Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 40
Перейти на страницу:
«Пасля доўгіх год бясконцай Барацьбы, вайны крывавай, Зажылі Аджыбуэі I Дакоты ў добрым ладзе,— Так працягваў Гаявата, А пасля дадаў спакойна — Каб навечна мы злучылі Рукі поціскам сардэчным, Сэрцы — вернасцю сяброўскай, Ты аддай дачку мне ў жонкі — Прыгажэйшую з прыгожых Аж па ўсёй зямлі Дакотаў».
Майстра стрэл, сівы ад часу, Закурыў спачатку люльку, Горда ён на Гаявату Праз дымок зірнуў з павагай, На дачку сваю — з пяшчотай, I, падумаўшы, адказваў: «Згодзен я, калі на гэта Згодна сэрца Мінегагі!»
Яшчэ больш прывабнай стала I чароўнай Мінегага У той час, як Гаяваце З нерашучасцю дзявочай, Сеўшы побач з ім, сказала, Чырванеючы: «Я згодна Стаць тваёю жонкай, муж мой!»
Так дамогся перамогі Ён над сэрцам Мінегагі, Адружыўся так з дачкою Майстра стрэл з зямлі Дакотаў.
Пакідаў з Вадой Вясёлай Ён яе вігвам бацькоўскі; Ім глядзеў услед з парога Майстра стрэл, сівы ад часу; I, пабраўшыся за рукі, Адыходзілі і чулі За сабой яны далёкі Шум і голас развітальны Вадаспадаў Мінегагі: «Будзь шчаслівай, Мінегага!»
А стары адзін застаўся; За ранейшаю работай Ён сядзеў, бурчаў паціху: «Так вось дочкі пакідаюць
Нас, бацькоў, якіх любілі, Нас, бацькоў, што іх любілі, Нас, старых, якім патрэбны Іх прыгляд і дапамога. Дзе там! З'явіцца аднойчы Прыгажун з чужога краю, На жалейцы трысняговай Паіграе мілагучна, I гатова ўжо дзяўчына З ім ісці, куды пакліча».
Быў прыемны шлях дадому, Шлях праз пушчы векавыя, Праз узгоркі і праз горы, Праз лугі, даліны, рэчкі, I здаваўся Гаяваце Шлях кароткім, хоць павольна Ён ішоў і прымяркоўваў Крок да крокаў Мінегагі.
На руках сваіх праз рэкі Пераносіў ён дзяўчыну Лёгка так, нібы пярынку, Што ў яго над галавою; Адхіляў рукой галіны Дрэў густых на вузкіх сцежках, А на ноч, шалаш зрабіўшы, Слаў пасцель ёй з лапак тсугі I агонь з сасновых шышак Распаліў каля ўвахода.
Па чарзе вятры-бадзягі Падарожнічалі з імі, Зоры сон іх вартавалі, Не заплюшчваючы вока, I вавёрка, Аджыдома, Не вылазячы з засады, Закаханых выглядала, I цікаўны трус, Вабаса, Уцякаючы з іх сцежкі, Цікаваў з нары патайнай Кожны рух і крок суладны Гэтай пары закаханай.
Быў прыемны шлях дадому! Звонка птушкі шчабяталі, Сіваграк, Авейса, гэтак Ім спяваў аб мірным шчасці: «Ты шчаслівы, Гаявата, Што такую жонку маеш!» I малінаўка спявала, Апечы: «Шчаслівай будзеш З гэткім мужам, Мінегага!»
З неба сонца іх вітала, Гаварыла ім: «О дзеці! Ведайце: святло — каханне, Цень — нянавісць; шлях жыццёвы Стракаціць святлом і ценем, Будзь сардэчны, Гаявата!»
У шалаш з нябёсаў месяц Заглядаў, шаптаў таемна: «Тлумна днём, а ноччу — ціха, Муж — спрадвечны ўладалюбец, Жонка — вечная пакора, На дваіх — адно жыццё ў іх, Будзь цярплівай, Мінегага!»
Гэткі быў іх шлях дадому, Так прыйшоў з Вадой Вясёлай, З Мінегагай, Гаявата, Так прыйшла дачка Дакотаў У вігвам старой Накоміс I яе дачкою стала, Цеплынёй таго вігвама, Ясным месяцам і зоркай, Сонцам братняга народу.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)