Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 32
Перейти на страницу:

Бо яна ў параўнаньні зь любой іншай краінаю мае адну асаблівасьць: існаваць толькі тады, калі ты ад яе ад’едзеш, калі будзеш хадзіць сярод чужаніцаў, пакуль табе нарэшце ня здасца, што і ў вас усё, як у людзей.

Твая Беларусь праіснуе, пакуль ты ня выйдзеш з самалёту.

У аэрапортаўскім шапіку ня будзе ніводнай беларускай газэты. Сярод сваёй пошты ты знойдзеш акуратна ўскрытую бандэролю з Таронта, ад беларускага нацыяналіста і, як піша дасьведчаны недзе беларускі пісьменьнік Барыс Сачанка, гітлераўскага паслугача (які чамусьці служыў Гітлеру, ваюючы супраць таго ў войску саюзьнікаў). Зь няменшай радасьцю ты возьмеш у рукі абы-як разадраны канвэрт зь лістом ад беларускага нацыяналіста зь Вільні, які не пасьпеў паслужыць гітлераўцам, трэба меркаваць, толькі з тае прычыны, што позна нарадзіўся. Ты зойдзеш у краму, і разьлезлая злая кабеціна параіць табе гаварыць «па-чалавечаску нармальным языком» і, пашкадаваўшы, растлумачыць, што «эта называіцца сахер». I хутка, вельмі хутка прыйдзе хвіліна, калі ніякае тваё пачуцьцё ня здолее зраўняцца сілаю з зайздрасьцю да Максіма, які ляжыць над морам, і ягоная душа зьлятае зь неба пад кіпарысы, верачы, што недзе ёсьць Беларусь, і даруючы гэтую веру тым, хто мяняе ваду ў алюміневым імбрыку.

А празь дзень да цябе зьявіцца нацыянальна заклапочанае дзяўчо з даўжэзным сьпісам подпісаў: не за тое, каб паставіць на ялцінскай магіле прыстойны помнік бяз зорачкі, а за тое, каб раскапаць паэтаву магілу і, хоць ён ніколі нас пра гэта не прасіў («I разрытаю магілай вее сумна на мяне...»), прывезьці Багдановічавы косьці ў Менск.

Ты будзеш марудзіць, перачытваючы знаёмыя прозьвішчы, і дзяўчо пакрысе пачне пазіраць на цябе, як на ворага беларушчыны. І ты, слабы чалавек, ня вытрымаеш і паставіш подпіс. Візытантка з палёгкаю пацягне паперу на сябе, але ты не аддасі і дапішаш побач з подпісам: «Калі Беларусь будзе Беларусьсю».

Дзяўчо падзякуе й пойдзе, цешачыся ад усьведамленьня значнасьці свае місіі. Ёй будзе няўцям, што калі Беларусь сапраўды стане Беларусьсю, ніхто і не надумае прыходзіць на паэтавыя магілы ня з кветкамі, а з рыдлёўкай.

Ліпень, 1991

Сьцягі над горадам

Гераічны абразок часоў незалежнасьці

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:

ПАЭТ I БАРД Сяржук Сокалаў-Воюш;

СТАРШЫНЯ ПОЛАЦКАЕ РАДЫ БНФ Анатоль Кулік, асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг у гады перабудовы;

СЯБРА ПАЭТА I БАРДА дый усіх астатніх Базыль Храмцоў, асуджаны за тое самае ў тыя самыя гады;

КАРЭСПАНДЭНТКА абласной газэты «Народнае слова» Ларыса Малашэня;

АЎТАР гераічнага абразка;

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ тав. Камароў;

вахцёрка, міліцыянты, людзі ў цывільным.

Дзея адбываецца перад будынкам Полацкага гарсавету, у ягоных нетрах, а таксама на гарышчы і даху.

Субота, трэці дзень, як сэсія Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы Дзяржаўны сьцяг.

Над гарсаветам ціхамірна лунае чырвона-зялёны, сярпаста-малаткасты, бальшавіцка-мусульманскі «флаг» БССР.

У выпадку сцэнічнага ўвасабленьня твору можа гучаць Дзяржаўны гімн БССР або папулярная народная песенька: «Зьлева молат, справа серп — Гэта наш савецкі герб. Хочаш жні, а хочаш куй — ўсё адно палучыш х...»

1-Я ДЗЕЯ

Пяцёра першых дзейных асобаў зь бел-чырвона-белым сьцягам шпарка падымаюцца па сходах і заходзяць у кабінэт намесьніка старшыні гарсавету тав. Комарова, які ў выхадны дзень дбае пра палачанаў на сваім працоўным месцы.

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. Спадар Камароў...

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (зацкавана азіраецца, магчыма, думае, што яго прыйшлі забіраць). Что такое?

ПАЭТ I БАРД. Чаму гарсавет не выконвае пастанову Вярхоўнага Савету пра Дзяржаўны сьцяг?

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (відавочна супакойваючыся). Какой пастановы? Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе). Будет команда — будем выконваць.

ПАЭТ I БАРД. Сярод нас двое асуджаных за гэты сьцяг.

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Я ничего не знаю. Не мешайте мне работать. (Робіць выгляд, нібыта нешта піша, а ў сапраўднасьці колькі разоў абводзіць на паперыне загадкавае слова «повысить».)

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. У вас свая праца, у нас — свая.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)