Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 199
Перейти на страницу:

Езавітаў зачытаў праекты дзвюх рэзалюцый кангрэса. У першай прапаноўвалася:

«1. Вызначыць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага кангрэса 1917 года <…> вырашыла аб канчальным разрыве з бальшавіцкаю Масквою і расейскай дзяржавай <…>.

2. Пацьвердзіць, што беларускі народ ніколі не прызнаваў, не прызнае цяпер і ніколі не прызнае ў будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасьці накіненыя яму маскоўскім захопнікам формы БССР.

3. Паведаміць усе ўрады і народы сьвету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякай праўнай сілы, а ўсе твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў…»

Пасля прыняцця рэзалюцый прамаўляў Астроўскі: падтрымаў прапанову аб закрыцці кангрэса.

А сёмай вечара на сцэну выйшаў хор і выканаў беларускі нацыянальны гімн. Астроўскі паведаміў, што ад імя БЦР звярнуўся з прывітальнай тэлеграмай да Гітлера… Нехта прапанаваў «уганараваць уставаннем памяць нямецкіх салдат, якія загінулі за вызваленне Беларусі»…

А затым старшыня Яўхім Кіпель абвесціў аб закрыцці сходу.

Ад родных ніў

Пасля заканчэння кангрэсу на кватэру Кушаляў Езавітаў ішоў з гаспадарамі. Каб перарваць маўчанне, Франц вырашыў загаварыць першым:

― Горача сёння было…

Езавітаў зірнуў на яго з неўразуменнем, затым вымавіў, нібыта сам да сябе:

― І навошта застрэньчыла ім тыцкацца з гэтай тэлеграмай і «ўганараваннем»?

Кушаль прамаўчаў, а Езавітаў — не стрымліваўся:

― Ён што, наш прэзідэнт, сабе месца ў далёкім бункеры шукае? То на ўсіх у Рэйху ўсё роўна месца не хопіць…

― Чуеце… Нібыта навальніца йдзе? — прыслухоўвалася да далёкіх грамоў Наталля.

― Яна ўжо даўно ідзе, толькі дождж яе — свінцовы, — зноў Езавітаў гаварыў напаўнамёкамі…

У двухпакаёўцы Кушаляў на паўразбуранай Хаўптштрасэ (так цяпер звалася былая Савецкая, а яшчэ раней — вуліца Міцкевіча, а спаконвечная — Захараўская) гаспадароў і Езавітава сустрэў высокі мужчына гадоў сарака, парукаўся з госцем, усхвалявана ўсміхнуўся:

― Стол накрыты, просім сядаць…

Езавітава ажно штось кальнула: гэтая ўсмешка… шырокі лоб… нос, як у арла пазычаны — падаліся ўжо знаёмымі. Вось толькі дзе бачыў?

― Гэта і ёсць наш сюрпрыз, — Кушаль падвёў Езавітава да стала. — Маю гонар наноў цябе з ім пазнаёміць… Гэта — Апанас Новік.

Каб не падабенства, каб не гэтая ўсмешка, Езавітаў аніяк не даў бы веры: як-ніяк, а чвэрць веку мінула…

― Апанас з васемнаццатага года, які з губернатарскага балкона на Пляцы Волі сарваў нямецкі сцяг?! — уразіўся ён.

― Той самы! — Кушаль рассадзіў усіх за стол і, наліваючы ў келіхі віно, агаломшыў Езавітава: — Які да ўсяго сёння зранку паскідваў нямецкія сцягі над уваходам у гарадскі тэатр… Балазе не да Альферчыкавых галаварэзаў патрапіў, а юнкерам нашай вучэльні БКА. Ад іх я і перахапіў героя… — Кушаль быў прызначаны камандуючым Беларускай краёвай абароны.

― Усёроўна я гэтаму Альферчыку галаву скручу! — Як і некалі, Апанас быў непахісным.

― А хто гэты Альферчык? — спытаў Езавітаў.

― Воўк недабіты! — выпаліў Апанас. — Карнік. Некалькі дзесяткаў агентаў смаленскага СД пад ягоным камандаваннем таксама ахоўвалі тэатр…

Апанас Новік быў у складзе падпольнай групы Рыгора Мурашкі. Затым атрымаў заданне ў дзень адкрыцця кангрэса пранесці ў будынак тэатра бомбу. У памяці заставаўся ўзрыў у тэатры, здзейснены партызанамі, калі загінуў сын Кушаляў… Бомбу па дарозе выкінуў — і здаволіўся толькі зрываннем нямецкіх сцягоў…

Праз хвілін дваццаць у дзверы пастукалі.

― Спадар Кушаль, — загаварыў вартаўнік будынка Беларускай цэнтральнай рады (колішняй бібліятэкі імя Леніна). — Вы прасілі прывесці спадарыню Геніюш да вас на кватэру. Толькі ж яна спазнілася…

― Нічога-нічога! Заходзьце, калі ласка.

…Напачатку позву ў пражскае гестапа атрымаў ейны муж Янка Геніюш. Там і даведаўся, што з жонкай выкліканы ў Менск для ўдзелу ва Усебеларускім кангрэсе. Муж спаслаўся на занятасць на працы: дактароў у горадзе не хапала. Параіўшыся, Ларыса Геніюш вырашыла ехаць адна. А затым — ужо на вакзале — сустрэлася са случаком Васілём Русаком, які таксама выпраўляўся на кангрэс.

Вечарам дабраліся да будынка БЦР, дзе і даведаліся, што кангрэс скончыўся… На грузавой машыне Геніюш адвезлі да Кушалёў.

З гаспадарамі і гасцямі кватэры яна не была знаёма (добра ведала Наталлю Арсенневу па вершах), але трымалася ўпэўнена, незалежна.

1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)