Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 32
Перейти на страницу:

— Почему он сказал, что это наш король? — неўразумела пытаецца адна турыстка. — У нас ведь цари были, а не короли.

Аказваецца, Пал ведае пра беларусаў трохі болей за сярэдняга вугорца. У прыватнасьці, чуў, што дзякуючы роднай савецкай уладзе ў Беларусі не засталося беларускіх школаў. Як жа выглядае сытуацыя з такімі школамі цяпер, пасьля перабудовы?

— В сельской местности еще кое-где сохранились, но вообще-то всё это отмирает, — бадзёра адказвае жыхарка беларускае сталіцы, не разумеючы ні сутнасьці, ні спачувальнае афарбоўкі пытаньня спадара Пала.

Словы суайчыньніцы нагадваюць: хутка дамоў, туды, дзе «всё отмирает».

Тургрупа ўжо прасьпявала на разьвітальнай вячэры «Подмосковные вечера». За вокнамі — апошнія кілямэтры вугорскае зямлі. «Божа, як востра ім не хапае рубэройду!» — у роспачы думаю я, пазіраючы на крытыя дахоўкаю дамы, хлявы, курнікі і нават сабачыя будкі.

Усьмешка вугорскага памежніка, ягоныя «здравствуйте», «до свидания» ды іншыя эўрапейскія штучкі выклікаюць у нас амаль што абурэньне. Мы — патрыёты. Мы замілавана пазіраем на савецкага хлопца зь зялёнымі пагонамі, які не ўсьміхаецца й не дазваляе сабе розных там сантымэнтаў накшталт «до свидания».

— Давай! — загадвае ён нашаму кіроўцу, і мы пераяжджаем ужо ніштавата насунутую на ўсход мяжу сацыялістычнага лягеру.

Ужо ў самой назьве памежнага савецкага гарадка Чоп чуваць нешта роднае, «чрезвычайное» — ЧОН, ЧК, ЧП...

Якія да болю свае — хоць прытулі іх да грудзей — шыльды й аб’явы: «Комендатура», «Милиция», «Торговля только по талонам», «Туалет не работает», «Имя и дело Ленина будут жить в веках»... Як звыкла й жадана ўштукоўваецца ў засьмечаны прывакзальны краявід і сам абседжаны галубамі «вечна жывы». Яшчэ адзін, падфарбаваны золатам ленін схаваўся ад дэструктыўных галубоў у вакзальную пачакальню. Ля ягоных ног трое пасажыраў сьцеляць газэціну з фатаздымкам Гарбачова, крояць на ёй сала і, насьцярожана аглядаючыся на бакі, дастаюць кантовую шклянку.

Я ўглядаюся ў дарагі зь дзяцінства, лагодны і мудры твар Ільліча. Правадыр, сарамліва адвёўшы вочы ад пляшкі «Гуцульскай» на газэціне, празорліва глядзіць удалеч, на шыльдачку «Ресторан закрыт нет воды». Мне здаецца, ягоныя вусны шэпчуць нешта геніяльнае: «Как нам реорганизовать Рабкрин?.. Социализм — это учет...»

Што да гэтага ленінскага запавету, дык у Чопе поўны парадак. Палова крамаў зачыненая на пераўлік, але, мусіць, хутка адчыніцца, бо выстаўлены ў вітрынах асартымэнт сьведчыць, што пераўлік можна правесьці імгненна.

Мэмарыяльная шыльда на вакзале паведамляе, што ў Чопе жывуць людзі розных нацыянальнасьцяў, аб’яднаныя адной велічнай справай — будаўніцтвам камунізму. Шыльду, на добры лад, трэ было б прадубляваць на замежных мовах, каб іншаземцы таксама зразумелі, зь якой прычыны зачыненыя абедзьве вакзальныя прыбіральні. (Трэба меркаваць, што ў камунізьме прыбіральні ўжо нікому не спатрэбяцца.)

Тым часам па вакзале й вакол нэрвова пахаджаюць колькі дзясяткаў нашых і замежных грамадзянаў. Людзі савецкага гарту хутка знаходзяць выйсьце — хто заглыбляецца ў сквэрык, хто хаваецца за цягнік або плішчыцца ў прыватны сэктар.

Бездакорна апрануты сівы іншаземец з пакутаю на твары адважваецца таргануць дзьверы зачыненае на рамонт прыбіральні. Установа залітая смуроднаю жыжкай, сярод якой сям-там тырчаць цагліны. У госьця нашае краіны хапае змогі толькі на два скачкі. Не дацягнуўшы да трэцяе цагліны, ён ступае на дно і ў роспачы падцягвае пашытыя дзе-небудзь у Парыжы ці ў Гамбургу нагавіцы. Але тут яму ня Монтэ-Карла. Жыжкі — па костачку, і белыя іншаземцавы шкарпэткі ўмомант набываюць менш кідкі колер.

У вітрыне зачыненай на пераўлік крамы лётае верабей. За шклом газэтнага шапіка — нумар ці то маскоўскай, ці то яшчэ нейкай такой самай «правды» з буйным загалоўкам: «Народ сказал Союзу «да»! Народ сказал «да» социалистическому выбору».

Мне хочацца паглядзець на таго, хто прысягае ў вернасьці сацыялістычнаму выбару — толькі каб ён паўтарыў гэта не з тэлеэкрану, а з цаглінак у смуроднай жыжцы.

Па пэроне, апусьціўшы голаў, брыдзе сівы іншаземец з мокрымі нагамі. Над вакзальным будынкам лёзунг: «Да здравствует марксизм-ленинизм — вечно живое, революционное интернациональное учение!»

На твары ў госьця нашай краіны — пакора.

Але яму ёсьць куды вярнуцца.

А мы ўжо вярнуліся.

Сакавік, 1991

Старыя Лівадзійскія могілкі

Здарыцца так, што дабрадзеі з Саюзу пісьменьнікаў адшпіляць табе пуцёўку ў Дом творчасьці імя Антона Паўлавіча Чэхава, і ты апынесься сярод дзьвюх сотняў творцаў, зь якіх калі-небудзь схіляліся над пісьмовым сталом мо чалавек дзесяць. Цябе гэта зусім ня будзе абыходзіць, калі левакі будуць трымацца, як людзі, але яны пачнуць касіць пад пісьменьнікаў, і ты паспрабуеш закасіць пад сантэхніка, узнагароджанага пуцёўкаю за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве, і будзеш з ганьбаю выкрыты, калі прарве трубу, і трое «пісьменьнікаў» з суседняга стала прафэсійна залезуць у каналізацыйны люк, каб імгненна ліквідаваць аварыю.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)