы. Няхай жыве Беларусь! Няхай жыве БЦР!

Асабліва запомніўся Езавітаву выхад да трыбуны Міколы Дзямідава, — з гэтым чалавекам яго лучылі доўгія гады сяброўства. У былым афіцэр царскага войска, Дзямідаў у 1918-м служыў камендантам Горадні і быў у камендатуры прадстаўніком Рады БНР. А пазнаёміліся яны — Езавітаў і Дзямідаў — падчас сумесных паходаў у тылы Чырвонай арміі ў сакавіку 1919-га… Калі Латвію занялі немцы, Дзямідаў стаў кіраўніком Беларускага нацыянальнага камітэта ў Дзвінску, увайшоў у склад Белнацкама ў Рызе, які ачольваў Езавітаў. У 1942 годзе Дзямідаў прыехаў на Беларусь, працаваў інспектарам і рэферэнтам па школьных справах, затым — фармаваў батальёны Беларускай краёвай абароны…

― Для ўсіх зразумела, што БЦР з'яўляецца важнай арганізацыяй у гісторыі народа, — гаварыў Дзямідаў. — Як настаўнік, я сцвярджаю, што ў адукацыі за гэты час зроблена шмат. Самае важнае: мы зараз маем беларускую нацыянальную школу… Ранейшыя бальшавіцкія школы дэнацыяналізаваліся, рабілі з вучняў ворагаў народа… — Твар Дзямідава (яго Езавітаў бачыў выразна — бо сядзеў крыху наўзбоч ад трыбуны, у «ганаровым прэзідыуме», — як удзельнік яшчэ Першага Усебеларускага кангрэса) стаў змрочным, на ілбе выступілі кволыя баразёнкі маршчын. — За дваццаць пяць гадоў тыя школы нічога не далі народу. БЦР па адносінах да школы праводзіць правільную лінію. Мэта БЦР — аднаўленне Беларусі, а гэта мэта і ўсіх прысутных на кангрэсе. Таму прапаную вынесці давер БЦР і пажадаць ёй далейшай працы на карысць беларускага народа.

Трэцім прамаўляў Яўхім Кіпель:

― Для ўсяго народа ў дадзены момант важнейшым становіцца вынішчэнне бандытызма — партызаншчыны, што рабуе наш народ. Прэзідэнт Астроўскі першым пачаў ствараць беларускую збройную сілу… — пачуць гэта Езавітаву, канешне ж, было нечакана. — Яго знае ўся Беларусь. Лічу, што цяпер не час займацца пустой крытыкай… Мая прапанова — прасіць прэзідэнта і далей заставацца ім.

Выбухнулі апладысменты, да прэзідыума даляцеў голас з залы:

― Няхай жыве сённяшні прэзідэнт БЦР і будучы пажыццёвы прэзідэнт Беларускай Рэспублікі!

Пачалі абіраць камісіі — мандатную і рэдакцыйную. У склад другой (яна мусіла распрацоўваць рэзалюцыі кангрэса) абралі Наталлю Арсенневу, настаўніка (і таксама паэта) Лявона Случчаніна і яшчэ чацвёра дэлегатаў. Старшынёй рэдакцыйнай камісіі даручылі стаць Езавітаву.

1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)